Розьніца паміж вэрсіямі «Слова пра паход Ігараў»

д
аздабленьне
д (аздабленьне)
[[Файл:Slovo_o_polku_igoreve_1800Slovo o polku igoreve 1800.djvu|page=1|thumb|right|230px|Тытульны аркуш [[s:Слово о полку Игореве|першага выданьня]] ([[1800]])]]
'''Слова пра паход Ігараў''', '''Слово о плъку Игоревѣ''', '''Слова пра паход Ігараў, Ігара, сына Сьвятаславава, унука Алегава''' — помнік [[Сярэднявечча|сярэднявечнай]] [[Літаратура|літаратуры]] [[Русь|Русі]] кан. [[XII ст.]] [[Сюжэт]] СПІ грунтуецца на няўдалым паходзе [[1185]] некаторых [[Князь|князёў]] Русі на чале зь [[Ігар Сьвятаславіч|Ігарам Сьвятаславічам]] супраць [[Полаўцы|полаўцаў]].
 
Аднак у кан. XIX ст. францускім [[Славістыка|славістам]] [[Луі Лежэ]], а ў 1920—1950-я гг. [[Андрэ Мазон]]ам былі высунуты новыя скептычныя гіпотэзы адносна паходжаньня СПІ. Па меркаваньні Мазона й шэрагу іншых францускіх дасьледчыкаў, СПІ было створанае ў канцы XVIII стагодзьдзі па ўзоры «Задоншчыны», прычым у якасьці сюжэту было скарыстана пераказваньне падзеяў XII ст., зробленае В. М. Тацішчавым па незахаваўшымся летапісам. Аўтарства тэксту Мазон прыпісваў А. І. Мусіну-Пушкіну, Бантышу-Каменскаму або архімандрыту Іаілю Быкоўскаму. Іаіля Быкоўскага таксама лічыў аўтарам СПІ савецкі гісторык [[Аляксандар Зімін|А. А. Зімін]] у [[1960-я|1960-х]], прычым ва ўмовах савецкага часу, калі адкрытая дыскусія вакол дадзенай праблемы была немагчымая, пярэчаньні афіцыйнай навукі Зіміну часта зводзіліся да ідэалягічных нападкаў — поўнасьцю асноўная праца Зіміна выдадзена толькі ў [[2006]]. Найноўшую вэрсію высунуў амэрыканскі славіст [[Эдвард Кінан]] у [[2003]], згодна зь яго меркаваньнем, СПІ складзенае чэскім філёлягам і асьветнікам [[Ёзэф Даброўскі|Ёзэфам Даброўскім]].
 
Скептыкам неаднаразова пярэчылі як гісторыкі, так і літаратуразнаўцы, аднак найболей пераканаўчыя аргумэнты ў карысьць сапраўднасьці СПІ прапануюць [[Лінгвістыка|лінгвісты]]. [[Раман Якабсон|Р. В. Якабсон]] у [[1948]] падрабязна аспрэчыў усе асноўныя аргумэнты працаў Мазона, даказаўшы поўную адпаведнасьць моўных рысаў СПІ да сапраўднага помніка XII ст., загінуўшы рукапіс якога быў копіяй XV—XVI стстстагодзьдзяў.
 
У [[2004]] [[Андрэй Залізьняк|А. А. Залізьняк]], усебакова дасьледаваўшы праблему, паказаў, што фальсыфікатар XVIII ст. ніяк ня мог валодаць лінгвістычнымі ведамі, неабходнымі для стварэньня тэксту СПІ. Кандыдатура Даброўскага таксама на гэтую ролю не падыходзіць, бо зьвесткі аб старажытнай славянскай граматыцы, выкладзеныя ў яго працах, адрозьніваюцца ад фактаў граматыкі СПІ. У прыватнасьці, Залізьняк паказаў, што характар ужываньня так званых [[Клітыка|клітык]] у тэксьце СПІ адпавядае парамэтрам апавядальных тэкстаў XII ст., а ведаў аб гэтых парамэтрах у меркаваных фальсыфікатараў XVIII ст. не магло быць. Аналягічныя назіраньні былі зробленыя й над іншымі кампанэнтамі граматыкі. Акрамя таго, шэраг парамэтраў дэманструе несумненную залежнасьць тэксту «Задоншчыны» ад тэксту СПІ, а не наадварот.
26 751

зьмена