Войцех Дамарацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Літаратура: +шаблён артыкула
Радок 1:
'''Войцех Дамарацкі''' ([[3 лютага]] [[1840]] — [[24 красавіка]] [[1863]], [[Горкі]], [[Магілёўская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]) — студэнт [[Горы-Горацкі земляробчы інстытут|Горы-Горацкага земляробчага інстытуту]], удзельнік нацыянальна-вызвольнага [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньня 1863—1864 гадоў]].
 
Уваходзіў у падпольную студэнцкую арганізацыю разам з С.Віскоўскім, В.Антановічам, Р.Чарвінскім, З.Міткевічам, С.Дымкевічам і іншымі. У той час студэнты неня толькі рыхтаваліся да паўстаньня, выязджалівыяжджалі за горад на трэніроўкі ў стральбе, але і адкрылі сялянскую народную школу, выкладаньне ў якой вялі на беларускай мове. 21 красавіка 1862 году каля паўсотні студэнтаў зладзілі ў фальварку Шыманоўка недалёка ад Горак палітычную акцыю, падчас якой сьпявалі патрыятычныя песьні<ref>[http://kamunikat.org/download.php?item=15708-1.pdf Помнік герою вызваленьня // Газэта «Узгорак». 18 лістапада 2010 году]</ref>.
 
У 1863 годзе, калі на беларускіх землях пачалося [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньне]] супраць расейскага панаваньня, Дамарацкі ззь сябрамі прыняў удзел у баях. У ноч з 23 на 24 красавіка 1863 году атрад [[Людвік Зьвяждоўскі|Людвіга Зьвяждоўскага]] вызваліў Горкі ад расейскіх уладаў. Войцех Дамарацкі загінуў 24 красавіка 1863 году падчас бою з расейскімі жаўнерамі. Ён быў пахаваны на наступны дзень у інстытуцкім дэндрапарку.
 
Магіла Войцеха Дамарацкага і цяпер знаходзіцца на тэрыторыі дэндрапарку [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі]], на ёй усталяваная памятная пліта з адпаведным надпісам <ref>[http://horki.info/news/37/1258.html Дамарацкаму паставілі помнік]</ref>.
Радок 15:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дамарацкі, Войцех}}
 
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Горак]]
[[Катэгорыя:Беларускія рэвалюцыянэры]]