Таварыства філяматаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
[[Файл:PhilomathesPhilarethes.jpg|міні|250пкс|''T. Зан, І. Дамейка, А. Міцкевіч, А. Э. Адынец, Я. Чачот'' ([[1889]])]]
'''Тавары́ства філяма́таў''' (ад [[грэцкая мова|грэцкага]] «аматары навук») — таемнае патрыятычнае і асьветніцкае аб’яднаньне студэнтаў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]], якое дзейнічала ў [[1817]]—[[1823]] гадох. За ўвесь час свайго існаваньня ў таварыства ўваходзіла дзевятнаццаць чалавек<ref>{{Кніга|аўтар = [[Кастусь Цьвірка|Цьвірка К.]]|частка = Песня з Наваградчыны|загаловак = Наваградскі замак: Творы|арыгінал = |спасылка = |адказны = Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі|выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = [[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|Мастацкая літаратура]]|год = 1989|том = |старонкі = 9|старонак = 327|сэрыя = |isbn = 5-340-00171-7|наклад = }}</ref>.
 
З кола філяматаў выйшлі буйныя постаці тагачаснай навукі і мастацтва: [[Ян Чачот]] — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, [[Адам Міцкевіч]] — клясык польскай літаратуры, [[Ігнат Дамейка]] — сусьветна вядомы вучоны-геоляг, дасьледнік і нацыянальны герой [[Чылі]], рэктар нацыянальнага ўнівэрсытэту ў [[Сант'яга]], [[Юзэф Кавалеўскі]] — заснавальнік манголазнаўства ў [[Расея|Расеі]], рэктар Казанскага ўнівэрсытэту і інш<ref>{{Кніга|аўтар = Мароз У.|частка = Філамат Тамаш Зан|загаловак = За брамай забытых мелодый: эсэ, вершы, мініяцюры|арыгінал = |спасылка = |адказны = Уладзімір Мароз; маст. А. А. глекаў, У. В. Мароз|выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = Маст. літ.|год = 2004|том = |старонкі = 94|старонак = 254|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Увосені [[1817]] году два студэнты [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]], [[Тамаш Зан]] ([[1796]]—[[1855]]) і [[Адам Міцкевіч]] ([[1798]]—[[1855]]), вырашалі заснаваць таемнае студэнцкае таварыства, каб аб’яднаць найбольш блізкіх сяброў, якія цікаваліся [[літаратура]]й, [[філязофія]]й і іншымі навукамі. Мэтаю згуртаваньня была ўзаемадапамога ў паглыбленьні адукацыі, творчае удасканальваньнеўдасканальваньне і грамадзкая праца дзеля «роднага краю» — колішніх земляў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name=knihazbor>{{Кніга|аўтар = [[Кастусь Цьвірка|Цьвірка К.]]|частка = Паданне пра філаматаў, або Доля аднаго пакалення|загаловак = Філаматы і філарэты|арыгінал = |спасылка = http://bk.knihi.com/filamaty/filamaty0.html|адказны = Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі [[Кастусь Цьвірка|К. Цьвіркі]],|выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = |год = 1998|том = |старонкі = 8—13|старонак = 400|сэрыя = Беларускі кнігазбор|isbn = |наклад = }}</ref>. Крыху ў жартаўлівай форме сябры напісалі статут арганізацыі, дзе выклалі свае ўяўленьні пра характар таварыства. Гэты дакумэнт яны далі на агляд свайму сябру [[Юзэф Яжоўскі|Юзэфу Яжоўскаму]], дасьведчанаму ў філязофскіх і філялягічных навуках студэнту. Ён надаў статату больш сур’ёзнасьці і пагадзіўся узначаліцьўзначаліць арганізацыю<ref name=knihazbor/>.
 
[[1 красавіка]] [[1817 год]]у адбылося першае пасяджэньне студэнцкага згуртаваньня, на якім сабраліся шэсьць студэнтаў: [[Юзэф Яжоўскі]] (старшыня або прызыдэнт Таварыства), Эразм Палюшынскі (намесьнік старшыні або віцэ-прэзыдэнт і скарбнік) і [[Тамаш Зан]] (сакратар). Чальцамі згуртаваньня сталі [[Адам Міцкевіч]], [[Ануфры Петрашкевіч]] і Бруна Сухецкі<ref name=knihazbor/>. Свайму згуртаваньню студэнты далі адмысловую назву — «Таварыства філяматаў», паводле існаванага ва ўнівэрсытэце каля дзесяці год таму Навуковага, а пасьля — Філяматычнага таварыства, актыўным удзельнікам якога быў славуты прафэсар і гісторык [[Іяхім Лялевель]]<ref name=knihazbor/>.
Радок 17:
Пад уплывам прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту [[Іяхім Лялевель|Іяхіма Лялевеля]] з [[1818]] году ў праграме таварыства зьявіліся грамадзкія мэты, а ў [[1819]] годзе праграма набыла выразную палітычную і патрыятычную афарбоўку. У розны час у чальцы таварыства былі прынятыя Дамінік Цэзары Ходзька, Казімір Пясецкі, [[Ігнат Дамейка]], [[Міхал Рукевіч]], [[Ян Сабалеўскі]] ([[1819]]), [[Вінцэнцій Будрэвіч]] ([[1820]]), Станіслаў Казакевіч ([[1822]]). Самым старэйшым зь філяматаў быў Ежоўскі, які нарадзіўся каля [[1795]] году, самым малодшым — Дамейка (1802 году нараджэньня).
 
