Нарачанскае выступленьне рыбакоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
'''Нарачанскае выступленьне рыбакоў''' — выступленьне [[Нарач|нарачанскіхнарач]]анскіх сялянсялянаў-рыбакоў, якое пачалося ўлетку [[1935]] году. Прычынай стала забарона ўладамі свабоднай лоўлі рыбы на возеры [[Нарач]]. У выступленьні ўдзельнічала каля 5 тысячаў сялянаў. Кіравала выступленьнямі [[КПЗБ]]. Барацьба цягнулася да 1939 году.<ref>[http://jivebelarus.net/for-pupils-and-students/materials-for-the-exam-on-the-history-of-belarus/western-belarus-to-poland.html 29. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (20 - 30-я гг.). Уз'яднанне з БССР]</ref>
 
== Прычыны выступленьняў ==
Радок 13:
Пра выступленьні рыбакоў стала вядома ЦК [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]], які прыняў рашэньне абараніць інтарэсы рыбакоў, а першапачатковаму стыхійнаму выступленьню надаць арганізаваны характар. Вынікам садзеяньня рыбакам стала арганізацыя ў другой палове чэрвеня забастовачнага камітэту, які ў жніўні 1935 году сабраў шматлюдны сход рыбакоў, дзе таксама прысутнічалі сяляне з далёкіх вёсак. Рыбакі прынялі рашэньне прагнаць арандатара з возера Нарач, не дапускаць [[штрэйкбрэхер]]аў на работу да арандатара, арганізавана лавіць рыбу ў возеры, а таксама патрабаваць вызваленьня рыбакоў, арыштаваных за ўдзел у [[страйк]]у.
 
Раніцай на наступны дзень сяляне пачалі зьяжджацца да рыбалавецкай базы арандатара Яблонскага, якая знаходзілася паміж вёскамі [[Мікольцы]] і [[Пасынкі]]. Арандатару прад’явілі патрабаваньне зьехаць з возера, і пад ціскам вялікай колькасьці сялянсялянаў ён быў вымушаны гэта зрабіць. Частка рыбы, злоўленая ў возеры ў гэты дзень, была прададзеная ў [[Вільня|Вільні]] на рынку, а частка была канфіскаваная ўладамі як скрадзеная.
 
У адказ на выступленьні рыбакоў паліцыя правяла новыя арышты, аднак рыбакі працягнулі пратэстныя выступы супраць арыштаў іх калегаў і працягвалі самастойна выяжджаць на возера лавіць рыбу.
 
Агулам у выступленьні нарачанскіх рыбакоў былі ўцягнутыя больш за 5 тысячаў сялянсялянаў. Па прыкладзе нарачанскіх рыбакоў праводзілі страйк рыбакі ўсіх бліжэйшых азёраў, а таксама [[Браслаўскія азёры|групы Браслаўскіх азёр]].
 
У выніку выступленьняў сялянсялянаў арандатар возера Нарач быў вымушаны пайсьці на саступкі, якія, аднак, не задавальнялі мясцовых рыбакоў, і ў наступныя гады яны працягвалі арганізавана выступаць за свабодную лоўлю рыбы без арэнднай платы. Супрацьстаяньне рыбакоў працягвалася да [[1939]] году.
 
== У культуры ==
У 1937 годзе [[Максім Танк]] пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў напісаў паэму «Нарач»<ref>[http://belsoch.org/?pg=biograph&bio=36&pstr=3 Максім Танк]</ref>. Праз цэнзуру цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Таму аўтару даводзілася, выкрэсьліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «[[Калосьсе (1935)|Калосьсі]]». І тым ня менш некаторыя нумары часопіса з фрагмэнтамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма ў часе працы ў [[Вілейка|Вілейцы]], паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы<ref name=vialejka>{{Спасылка | аўтар = Сяргей Макарэвіч| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://vialejka.org/2007/06/01/vlejjskaja_prada_maksma_tanka.html| загаловак = Вілейская праўда Максіма Танка| фармат = | назва праекту = | выдавец = Вілейка.org| дата = 16 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Мастак [[Віталь Цьвірка]] прысьвяціў нарачанскім падзеям сваю карціну «Паўстаньне рыбакоў на возеры Нарач» (1957 г.). Мастак [[Кастусь Харашэвіч]] на тэму выступленьняў стварыў палатно «Паўстаньне нарачанскіх рыбакоў»<ref>Сяргей Харэўскі. [http://nn.by/?c=ar&i=93597 100 твораў мастацтва ХХ ст.: Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы] // [[Наша Ніва]], №17, 1997 г.</ref>.