Міхась Машара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д →‎Жыцьцяпіс: кірылічная «і»
Радок 31:
Працаваў справаводам зямельнага аддзела [[Германавічы|Германавіцкага]] валаснога выканаўчага камітэта (Дзісенскі павет), удзельнічаў у разьмеркаваньні насеньня між беднякамі. Падчас польскай акупацыі ўпершыню трапіў пад арышт, але яго выпусьцілі пад нагляд паліцыі як непоўнагадовага.
 
У [[1920]] г. добраахвотна далучыўся да [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] ў якасьці сувязіста 18-й Паўночнай стралковай дывізіі, удзельнічаў у баях у Польшчы. Пасьля акружэньня і інтэрнаваньня дывізіі на 11 месяцаў трапіў у лягер Зальцведаль<ref>{{Спасылка|аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url =http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19659| копія = | загаловак =Машара Міхась| фармат = | назва праекту =Рэпрэсаваныя лiтаратарылітаратары, навукоўцы, работнiкiработнікі асьветы, грамадзкiяграмадзкія i культурныя дзеячы БеларусiБеларусі. 1794-1991| выдавец =[[Леанід Маракоў]]| дата = 20 лістапада 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref> для палонных у [[Саксонія (фэдэральная зямля)|Саксоніі]] ([[Нямеччына]]), а па заключэньні [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы]] — яшчэ на 8 месяцаў у [[канцэнтрацыйны лягер]] «Шчыпёрна» ў [[Верхняя Сылезія|Верхняй Сылезіі]] ([[Польшча]]), які вызначаўся жорсткімі ўмовамі для вязьняў.
 
У лістападзе [[1923]] г. трапіў пад заклік у польскае войска, скончыў фэльчарскую школу. Да пачатку [[1925]] г. у санітарным батальёне ў [[Горадня|Горадні]]. Пасьля дэмабілізаваньня вярнуўся ў Таболы, ствараў гурткі [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]] (БСРГ), працаваў інструктарам у яе Цэнтральным камітэце.
Радок 37:
Пасьля разгрому БСРГ у пачатку 1927 г. рэдагаваў віленскую газэту «[[Наша воля]]». Пасьля трэцяй яе канфіскацыі трапіў пад арышт, затым яго перавезьлі на допыты ў Глыбокае, адтуль амаль празь месяц — у віленскую [[Лукіская турма|турму Лукішкі]], дзе прасядзеў больш за 4 гады. У астрозе зноў пачаў пісаць вершы, якія здолеў перадаць на волю. Яго першы паэтычны зборнік «Малюнкі» выдала ў [[1928]] г. [[Зоська Верас]] на ўласныя грошы.
 
Па вяртаньні з турмы дамоў ажаніўся. Да [[1939]] г. працаваў лесарубам і плытагонам. Тым часам выйшлі з друку яго зборнікі «На сонечны бераг» (1934), «Напрадвесьні» (1935), паэмы «Сьмерць Кастуся Каліноўскага» (1934), «Вясельле» (1934) і «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей» (1934), «Чорт з-пад печча» (1935) і «Лёгкі хлеб» (1936)<ref>{{Спасылка|аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url =http://www.spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=173| копія = | загаловак =Машара Міхась| фармат = | назва праекту =Заходняя Беларусь| выдавец =Культурна-асьветніцкiасьветніцкі [[Спадчына (клюб)|клюб «Спадчына»]]| дата = 20 лістапада 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Зборнік жа «З-пад стрэх саламяных» (1937) канфіскавалі, а «З ваколіцаў сініх балот» страцілі да выданьня.
 
З [[Польская кампанія 1939 году|прыходам]] у [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]] Чырвонай Арміі яго запрасілі на пасаду кіраўніка аддзела народнай асьветы ў валасны выканкам [[Шаркаўшчына|Шаркаўшчыны]], абралі дэпутатам [[Народны Сход Заходняй Беларусі|Народнага Сходу]], які праходзіў у [[Беласток]]у, улучылі ў склад дэлегацыі ад Беларусі на сэсію [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]]. У Беластоку адбылося і знаёмства ззь Янкам Купалам і Якубам Коласам. У [[1940]] г. стаўся чальцом [[Саюз беларускіх пісьменьнікаў|Саюза пісьменьнікаў Беларусі]].
 
Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|нямецка-савецкай вайны]] працаваў у [[газэта]]х «[[Зьвязда]]», «[[Савецкая Беларусь]]» і «[[Партызанскае слова]]», у рэдакцыі радыёвяшчаньня ў [[Масква|Маскве]], а вярнуўшыся ў пачатку [[1944]] годагоду ў [[Беларусь]], — галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчаньня [[Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё|беларускага радыё]]. Тым часам напісаў шмат вершаў і апавяданьняў. У 1944 г. надрукавалі яго паэтычны зборнік «Беларусі», які ўвабраў вершы, напісаныя ў час вайны.
 
Пасьля вайны пераехаў у [[Менск]], працаваў загаднікам аддзела літаратуры і мастацтва рэдакцыі часопіса «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]» (1945—1947), загаднікам аддзела літаратуры навукі і мастацтва ў «Настаўніцкай газэце» ([[1947]]—[[1949]]), працягваў пісаць творы. Убачылі сьвет такія кнігі, як «Выбраная лірыка» (1945), «Праз навальніцы» ([[1948]]), «Урачыстасьць» ([[1952]]), «Выбраныя творы» (1958), «Ад родных аселіц» ([[1959]]), «Мая азёрная краіна» (1962).