Аляксандар Тарасевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
Другую частку складаюць каляндарныя выявы: 12 невялікіх па памеры кампазыцый, у кожнай зь якіх паказаны месяцы году ў адпаведнасьці з традыцыйнымі сялянскімі работамі. Практычна ўсе гравюры заснаваны на выкарыстаньні ілюстрацыяў заходнеэўрапейскіх выданьняў. Гэта пацьвярджаюць, напрыклад, характэрныя паўднёванямецкія пэйзажы, выгляд тутэйшых утульных гарадкоў, адметнасьць некаторых сэзонных работ. Нягледзячы на гэта, у многіх выяўленых сцэнах, у абліччы іх удзельнікаў заўважаюцца трапныя мясцовыя назіраньні, блізкія да беларускага быту: напрыклад, у кампазыцыях «Чэрвень», дзе сяляне стрыгуць авечак і мыюць воўну, «Кастрычнік», дзе паказаны земляробчыя работы, «Лістапад» са сцэнай нарыхтоўкі дроў. У кожную сцэну мастак уключае сымбалічныя выявы сузор’яў, адпаведныя месяцам, суправаджае іх подпісамі.<ref name="Б. Лазука"/>
 
Верагодна, ілюстрацыі да «Rosarium…» прынесьлі мастаку шырокую вядомасьць, паколькі кнігі зь яго малюнкамі неўзабаве выходзяць у Вільні, Кракаве, Слуцку, Замосьці. Акрамя кніжнай ілюстрацыі А. Тарасевіч шмат працаваў у партрэтным жанры. Вядома, што мэцэнатам мастака выступаў маршалак Аляксандар-ГілярыйГіляры Палубінскі, для якога А. Тарасевіч у 1675 у Глуску выканаў медзярыт «Радаслоўнае дрэва…».<ref name="В. Шматаў 1984"/>
 
У друкарні Віленскай акадэміі зафіксавана пяць выданьняў зь яго гравюрамі. Вылучаюцца тытульныя лісты да выданьняў «Тры філязофіі…» (1675), «Рацыянальная філязофія…» (1683) і інш. Кніга «Скарбніца сьвятога жыцьця…» (1682) утрымлівая 42 медзярыты з адлюстраваньнем касьцёльнай службы — другі па колькасьці цыкл медзярытаў Тарасевіча пасьля кнігі «Rosarium…».<ref name="В. Шматаў 1984"/>
Радок 64:
* [http://spadczyna.com/art/b_g_tarasievicz_a.htm# Аляксандр Тарасевіч на spadczyna.com]
 
{{DEFAULTSORTСАРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Тарасевіч Аляксандар}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]]
[[Катэгорыя:Украінскія мастакі і мастачкі]]