Таварыства філяматаў заставалася таемным і з абмежаваным лікам чальцоў — 21 чалавек або 19, без З. Навіцкага, які па сканчэньні ўнівэрсытэту служыў настаўнікам у [[Беласток]]у і чальцом таварыства не лічыўся, а таксама без Б. Сухецкага і Э. Палюшынскага, выключаных за бязьдзейнасьць. Аднак яно ахапіла сваім уплывам віленскае студэнцтва і гімназічнае асяродзьдзе галоўным чынам праз свае даччыныя арганізацыі, філіялы — легальныя і таемныя кружкі і таварыствы: Зьвяз сяброў ([[1819]]), ператвораны ў [[1822]] годзе ў Зьвяз філадэльфістаўфілядэльфістаў (38 чальцоў); Гурток прамяністых, [[1820]]), афіцыйна названым Таварыствам сяброў карыснай пацехі (168 чальцоў); таварыства філярэтаў ([[1820]]; 176 чальцоў), Таварыства паэтаў ([[1823]]; 17 чальцоў).
 
[[Файл:House_wherein_Adomas_Mickevičius_was_imprisonedHouse wherein Adomas Mickevičius was imprisoned,_Vilnius Vilnius.jpg|міні|Мэмарыяльная табліца на будынку базыльянскага кляштара Сьв. Троіцы]]
Філяматы ўсталявалі кантакты са старэйшым пакаленьнем змоўшчыкаў зь ліку дзейнічалых у [[Летува|Летуве]] [[масоны|масонаў]], зь нелегальнымі арганізацыямі ў [[Царства Польскае|Каралеўстве Польскім]] і зь [[дзекабрысты|дзекабрыстамі]].
 
== Працэс філяматаў ==
У [[1823]] годзе найслыннейшыянайслыньнейшыя філяматы і філярэты былі арыштаваныя і знаходзіліся ў зьняволеньні ў былых віленскіх кляштарах, пакуль цягнулася шматмесячнае сьледзтва, распачатае [[Мікалай Навасільцаў|Мікалаем Навасільцавым]]. Частка філяматаў утрымоўвалася ў зьняволеньні ў былым кляштары місыянэраўмісіянэраў, частка — у былым базыльянскім кляштары Сьвятой Троіцы (цяпер на будынку маецца мэмарыяльная табліца на летувіскай і польскай мовах, якая абвяшчае, што тут з [[23 кастрычніка]] [[1823]] году па [[21 красавіка]] [[1824]] году быў заключаны Адам Міцкевіч разам зь іншымі філяматамі і разгортваецца дзеяньне трэцяй часткі «Дзядоў»).
 
Суду было адданае 108 удзельнікаў студэнцкіх арганізацыяў (найбуйнейшы студэнцкі палітычны працэс у Эўропе таго часу). Дваццаць зь іх увосень [[1824]] году былі альбо прысуджаныя да турэмных тэрмінаў з наступнай высылкай (Тамаш Зан, Адам Сузін, Ян Чачот), альбо высланыя ў глыб Расеі (Адам Міцкевіч, [[Восіп Кавалеўскі]]).
 
== Нацыянальнасьць ==
Як адзначае [[Леў Цьвяткоў]], паводле нацыянальнасьці, філяматы — гэта [[беларусы]] з пэўным нахілам у бок [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітае]] і польскае культуры. «Белую Русь», якую таксама завуць Літвою, філяматы ўяўлялі сабе абавязкова ў фэдэрацыйнай сувязі з Польшчаю<ref>''Цьвяткоў, Л.'' Таварыства філёматаў (Некаторыя цікавыя рысы аб’яднаньня маладых пісьменьнікаў у Вільні, больш чымся за сталецьце перад нашаю эпохаю) // Маладняк. — 1927. — № 1. — С. 62</ref>.
 
Тое ж тычыцца і даччынага [[Таварыства філярэтаў]], якое складала моладзь 17—25 гадоў, што былі выхадцамі зь земляў колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Са 135 чалавек, дапытаных камісіяй Мікалая Навасільцава, зь [[Беларусь|Беларусі]] ([[Віленская губэрня|Віленская]], [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенская]], [[Магілёўская губэрня|Магілёўская]], [[Менская губэрня|Менская губэрні]] і [[Беластоцкая вобласьць|Беластоцкая вобласць]]) было 113 чалавек. З [[Царства Польскае|Каралеўства Польскага]] — усяго 6, з [[Украіна|Украіны]], пераважна з [[Валынь|Валыні]] — 16<ref name=knihazbor>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Філаматы і філарэты|арыгінал = |спасылка = http://bk.knihi.com/filamaty/filamaty0.html|адказны = Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі [[Кастусь Цьвірка|К. Цьвіркі]],|выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = |год = 1998