Казімер Сваяк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 32:
'''Казіме́р Свая́к''' (сапраўднае імя: ''Кастусь Стаповіч''; [[19 лютага]] [[1890]], вёска [[Барані]], цяпер [[Астравецкі раён]], [[Гарадзенская вобласьць]], [[Беларусь]] — [[16 траўня]] [[1926]], [[Вільня]]) — беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт. Брат [[Альбін Стаповіч|Альбіна Стаповіча]].
 
== БiяграфiяБіяграфія ==
 
=== Раньнія гады ===
У [[1905]] годзе скончыў пачатковую і [[Сьвянцяны|Сьвянцянскую]] павятовую школы. У [[1906]]—[[1907]] жыў у Вільні дзе пазнаёміўся з «[[Наша Ніва|Нашай Нівай]]». У [[1908]] паступіў у ПецярбургскуюПецярбурскую духоўную сэмінарыю. У [[1912]] захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У [[1913]] у газэце «[[Bielarus]]» друкуюцца яго творы. З прычыны хваробы толькі ўвесну [[1915]] быў высьвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэньне вікарыем у Камайскі касьцёл. Неўзабаве, на вялікую радасьць К. Стаповіча, яго пераводзяць у [[Клюшчаны]], што побач Баранёў, [[19 чэрвеня]] 1915 газэта «Беларус» зьмясьціла віншаваньне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
 
=== Пасьля высьвячэньня на сьвятара ===
[[Файл:Janka Bylina, Adam Stankievič, Kazimier Svajak.jpg|міні|350пкс|Ксяндзы-літаратары (зьлева направа): [[Янка Быліна]] (1883—1956), [[Адам Станкевіч]] (1892—1949), Казімер Сваяк (Канстанцін Стаповіч, 1890—1926)]]
У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле зьвестак Я. Драўніцкага, сьпявалі хлопцы і дзяўчаты зь Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самаго К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў неня толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песьні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казаньне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касьцёле [[21 лістапада]] [[1915]] году.
 
У Клюшчанах узьнік нелегальны гурток «[[Хаўрус Сваякоў]]», галоўнай задачай якога зьяўлялася самаадукацыя на аснове хрысьціянскай этыкі. Тут рыхтавалі й чыталі рэфэраты, ладзілі канцэртна-дэклямацыйныя сходы, арганізоўвалі прадстаўленьні (для пастаноўкі выкарыстоўваліся найчасьцей п’есы самаго Сваяка), народныя бібліятэкі. У Клюшчанскай акрузе намаганьнямі К. Стаповіча было адкрыта сем школ. Адна зь іх — бараньская — разьмяшчалася ў бацькоўскай хаце — займала яе палову, потым, калі стала цесна, перайшла да суседа — Вітаўта Буйкі. Не хапала настаўнікаў — К. Стаповіч адкрыў курсы па іх падрыхтоўцы. Падручнікі, школьныя прылады ён таксама прывозіў зь Вільні, часта — набытыя за ўласныя грошы. У канцы [[1916]] за беларусізацыю касьцёла К. Стаповіча пераводзяць на [[Беласточчына|Беласточчыну]] ([[Карыціна]]). Дзе ён таксама спрабаваў увесьці беларускую мову ў касьцёле, але гэта было адразу забаронена мясцовым пробашчам.
 
[[Файл:Hol_dusyHol dusy.JPG|міні|«Голас душы. Набажэнства для беларусаў-каталікоў» (2-е выданьне)]]
 
У [[1917]]—[[1919]] хварэў, зноў паехаў у Закапанэ, дзе адначасова працаваў капэлянам кліматычнага шпіталя. У ліпені [[1919]] сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра — ксяндза [[Вінцук Адважны|Я. Германовіча]] (Вінцук Адважны) у [[Лапеніцы|Лапеніцу]], што пад [[Ваўкавыск]]ам. Там К. Стаповіч выступаў з казаньнямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку зьявіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ужываньня беларускай мовы ў касьцёле.
Радок 53:
У Засьвір К. Стаповіча прыяжджаў мастак Ракіцкі, сябра «Хаўрусу Сваякоў», які намаляваў абраз сьвятога Язафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар сьвятога Язафата К. Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фэст. Таксама прыяжджаў кс. В. Гадлеўскі з Жодзішак, які рабіў казаньні па-беларуску. Бываў мастак і пісьменьнік [[Язэп Драздовіч]], яны з К. Стаповічам абмяркоўвалі тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, беларускага адраджэньня, Драздовіч падарыў Стаповічу некалькі абразоў. Заяжджаў Людовік Хамінскі.
 
Увосень [[1922]] стан здароўся К. Стаповіча пагаршаецца. Восень [[1923]] — вясну [[1924]] зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў [[Засьвір]], але хварэе. У [[1924]] у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казімера Сваяка «Мая Ліра», зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, баладыбаляды і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскіяэвангельскія сюжэты. Зіма [[1924]]—[[1925]] — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой [[1926]] К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. Адама Станкевіча забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават зьявілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але ззь цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
 
== Сьмерць ==
Радок 69:
* [http://slounik.org/146925.html Стаповіч Канстанцін] // {{Літаратура/Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.}}
* К. Сваяк. [http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=2943 Дзея маей мысьлі, сэрца і волі]. — Мн.: 1992.
* [http://slounik.org/81322.html Сваяк Казімір] // {{Шаблён:Літаратура/Беларускія пісьменьнікі (1917—1990)}}
* Цадко Алесь. Вялікі паэт-духоўнік //«[[Рэгіянальная газета]]», 10 сакавіка 2000 г., № 10 (255)