Брачыслаў Ізяславіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 8 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2498455 (translate me)
Радок 13:
Пры пасярэдніцтве Інгігерд Яраслаў і Брачыслаў склалі мір, паводле якога першы атрымліваў Наўгародзкую зямлю, а другі далучаў да Полацкага княства дадаткова столькі зямель ([[Віцебк]], [[Усьвяты|Усьвят]] і, як лічаць некаторыя дасьледнікі, [[Менск]]), каб ягоных уладаньняў зрабілася ўдвая больш, чым да вайны. Астатняй часткай [[Русь|Русі]] яны дамовіліся кіраваць разам, а сваім намесьнікам у астатняй частцы Русі з цэнтрам у Кіеве яны прызначалі Эймунда. Сумеснае кіраваньне Русьсю пацьвярджаецца тым, што Яраслаў з [[1020]] году жыў у Ноўгарадзе, а ня ў Кіеве. У гэты час у Кіеве існавалі «Брачыславаў двор» і «двор мужоў Яраслававых». Таксама цікава ў гэтым сэнсе знаходка біркі (ці інакш пайцы) ў Даўгмале з выявамі дзьвюх «[[Трызуб (герб)|Трызубаў]]»: адзін зь іх, як мяркуюць, належаў Яраславу, а другі  — Брачыславу. Гэтая знаходка, імаверна, пацьвярджае іх сумеснае ўладараньне на Русі.
 
Аднак гэты двуумвіратдвуўмвірат цягнуўся ня шмат часу, недзе да [[1024]]/[[1025]], калі [[Мсьціслаў Уладзімеравіч]] атрымаў землі на левым беразе [[Дняпро|Дняпра]]. З таго часу Яраслаў пачаў жыць у Кіеве, але імаверней за ўсё Брачыслаў атрымаў ад яго нейкую кампэнсацыю, бо яны захоўвалі хаўрус адзін з адным да канца жыцьця Брачыслава.
 
У час Брачыслава Полацкае княства значна пашырыла сваю тэрыторыю і ня толькі за кошт наданьняў Яраслава, але і за кошт балцкіх земляў латгалаў і [[літва (племя)|літвы]]. Узводзілася шмат новых гарадоў. Значна пашырыўся і сам Полацак, недзе ў [[1030-я]] гады ў ім збудавалі вялікі [[вакольны горад]], сьцяну якога знайшлі ў часе [[Археалёгія|археалягічных]] [[Археалягічныя раскопкі|раскопак]] — Полацак дасягнуў плошчы да 40 [[гектар]]аў.
Радок 19:
== Тапаніміка ==
Апрача беларускага [[Браслаў|Браслава]] на возеры [[Дрысьвяты]], за пару дзясяткаў кілямэтраў ад [[Краслаўка|Краслаўкі]], на беларуска-латыскім памежжы, існуе вёска Браслаў на возеры [[Сівер]] са старажытным гарадзішчам. Таксама на тэрыторыі [[Латвія|Латвіі]], у [[Абрэнскі раён|Абрэнскім раёне]], маецца яшчэ адзін Браслаў. Паселішча з такім жа назовам існуе на поўнач ад [[Ворша|Воршы]], якая разам з [[Копысь]]сю і часткаю Прыдняпроўя трапіла пад уладу Полацку менавіта за часам Брачыслава<ref name="arlou"/>.
 
 
{{Пачатак блёку}}