Розьніца паміж вэрсіямі «Польшча»

8 байтаў выдалена ,  6 гадоў таму
д
артаграфія, вікіфікацыя using AWB
д (абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак)
д (артаграфія, вікіфікацыя using AWB)
 
== Геаграфія ==
Агульная плошча Польшчы складае 613 658 км² (займае 69 месца ў сьвеце і 9 у [[Эўропа|Эўропе]]). Каля 2/3 паверхні займае [[Польская нізіна]]. На поўначы знаходзіцца [[Балтыйскае града]], на поўдні — [[Малапольскае ўзвышша|Малапольскае]] і [[Люблінскае ўзвышша|Люблінскае]] ўзвышшы, а ўздоўж паўночнай мяжы цягнуцца [[Карпаты]] (самая высокая кропка 2499 м) і [[Судэты]]. Самымі буйнымі рэкамі зьяўляюцца [[Вісла]] і [[Одра]], але таксама існуе вялікая колькасьць больш дробных рэкаўрэк. [[Возера|Азёры]] ў асноўным знаходзяцца на поўначы. [[Лес|Лясы]] займаюць 28% тэрыторыі краіны.
 
Агульная працягласьць межаў — 3528 км, зь якіх 3054 км на сушы і 528 на моры. Польшча мяжуе з [[Беларусь]]сю (416 км), [[Украіна]]й (529 км), [[Славакія]]й (539 км), [[Чэхія]]й (790 км), [[Нямеччына]]й (467), [[Расея]]й (206 км) і [[Летува|Летувой]] (104 км).
 
=== Рэкі ===
Самымі доўгімі рэкамі Польшчы зьяўляюцца [[Вісла]] — 1047 км даўжыні, [[Одра]], якая часткова цячэ па ўсходняй мяжы краіны — 854 км даўжыні, [[Варта]] — 808 км даўжыні і [[Заходні Буг]], прыток Віслы — 772 км даўжыні. Большасьць польскіх рэкаўрэк упадаюць у [[Балтыйскае мора]], але, напрыклад, [[Арава]], якая ўпадае ў [[Ваг]] і [[Дунай]], адносіцца да [[Чорнае мора|Чарнаморскага]] вадазбору. Ва ўсходняй частцы краіны, невялікія рэкі, праз [[Днестар]], таксама, нясуць сваю ваду ў Чорнае мора.
 
Польскія рэкі выкарыстоўваліся чалавекам у якасьці гандлёвых і транспартных шляхоў яшчэ ў старажытнасьці. Імі карысталіся і [[вікінгі]] для сваіх набегаў, а ў [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] і больш позьнія часы, [[збожжа]], якое вырошчвалася ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] вывозілася празь іх на захад, што рабіла іх важнымі эканамічнымі шляхамі ўсёй [[Эўропа|Эўропы]].
13 279

зьменаў