Беларусізацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 5:
Пачатак беларусізацыі паклалі рашэньні IV (люты — сакавік [[1921]]) і V (кастрычнік [[1921]]) зьездаў [[КП(б)Б]]. У далейшым праблемы беларусізацыі неаднаразова абмяркоўваліся на зьездах і пленумах ЦК КП(б)Б, зьездах саветаў, пасяджэньнях цэнтральнага выканаўчага камітэту БССР. ІІ сэсія [[ЦВК БССР]] [[15 ліпеня]] [[1924]] году прыняла пастанову «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай.
 
Гэта была вельмі важная перамога нацыянальна-арыентаванай плыні ЦК КП(б)Б. У той жа час беларусізацыя мусіла зрабіць беларускую культуру беларускай толькі па форме, а па зьмесцезьмесьце — пралетарскай. Беларуская мова, найбольш зразумелая шырокім колам сялянаў, павінна была стаць дзейсным сродкам, каб прывесьці іх у сацыялізм.
 
== Мерапрыемствы ==
Радок 33:
У траўні [[1929]] ЦК [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|ВКП(б)]] накіраваў у БССР камісію, якая [[27 чэрвеня]] [[1929]] году зрабіла крытычны даклад на адрас беларускай творчай інтэлігенцыі, таксама ў ім нэгатыўна ацэньвалася дзейнасьць кіраўнікоў рэспублікі. Даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК ВКП(б) і асабіста [[Іосіф Сталін|І. Сталіну]].
 
Апагеем барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам стала сфабрыкаваная прысланым з Масквы старшынёйстаршынём ДПУ БССР Р. Рапапортам справа г.зв. [[Саюз вызваленьня Беларусі|«Саюза вызваленьня Беларусі»]]. па якой увясну-ўлетку [[1930]] былі арыштаваныя больш за 110 дзеячаў навукі і культуры Беларусі, у [[1931]] многія зь іх былі асуджаныя ў выніку закрытых судовых працэсаў. З гэтага часу пачалася [[расеізацыя|палітыка абмежаваньня мовы тытульнай нацыі Беларусі]], працягам якой стала [[рэформа беларускага правапісу 1933 году]], якая штучна наблізіла беларускую мову да расейскай.
 
== Крыніцы ==