Міхал Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13031646
Радок 37:
У [[1822]]—[[1825]] навучаўся ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]], быў блізкім да таемных таварыстваў [[Філяматы|філяматаў]] і [[філарэты|філарэтаў]], сябраваў з [[Ігнат Дамейка|І. Дамейкам]], [[Міхал Ходзька|М. Ходзькам]] і інш.
 
Удзельнічаў у [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|нацыянальна-вызвольным паўстаньні]] ў складзе атраду генэрала А. Гелгуда. У зьвязку з паразай паўстанцаў мусіў эміграваць у [[Францыя|Францыю]], дзе зблізіўся з дэмакратычнымі арганізацыямі, рухам карбанарыяў. Прытрымліваўся радыкальных поглядаў на шляхі сацыяльнай перабудовы грамадстваграмадзтва. Галоўнай прычынай нястач і прыгнечаньня сялянства лічыў буйное [[абшарнік|абшарніцкае]] землеўладаньне, выступаў за ягоную ліквідацыю, скасаваньне прыгону і бязвыплатную перадачу зямлі сялянам у калектыўную ўласнасьць. Выказваўся за абвяшчэньне [[Вялікае Княства Літоўскае|Літвы]] дэмакратычнай рэспублікай, зьвязанай фэдэратыўнымі адносінамі з Польшчай.
 
[[Файл:Michał Vałovič, Artur Zaviša. Міхал Валовіч, Артур Завіша.jpg|міні|Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі]]
Пад уплывам [[Ю. Заліўскі|Ю. Заліўскага]] вырашыў узяць удзел у ягонай ваеннай экспэдыцыі на тэрыторыю колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], каб узьняць там (у адрозьненьніадрозьненьне ад папярэдняга) сялянскае паўстаньне. Меркавалася, што карбанарыі Заходняй Эўропы, перамогшы ў сябе, дапамогуць паўстанцам. З рашэньня Ю. Заліўскага узначаліўўзначаліў слонімска-наваградзкую акругу. 19 сакавіка [[1833]] паўстанцы перайшлі мяжу [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гарадзеншчыне. У атрад М. Валовіча прыйшлі сяляне з [[Парэчча (Слонімскі раён)|Парэчча]], [[Востраў|Вострава]] і [[Бардашы|Бардашоў]]. Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў [[Слонім]]е з тым, каб вызваленыя вязьні далучыліся да паўстанцаў.
 
Але такія дзеяньні ўстрывожылі ўлады. Гарадзенскі губэрнатар [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёў]] даў загад абкружыць атрад над [[Шчара]]й. Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні М. Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. Паўстанцы трапілі ў палон. Усяго па Гарадзеншчыне расейскія ўлады арыштавалі больш за 150 чалавек. На допыце М. Валовіч не назваў нікога з паплечнікаў, а таксама засьведчыў, што «''хацеў выкарыстаць мяркуемае паўстаньне, каб зьдзейсніць свой намер і вызваліць сялян''». [[11 чэрвеня]] [[1833]] у Горадні распачаўся судовы працэс. Побач з М. Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялянаў, кіраўніка атраду прысудзілі да пакараньня сьмерцю праз [[чацьвертаваньне]], аднак князь Далгарукаў зьмякчыў прысуд. [[2 жніўня]] [[1833]] Ю. Валовіча павесілі ў Горадні (паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў). Цела павешанага ўначы перавезьлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб яно не магло быць адшуканае і ня сталася б месцам таемных набажэнстваў.
Радок 47:
 
== Памяць ==
У вёсцы [[Парэчча (Слонімскі раён)|Парэчча]], побач з вуніяцкай царквой, якую збудавалі Валовічы, стаяў крыж у гонар М. Валовіча і 12 паўстанцаў, якія загінулі ў барацьбе супраць расейскага імпэрыялізму. Аднак у [[2003]] сьвятар [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]], які прыехаў у прыход з [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]], загадаў выкапаць крыж. Пазьней крыж адшукалі побач са [[Шчара|Шчарай]]й і паставілі на могілках<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/759440.html Слонімшчына: у Парэччы ўшанавалі памяць паўстанцаў Міхала Валовіча] // «[[Радыё Свабода]]», [[1 ліпеня]] [[2007]].</ref>.
 
Мясцовы скульптар Лявон Богдан плянуе паставіць помнік Міхалу Валовічу паміж парэцкімі могілкамі й былой вуніяцкай царквой, аднак ня можа атрымаць дазвол ад уладаў<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/1144412.html?page=1&s=1&x=1#relatedInfoContainer На Гарадзеншчыне ўшанавалі Міхала Валовіча] // «[[Радыё Свабода]]», [[22 чэрвеня]] [[2008]].</ref>.