Чорнае мора: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 146 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q166 (translate me)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 9:
Чорнае мора злучана пратокамі [[Басфор]] і [[Дарданэлы]] зь [[Міжземнае мора|Міжземным морам]]. Паўночная частка, аддзеленая [[Крымская паўвыспа|Крымскай паўвыспай]], мае назву: [[Азоўскае мора]], злучанае з Чорным морам Керчанскай пратокай. Плошча паверхні складае 422 000 км² (разам з Азоўскім морам), аб’ём 555 000 км³, сярэдняя глыбіня 1315 мэтраў, максымальная глыбіня 2258 мэтраў, даўжыня з захаду на ўсход 1150 км, з поўдня на поўнач 580 км. Берагавая лінія мае невялікую колькасьць заток: Ягарлыцкая, Тэндароўская, Каркініцкая, Еўпатарыйская, Севастопальская, Балаклаўская, Тэадарыйская. Існуюць утвораныя рэкамі [[ліман]]ы. Асноўныя рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора: [[Дунай]], [[Днестр]], [[Паўднёвы Буг]] і [[Дняпро]]. Да найважнейшых партоў адносяцца: [[Канстанца]] ([[Румынія]]), [[Бургас]] і [[Варна]] ([[Баўгарыя]]), [[Новарасейск]] ([[Расея]]), [[Адэса]] ([[Украіна]]), [[Поці]] ([[Грузія]]), [[Трабзон]] і [[Самсун]] ([[Турцыя]]).
 
Чорнае мора зьяўляецца геалягічна маладым (існуе гіпотэза, што яно ўтварылася каля 5600 году да н. э.) і зьяўляецца рэшткамі вялікага [[Сармацкае мора|Сармацкага мора]]. Салёнасьць на паверхні складае 18,3 ‰, на дне дасягае 22,5 ‰. Розьніцу салёнасьці на паверхні і ў глыбіні падтрымлівае абмен вадой з морам Міжземным. З-за розніцырозьніцы салёнасьці, адсутнасьці абмену вады з глыбіні і паверхні вядзе да зьнікненьня [[кісларод]]у і ўзьнікненьня серавадароду. Гэта зьяўляецца прычынай адсутнасьці арганічнага жыцьця ў глыбіні. У паўднёва-заходняй частцы існуюць радовішчы [[нафта|нафты]].
 
Тэмпэратура вады ад 27° летам да 5° зімой. Клімат кантынэнтальны. Марскія цячэньні двух відаў: першыя выкліканыя абменам вады з [[Мармуровае мора|Мармуровым морам]], другія ўтвараюцца цыклянарным укладам вятроў.