Януш Астроскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 30:
|Колер загалоўку =
}}
'''Януш Астроскі''' (каля [[1554]] — [[12 верасьня|12]] або [[13 верасьня]] [[1620]], [[места]] [[Тарнаў]]) — дзяржаўны дзяяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. [[Ваявода валынскі]] ([[1584]]—[[1593]]), кашталян [[кракаў|кракаўскі]]скі (з [[1593]]); староста [[багуслаў (горад)|багуслаўскі]] (з [[1591]]), [[Белая Царква (Кіеўская вобласьць)|белацаркоўскі]] (з [[1592]]), [[чаркасы|чаркаскі]] і [[канеў|канеўскі]]скі (з [[1594]]), [[пераяслаў|пераяслаўскі]]скі (з [[1604]]; увайшло ў трыманьне ў [[1618]]). Валодаў местам [[Дубна]] і іншымі маёнткамі на [[Украіна|Ўкраіне]], местам [[Тарнаў]] у [[Польшча|Польшчы]] і інш.
 
Януш Астроскі — адзін з найбагацейшых магнатаў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду і першы, што прыняў [[Берасьцейская унія|Берасьцейскую унію]]. Па ягонай сьмерці маёнткі перайшлі да [[Заслаўскія (Жаслаўскія)|Заслаўскіх]]<ref name="ehb">[[Язэп Юхо|І. А. Юхо]], [[Вячаслаў Насевіч|В. Л. Насевіч]]. Астрожскія // {{Літаратура/ЭГБ|1к}} С. 223.</ref>.
Радок 39:
[[Файл:Yanush Ostrozkyi.jpg|міні|зьлева|180пкс|Януш Астроскі. Невядомы мастак, 2-я палова [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]]]]
 
Сьпярша выхоўваўся ў [[Дубна|Дубне]], потым пры двары імпэратара [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]]. У сярэдзіне [[1570-я|1570-х]] рокаў перайшоў у каталіцтва.
 
У [[1577]] року бараніў [[Дубна]] ад татараў. У [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкую вайну]] ([[1558]]—[[1582]]) у [[1579]] року ўдзельнічаў у выправе на чарнігаўскія і ноўгарад-северскія землі. [[2 лютага]] [[1593]] року супольна з [[Аляксандар Вішнявецкі|Аляксандрам Вішнявецкім]] перамог у [[бітва пад Пяткай|бітве пад Пяткай]] казацкае войска пад камандай К. Касінскага. Для абароны межаў дзяржавы і ўласных уладаньняў у [[1609]] року заснаваў [[Астроская ардынацыя|Астроскую ардынацыю]], сталіцай якой зь цягам часу зрабілася Дубна.
 
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Выступаў супраць падтрымкі [[Дзьмітры-Самазванец I|Дзьмітрыя-Самазванца I]] і [[вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай|вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай]] ([[1609]]—[[1618]])<ref>[[Валеры Пазднякоў]]. Астрожскія // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 263.</ref>.
 
Умацаваў [[Дубенскі замак]] бастыёнамі, глыбокім ровам і падвесным мостам, а ў самім месьце заснаваў касьцёл бэрнардынаў і касьцёл Яна Непамука. Апроч таго, фундаваў касьцёлы уў [[Межырэч|Межырэччы]]чы, [[Палоннае|Палонным]] і [[Астровец-Сьвентакшыскі|Астроўцы]]. Праваслаўю уў сваіх валоданьнях не перашкаджаў.
 
Беражліва захоўваў скарбы продкаў, асабліва шанаваў залаты мэдаль з выявай свайго бацькі, князя Канстантына-Васіля, якую як абярог браў з сабой у выправы. Гэты мэдаль цяпер знаходзіцца ў [[Эрмітаж|Эрмітажы]]ы.
 
Жонкамі Я. Астроскага былі:
Радок 66:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Астроскі, Януш}}
 
[[Катэгорыя:Астроскія|Януш]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1620 годзе]]