Валенці Швыкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «с»
Радок 48:
== Дзейнасьць ==
 
Валенці Швыкоўскі вызначаўся руплівай грамадзкай і гаспадарчай дзейнасьцю. Свой талент і веды пружанскі маршалак скіраваў на ўласную гаспадарку. Гэтымі справамі Валенці займаўся сам, ужываючы перадавыя мэтады і тэхналогіютэхналёгію, і дасягнуў значных посьпехаў. Вось як вызначалі стан гаспадаркі В. Швыкоўскага ацэншчыкі зь Віленскага аддзяленьня Дзяржаўнага банка, якія склалі ў [[1895]] г. апісаньне маёнтка з нагоды пераходу яго да В. П. Кляйнміхеля: «За усе 52 гады (валоданьня маёнткам В. Швыкоўскім. — У. П.)… утрымлівалася ў дастатковай колькасьці жывёла і ўсе ворныя землі, а асабліва тыя, якія ляжаць пры галоўнай сядзібе, настолькі палепшыліся, што ў дадзены момант рэзка адрозьніваюцца ад усіх суседніх».
 
За гады свайго знаходжаньня ў маёнтку В. Швыкоўскі правёў тут вялікія пераўтварэньні: рэканструяваў тэрыторыю сядзібы, узьвёў «[[Пружанскі палацык|палацык]]», бровар, цагельню, шмат іншых жылых і гаспадарчых пабудоўпабудоваў. У вёсцы [[Дабучын]] існавала створаная ўладальнікам школа для навучаньня сялянскіх дзетак.
 
Пра ўзровень адукаванасьці і культурныя інтарэсы мужа і жонкі Швыкоўскіх сьведчыць сьпіс кнігазбору, які месьціўся ў «палацыку», у кабінэце Валенція. Гэты сьпіс маецца ў інвэнтарным вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці пружанскага маршалка, складзеным у 1864—1866 гг. з нагоды канфіскацыі маёнтку. Кнігазбор налічваў 1407 адзінак розных найменьняў на польскай, расейскай, нямецкай і францускай мовах.