Алена Лось: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылкі
д кірылічная «с»
Радок 22:
Нарадзілася [[22 студзеня]] [[1933]] року ў [[Вільня|Вільні]]. Дзіцячыя гады правяла ў мястэчку [[Лыскава]], потым у [[Магілёўцы|Магілёўцах]] і [[Ружаны|Ружанах]] на [[Пружаншчына|Пружаншчыне]]. У 1948 сям’я вярнулася ў Вільню.
 
Тут Алена скончыла [[Віленская мастацкая акадэмія|Дзяржаўны мастацкі інстытут Летувіскай ССР]] ([[1955]]). Ажанілася з мастаком [[Гары Якубені]], зь якім пазнаёмілася ў Маскве. У 1956—1957 працавала мастаком у Вышэйшай партшколе і выдавецтвах [[Летувіская ССР|Летувіскай ССР]]<ref name="artru">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://artru.info/ar/33333/| загаловак = Лось Елена Георгиевна| фармат = | назва праекту = Персоны| выдавец = Артру.инфо| дата = 14 кастрычніка 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Пасьля пераехала ў [[Менск]].
 
Чалец [[Беларускі саюз мастакоў|Саюзу мастакоў]] з 1963. Сяброўка мастацкай суполкі «Пагоня»<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.belartunion.by/supolki/pagonya/8-2-4.html| загаловак = ПАГОНЯ: мастакі| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Беларускі саюз мастакоў]]| дата = 14 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Памерла [[14 ліпеня]] [[2013]] року ў [[Менск]]у<ref name="niastala">{{Навіна|аўтар= Сяргей Чыгрын|загаловак= Ня стала мастачкі Алены Лось|спасылка= http://novychas.info/kultura/aliena_losj_azdabliala_bielaru/|выдавец= [[Новы час (газэта)|Новы час]]|дата публікацыі= 16 ліпеня 2013|дата доступу= 17 ліпеня 2013|мова = }}</ref>.
 
== Творчасьць ==
У мастацкіх выставах удзельнічае з [[1960]]. Вядомая пераважна як мастак дзіцячых кніг. Працуе таксама ў [[Станковая графіка|станковай графіцы]]. Творы захоўваюцца ў [[Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі|Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі]], [[Літаратурны музэй Янкі Купалы|Літаратурных музэях Янкі Купалы]] і [[Літаратурны музэй Якуба Коласа|Якуба Коласа]] (усе — [[Менск]]), [[Пружанскі палацык|Пружанскім палацыку]]<ref name="niastala" />, фондах [[Міністэрства культуры Расеі]] і [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюзу мастакоў]], [[Трацьцякоўская галерэя|Трацьцякоўскай галерэі]], «Цэнтральным Доме мастака», [[Мэмарыяльны музэй Пушкіна (Масква)|мэмарыяльным музэі А. Пушкіна]] (усе — [[Масква]])<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 15 сьнежня 2008| url = http://museum.pruzhany.com/news/2008-12-15-20| загаловак = Прэзентацыя выставы Алены Лось| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Пружанскі палацык]]| дата = 14 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Працы экспанаваліся на міжнародных выставах кніжнай графікі ў [[Японія|Японіі]], [[Манголія|Манголіі]], [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыне]], [[Румынія|Румыніі]], [[Канада|Канадзе]], [[Польшча|Польшчы]] і інш.