Дыярыюш Філіповіча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д кірылічная «с»
Радок 1:
«'''Дыярыюш'''» ({{Мова-sla|Діаріушъ}}) — публіцыстычны [[звод]] (паводле М. Дабрыніна — аўтабіяграфічная палемічная аповесьць<ref name=alba>Дабрынін М. К. Беларуская літаратура. Старажытны перыяд. Мн., 1952. С. 220</ref>, паводле С. Гараніна — споведзь-пропаведзь<ref>Хрысціянства і беларуская культура: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г.) / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — С. 98—99. — 208 с.</ref>) берасьцейскага ігумена [[Афанасі Філіповіч|Афанасія Філіповіча]], які складаецца зь сямнаццаці інфармацыйных фрагмэнтаў, два зь якіх напісаныя пасьля сьмерці сьвятара<ref name=main/>. Тэкст самога Афанасія складаецца зь дзесяці самастойных твораў, напісаных у [[1638]]—[[1646]] гадах і аб’яднаных пяцьцю ўстаўкамі<ref name=main>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 595—611</ref>.
 
У ім аб’яднаныя ў адно цэлае дарожныя і тлумачальныя запіскі аўтара, яго ўспаміны, дзёньнікі і аўтабіяграфічны нарыс аб пражытым і перажытым, легенды і містычныя прывіды, пасланьні і лісты А. Філіповіча, яго выкрывальныя прамовы, канспэктыўныя накіды асобных артыкулаў, філязофскія трактаты багаслоўскага характару, вершы, прысьвечаныя барацьбе, і нават напеў гімнападобнага канта — аднаго з найбольш раньніх нотных запісаў у беларускай музыцы<ref name=nlb>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://old.nlb.by/html/news2005/_afanasiy.html| копія = | загаловак = 410 год з дня нараджэння Афанасія Брэсцкага (Філіповіча Афанасія; каля 1595 ці каля 1596 ці 1597(?) - 1648), святога беларускай праваслаўнай царквы, грамадскага, палітычага і царкоўнага дзеяча, пісьменніка-публіцыста | фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі]]| дата = 11 жніўня 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
У тэкст уваходзяць творы: «Гісторыя падарожжа ў Маскву», «Першая супліка», «Тлумачальная запіска суду духоўнай кансісторыі», «Навіны прававерным пажаданыя…», «Падмурак непарадку рымскага касьцёла», «Трэцяя супліка», «Падрыхтоўка да суда», «Парада каралю», «Пра царкоўны фундамэнт», «Прычыны ўчынку». У дадатку зьмешчаны творы, напісаныя пасьля сьмерці А, Філіповіча манахамі берасьцейскага Сімяонаўскага манастыра: «Пра слаўную сьмерць… Афанасія Філіповіча» і «Надгробак Афанасію Філіповічу».
 
«Дыярыюш» А. Філіповіча напісаны ў пераходны і пераломны для рэлігійнай барацьбы час і стаіць на памежжы палемічнай і мэмуарнай літаратуры. Твор вызначаецца адкрытай тэндэнцыйнасьцю, палітычнай і рэлігійнай завостранасьцю, пафаснасьцюпатаснасьцю, насычанасьцю грамадзка-палітычным зьместам і агітацыйнасьцю<ref name=main/>. У «Дыярыюшы» спалучаюцца элемэнты барока, гатычнай паэтыкі і рэалізму, неаднародная кампазыцыя і мова твору — месцамі амаль размоўная, месцамі ўскладнёная і заблытаная са шматлікімі паланізмамі і стараславянізмамі<ref name=alba/>.
 
На беларускую мову «Дыярыюш» перакладалі Івана Саверчанка (Роднае слова, № 1, 2003) і С. Вераціла (Полымя, № 1, 2002).