Земскі суд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2596920 (translate me)
Радок 8:
Земскі суд аддзяляўся ад іншых органаў дзяржаўнай улады і быў выбарным. У яго склад уваходзілі судзьдзя, падсудак і пісар. Усе яны абіраліся шляхтай павету (з 4-х кандыдатураў на кожную пасаду) і зацьверджваліся на пажыцьцёвае займаньне пасады [[вялікі князь|вялікім князем]]. Абранымі маглі быць толькі шляхцічы, жыхары ВКЛ, якія мелі [[нерухомая маёмасьць|нерухомую маёмасьць]] у гэтым павеце.<ref>{{Літаратура/Гісторыя дзяржавы і права Беларусі|к}} С. 109—110.</ref> Артыкул восьмы чацьвертага разьдзелу Статуту 1566 року забараняў абіраць судзьдзямі ў земскія суды прадстаўнікоў духавенства і службовых асобаў мясцовай адміністрацыі.
 
Статут таксама вызначаў парадак прыняццяпрыняцьця судовай пасады судзьдзямі земскага суду і прыводзіў тэкст прысягі судзьдзяў, якую яны прыносілі на першай судовай сэсіі пры ўступленьні на пасаду. У ёй сьцьвярджалася, што судзьдзі павінныя дзейнічаць толькі ў межах закону, судзіць сумленна і справядліва, не баючыся помсты і пагрозаў, не зьвяртаючы ўвагі на тытулы, пасады, багацьце тых ці іншых асобаў, «посулы і дары» і інш. Судовы пісар, які зьяўляўся чальцом земскага суду, прыносіў асобную прысягу, якой абавязваўся добрасумленна запісваць паказаньні бакоў і іншых удзельнікаў судовага працэсу, нічога не дадаючы і не выключаючы. Закон абавязваў запісы рабіць «словы Рускими», г.зн. тагачаснай [[беларуская мова|беларускай мовай]].
 
Суд зьбіраўся на разгляд справаў тры разы на [[рок (год)|рок]]: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Судовыя сэсіі («''рокі земскія''») працягваліся па 3—4 [[тыдзень|тыдні]], позва або абвінавачваньне павінныя былі падавацца ў земскі суд за месяц да пачатку судовай сэсіі.