Эндзі Ўоргал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 43:
[[Файл:In the style of Andy Warhol.jpg|міні|Карціна, выкананая мэтадам трафарэтнага друку.]]
 
У [[1960-я|1960-х]] гадах Эндзі Ўорхал вынайшаў тэхніку трафарэтнага друку. У [[1962]] годзе Ўорхал стварыў сэнсацыйную сэрыю карцінаў, на якіх былі адлюстраваны, часта ў яркіх фарбах, слоікі кока-колы і бляшанкі кансэрваў, у тым ліку вядомыя выявы бляшанак таматнага супу ''Campbell'', якія прынесьлі яму папулярнасьць. Ён шукаў спосабы ня толькі стварэньня мастацкіх твораў з дапамогай прадуктаў масавай культуры, але і жадаў, перадусім, ствараць масавае мастацтва. Ягоныя творы выявілі пустату і бязьлікасьць заходняй масавай культуры, заснаванай на спажываньні. Хутка ён стварыў яшчэ больш яскравыя творы — выкананыя уў эксцэнтрычным стылі — выявы вядомых людзей таго часу: [[Мэрылін Манро]], [[Элвіс Прэсьлі|Элвіса Прэсьлі]], [[Мао Цзэ-дун]]а. Скандальная рэпутацыя Ўорхала спрыяла вядомасьці працаў гэтай сэрыі. У наш час ейны кошт дасягае дзясяткаў мільёнаў даляраў.
 
У другой палове [[1960-я|1960-х]] гадоў Ўорхал зацікавіўся [[кіно]]. Ягоныя фільмы, створаныя разам з [[Пол Морысі|Полам Морысі]], сталі першымі прадвесьнікамі [[сэксуальная рэвалюцыя|сэксуальнай рэвалюцыі]]. Разам з гэтым Ўорхал стварае першую альтэрнатыўную рок-групу «[[The Velvet Underground]]». Таксама ён стаў дызайнэрам вокладак для некалькіх папулярных альбомаў, напрыклад ''[[Sticky Fingers]]'' гурту [[The Rolling Stones]].
Радок 56:
 
=== Кіно ===
Ўорхал працаваў у шырокім спэктры мэдыя-жывапісу, [[фатаграфія|фатаграфіі]], [[графіка|графікі]] і [[скульптура|скульптуры]]. Акрамя таго, ён быў вельмі пладавітым [[кінарэжысэр]]ам. Паміж [[1963]] і [[1968]] гадамі ён вырабіў больш за 60 фільмаў, а таксама каля 500 кароткіх чорна-белых кінапробаў{{Зноска|Schaffner|1999|Schaffner|73}}. Адзін зь ягоных самых вядомых фільмаў, «Сон», паказвае шасьцігадзінавы сон паэта [[Джо Гіёрн|Джона Гіёрна]]. 35-хвілінны фільм «Мінэт» зьяўляецца бесперапыннымбесьперапынным здымкам ДэВэрэна Букўолтэра, які атрымоўвае задавальненьне нібыта ад [[аральны сэкс|аральнага сэксу]], аднак камэра ніколі не нахіляецца ўніз, каб убачыць гэта. Іншая праца, «Імпэрыя» ([[1964]]), складаецца з кадраў васьмігадзіннага назіраньня за [[Эмпайр-Стэйт-Білдынг|Эмпайр-Стэйт Білдынг]] у [[Нью-Ёрк]]у ў прыцемках.
 
== Крыніцы ==