Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 89:
</div>
 
У [[1940 год]]зе ў склад СССР былі інкарпараваныя [[Эстонія]], [[Латвія]] (гл., напрыклад, [[савецкая акупацыя Латвіі]]), [[Летува]], [[Бэсарабія]] (анэксаваная [[Каралеўства Румынія|Румыніяю]] уў [[1918]], ''глядзіце [[Бэсарабія ў складзе Румыніі]]'') і [[Паўночная Букавіна]], створаныя [[Малдаўская ССР|Малдаўская]] (на тэрыторыі Бэсарабіі бяз поўдню плюс на тэрыторыі Прыднястроўя, якое ўваходзіла ў склад СССР ад часу яго ўтварэньня і зьяўлялася аўтаномнай рэспублікай ва УССР), [[Латвійская ССР|Латвійская]], [[Летувіская ССР|Летувіская]] (уключаючы раёны [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], якія пасьлядоўна ўвайшлі ў склад Летувіскае ССР у 1939-1940 гадох) і [[Эстонская ССР]]. [[Далучэньне Прыбалтыкі да СССР]] расцэньваецца рознымі крыніцамі як «добраахвотнае далучэньне» і як «[[анэксія]]».<ref>[http://www.ln.mid.ru/brp_4.nsf/sps/15D712290D745332C3256FF70061D84E Камэнтар Дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі ў сувязі з выказванньямі шэрагу эўрапейскіх палітыкаў адносна акупацыі краінаў Балтыі Савецкім саюзам і неабходнасьці асуджэньня гэтага з боку Расеі], 04.05.2005.</ref><ref name="EUPRes83">{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania|арыгінал=|спасылка=http://www.letton.ch/lvx_eur2.htm|аўтар выданьня=|выданьне=Official Journal of the European Communities|тып=|месца=|выдавецтва=|год=13 студзеня 1983|выпуск=|том=C 42/78|нумар=|старонкі=|isbn=}}{{ref-en}}</ref><ref name="EUPRes05">{{ref-en}} [http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=TA&reference=P6-TA-2005-0180&language=EN&ring=B6-2005-0290 European Parliament resolution on the sixtieth anniversary of the end of the Second World War in Europe on 8 May 1945]</ref><ref name="EUPRes07">{{ref-en}} [http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=TA&reference=P6-TA-2005-0180&language=EN&ring=B6-2005-0290 European Parliament resolution of 24 May 2007 on Estonia]</ref>
 
У [[1939 год]]зе СССР, як і незалежным на той момант краінам Балтыі, прапанаваў Фінляндыі пакт пра ненапад, але [[Фінляндыя]], у адрозьненьне ад краінаў Балтыі, адмовілася. Пачатая СССР пасьля прад’яўленьня ўльтыматуму [[Савецка-фінская вайна 1939-1940 гг.|савецка-фінская вайна]] ([[30 лістапада]] 1939 — [[12 сакавіка]] [[1940]]) ажыцьцявіла ўдар па міжнародным аўтарытэце краіны (СССР быў выключаны зь [[Ліга Нацыяў|Лігі Нацыяў]]). У сувязі з параўнальна вялікімі стратамі і непадрыхтаванасьцю [[Чырвоная Армія|Чырвонае Арміі]], вайна, якая зацягнулася, была скончана да разгрому [[Фінляндыя|Фінляндыі]]; па яе выніках ад Фінляндыі да СССР адышоў [[Карэльскі пярэсмык]], Прыладажжа, Сала з Куолаярві і заходняя частка [[паўвостраў|паўвостраву]] [[Паўвостраў Рыбацкі|Рыбацкі]]. [[31 сакавіка]] 1940 году была ўтворана [[Карэла-Фінская АССР|Карэла-Фінская ССР]] (са сталіцаю ў [[Петразаводзк]]у) з Карэльскае АССР і з атрыманых фінляндзкіх тэрыторыяў (акрамя п-ова Рыбацкага, што перайшоў у склад [[Мурманская вобласьць|Мурманскае вобласьці]]). Паводле некаторых гісторыкаў утварэньне КФССР ставіла на мэце выключна стварэньне своеасаблівага пляцдарму для анэксіі Фінляндыі. У [[1956]] годзе КФССР была скасаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад РСФСР як аўтаномная савецкая сацыялістычная рэспубліка, пры гэтым зь яе назвы было выключанае слова «фінская».
Радок 97:
[[22 чэрвеня]] [[1941 год]]у [[Трэці райх|Нямеччына]] напала на Савецкі Саюз, парушыўшы [[Дамова пра ненапад паміж Нямеччынаю і Савецкім Саюзам]]. [[Працоўна-Сялянская Чырвоная Армія|Савецкім войскам]] атрымалася спыніць яе ўварваньне да канца восені 1941 году і перайсьці са сьнежня [[1941]] у контарнаступ, вызначальнай падзеяй якога стала [[Маскоўская бітва (1941—1942)|Бітва за Маскву]]. Аднак у пэрыяд лета-восені [[1942]] суперніку атрымалася прасунуцца да Волгі, захапіўшы велізарную частку тэрыторыі краіны. Са сьнежня [[1942]] і ў [[1943]] адбыўся карэнны пералом у вайне шляхам [[Сталінградзкая бітва|Сталінградзкай]], а потым — [[Курская бітва|Курскае]] бітваў. У пэрыяд з [[1944]] па травень [[1945]] савецкія войскі вызвалілі ўсю акупаваную Нямеччынаю тэрыторыю СССР, а таксама краіны Ўсходняе Эўропы, пераможна завяршыўшы вайну падпісаньнем [[Акт капітуляцыі Нямеччыны|Акту пра безумоўную капітуляцыю Нямеччыны]].
 
