Бэнэдыкт Гэрбэст: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 6:
У [[1566]] выдаў адзін з найстарэйшых [[катэхізіс]]аў на польскай мове «Навука сапраўднага хрысьціяніна» (''Nauka prauego chrzescijanina''). Неўзабаве апублікаваў сачыненьне «Апісаньне дарогі» (Wypisanie drogi), у якім расказаў пра наведваньне ў 1566 г. Львова і іншых гарадоў Рускага ваяводзтва і выказваў надзею на дасягненьне уніі з праваслаўнай Царквой. У [[1567]] у [[Кёльн]]е пабачылі сьвет ягоныя «Horarium canonicarum rationarum cum D.Augustini sententiis de Eucharistia explicatis». Памылкі чэскага духавенства ў падыходзе да пытаньняў веры выкрываў у «Confutatio picarditarum haereticorum» (Кракаў, 1567).
У [[1569]] уступіў у [[ордэн езуітаў]], у 1571 вучыўся ў [[Рым]]е (у Collegium Romanum). Вярнуўшыся ў 1572 у [[Карона Каралеўства Польскага|Польшчу]], стаў выкладаць у езуіцкай сэмінарыі Пултуска. У [[1574]]—[[1576]] быў членамчальцом езуіцкага калегіюма г. Брунсбэрга ў Швэцыі, спаведніком каралевы Кацярыны Ягелонкі<ref name=vera/>. Паводле іншых зьвестак, па просьбе сандамірскага ваяводы Яна Косткі ў 1574 выехаў у [[Мальбарк]] для навучаньня сыноў і сваякоў ваяводы і ў 1575—1576 гг. выкладаў у езуіцкім калегіюме ў Ярославе<ref name=prav>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтарысуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.pravenc.ru/text/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0.html|копія = |загаловак = ГЕРБЕСТ|фармат = |назва праекту = |выдавец = Православная Энциклопедия|дата = 15 ліпеня 2012 |мова = |камэнтар =}}</ref>. Быў актыўным удзельнікам [[Контрарэфармацыя|контрарэфармацыйнага]] руху ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (на [[Валынь|Валыні]], [[Падольле|Падольлі]], Любліншчыне і інш.), навярнуў з [[кальвінізм]]у да каталіцтва шмат каго з выбітных асобаў таго часу. У [[1583]]—[[1584]] навяртаў праваслаўных у каталіцтва. У 1584 узначальваў езуіцкую місію ў Львове.
 
У [[1586]] у Кракаве з санкцыі кіраўніцтва ордэна выдаў свой самы знакаміты твор — «Паходжаньне веры Рымскага Касьцёлу і гісторыя грэцкае няволі: дзеля адзінства» (Wiary Kościola rzymskiego wywody y greckiego niewolnistwa historia), які адыграў ролю ў зараджэньні царкоўна-палемічнай літаратуры на Беларусі. У сваім творы Гэрбэст даводзіў, што ўсе Хрыстовы пасьлядоўнікі павінны трымацца супольна, прыняць адзіныкаляндар царкоўных сьвятаў, супольна сьвяткаваць дзень [[Уваскрэсеньне|Уваскрэшаньня]] [[Ісус Хрыстос|Сына Божага]]. У якасьці асноўнага падмацаваньня свайго закліку да задзіночаньня ён прыгадваў словы Мэсіі з [[Эвангельле паводле Яна|Эвангельля паводле Яна]] (10:16)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 501</ref>. Акрамя таго, ён абвінавачваў праваслаўных у невуцтве (паводле Гэрбэста, яны ня здольныя да цнатлівага жыцьця, ня ўмеюць чытаць малітвы, ня ў змозе належным парадкам выконваць царкоўныя абрады, дапускаюць ідалапаклонства)<ref name=prav/>. За рэзкія выпады супраць праваслаўя кніга выклікала супольнае абурэньне, і правінцыял ордэна быў змушаны забараніць яе распаўсюд.
 
== Крыніцы ==
Радок 18:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гэрбэст, Бэнэдыкт}}
 
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1531 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1593 годзе]]