Нарымонт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 7 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2621664 (translate me)
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Упершыню выступае ў гістарычных крыніцах у [[1331]] годзе, калі вялікі князь літоўскі [[Гедымін]] затрымаў на [[Валынь|Валыні]] [[Наўгародзкая рэспубліка|навагародзкага]] архіяпіскапа Васіля, адпусьціўшы з умовай абраньня Нарымонта князем [[Наўгародзкая рэспубліка|Вялікага Ноўгараду]]. Імаверна, тады ж ахрышчаны, атрымаў [[праваслаўе|праваслаўнае]] імя Глеб. Прыбыў у [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарад]] у кастрычніку [[1333]] году, атрымаў у «кармленьне» гарады [[Ладага|Ладагу]], [[Арэшак]], [[Карэла|Карэлу]], палову [[Капор’е|Капор’я]]. Каля [[1335]] году зьехаў з [[Ноўгарад]]у, хутчэй за ўсё, каб заняць [[Полацак|полацкі]] [[сталец]] пасляпасьля сьмерці князя [[Воін]]а (у хросьце Васіля, брата [[Гедымін]]а). Пакінуў у [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарадзе]] замест сябе сына Аляксандра. У [[1338]] годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам дзеля адбіцьця швэдзкай агрэсыі і нават адазваў Аляксандра з Арэшка. Намесьнікі Глеба-Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 году.
 
Каля 1338 году Глеб-Нарымонт разам з [[Полацак|полацкім]] япіскапам Грыгорам падпісаў дамову з [[Рыга]]й (захаваўся адно дадатак, які варуе вольны гандаль па [[Дзьвіна|Дзьвіне]]; раней памылкова датаваўся [[1330]] годам). Да дадатку прымацавана пячатка з выявай «[[Пагоня|Пагоні]]» — адна з найранейшых вядомых выяваў «[[Пагоня|Пагоні]]»<ref>http://www.belcoins.com/numinfo.phtml?art=61</ref>. Ускосна згадваецца як полацкі князь («кароль») у дамове [[Смаленск]]у з [[Рыга]]й (каля [[1340]] году).