Вайна прынесла вялікую [[Страты ў Вялікай Айчыннай вайне|шкоду]] усямуўсяму насельніцтву Савецкага Саюзу, прывяла да страты 26,6 мільёнаў чалавек<ref>[http://www.rg.ru/2009/06/22/vov-anons.html Расея ўспамінае пра мільёны загінулых у гады ВАВ]</ref>, ліквідацыі велізарнай колькасьці насельніцтва на занятых Нямеччынаю тэрыторыях, разбурэньню часткі прамысловасьці — з аднога боку; стварэньню значнага вайскова-прамысловага патэнцыялу ва ўсходніх рэгіёнах краіны, адраджэньню і жыцьця ў краіне, набыцьцю значных тэрыторыяў (у прыватнасьці, частка Ўсходняй Прусіі, Закарпацьце, поўдзень Сахаліну, Тува, Печанга), перамозе над [[фашызм]]ам — зь іншай.
 
У [[1941]]—[[1945]] шэраг народаў былі [[Дэпартацыя народаў у СССР|дэпартаваны]] зь месцаў свайго традыцыйнага пражываньня, што тлумачылася нібы суцэльным удзелам прадстаўнікоў гэтых народаў у калябарацыі падчас вайны. У [[1944]]—[[1947]] гг. у склад СССР увайшлі:
* [[Тувінская Народная Рэспубліка]], якая атрымала статус [[аўтаномная вобласьць|аўтаномнае вобласьці]] уў складзе [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]];
* Паўночная частка Ўсходняе Прусіі, якая ўвайшла ў склад РСФСР як [[Калінінградзкая вобласьць]];
* [[Закарпацьце]] ([[Закарпацкая вобласьць]] [[УССР]]);
Радок 142:
У галіне вонкавае палітыкі Брэжнеў нямала зрабіў для дасягненьня палітычнае разрадкі ў 1970-х гадах. Былі складзены амэрыкана-савецкія дамовы пра абмежаваньне стратэгічных наступальных узбраеньняў (праўда, з 1967 году пачынаецца паскораная ўсталёўка міжкантынэнтальных ракетаў у падземныя шахты), якія, аднак, не падмацоўваліся адэкватнымі мерамі даверу і кантролю.
 
Дзякуючы некаторай лібэралізацыі зьявіўся [[Дысыдэнты ў СССР|дысыдэнцкі рух]], сталі вядомымі такія імёны, як [[Андрэй Сахараў]] і [[Аляксандар Салжаніцын]]. З [[1965 год]]у СССР аказваў вайсковую дапамогу [[Паўночны Віетнам|Паўночнаму Віетнаму]] уў барацьбе з ЗША і [[Паўднёвы Віетнам|Паўднёвым Віетнамам]], якая працягвалася да [[1973 год]]у і скончылася вывядзеньнем амэрыканскіх войскаў і аб’яднаньнем Віетнаму з боку поўначы (глядзіце [[Вайна ў Віетнаме]]). У [[1968 год]]зе войска СССР увайшло ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]] з мэтаю прыгнечаньня тэндэнцыі палітычных рэформаў (глядзіце [[Праская вясна]]). У [[1979 год]]зе СССР увёў [[Абмежаваны кантынгент|абмежаваны вайсковы кантынгент]] у ДРА на просьбу аўганскага ўраду (глядзіце [[Афганская вайна (1979—1989)]]), што прывяло да сканчэньня разрадкі і аднаўленьня халоднае вайны.
 
=== Перабудова (1985—1991) ===