Ігнат Даніловіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д кірылічная «с»
Радок 22:
 
== Жыцьцяпіс ==
Сын [[беларусы|беларускага]]<ref name="ehb">[[Вячаслаў Чамярыцкі]]. Даніловіч Ігнат Мікалаевіч // {{Літаратура/ЭГБ|3к}} С. 205.</ref> ўніяцкага сьвятара Мікалая Даніловіча<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтарысуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/hostinec/04/07.htm#2|загаловак = Ignacy Daniłowicz — wielki syn wsi Hryniewicze|фармат = |назва праекту = [[Kamunikat]]|выдавец = [[Бельскі гостінэць]] № 4|дата = 24 красавіка 2012|мова = pl|камэнтар = }}</ref>. Першапачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі, ксяндза-[[Піяры|піяра]] Міхаіла Даніловіча. Пасьля навучаўся ў Ломжынскай піярскай школе (скончыў у 1801), Беластоцкай гімназіі (1807) і на юрыдычным факультэце [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]], дзе атрымаў ступень магістра права ([[1812]]).
 
Служыў сакратаром пры губэрнатары Беластоцкай вобласьці, прызначаным [[Напалеон I Банапарт|Напалеонам]]. З [[1814]] року выкладаў у Віленскім унівэрсытэце мясцовае права.
Радок 32:
[[Файл:Ihnat Daniłovič. Ігнат Даніловіч (1831).jpg|міні|Ігнат Даніловіч. [[Ксаверы Ян Канеўскі|К. Я. Канеўскі]], [[1831]]]]
 
У [[1830]] року І. Даніловіч быў запрошаны [[Міхаіл Сьпяранскі|Міхаілам Сьпяранскім]] у II аддзяленьне УласнайЎласнай Ягонай Імпэратарскай Вялікасьці канцылярыі для працаў над зводам законаў, якія дзейнічалі ў «далучаных ад Польшчы губэрнях». Гэты «Звод мясцовых правоў заходніх губэрняў», перапрацаваны пасьля чыноўнікамі II аддзяленьня і асобым камітэтам зь мясцовых юрыстаў, быў надрукаваны ў [[1836]] року невялікай колькасьцю асобнікаў (у [[1910]] перадрукаваны юрыдычным факультэтам Пецярбурскага ўнівэрсытэту пад наглядам прафэсара [[Міхаіл Пэргамант|Міхаіла Пэргаманта]] і прыват-дацэнта [[барон]]а [[Аляксандар Нольдэ|А. Нольдэ]], пад назвай «Звод мясцовых законаў Заходніх губэрняў»). Ён не атрымаў моцы закону з прычыны скасаваньня мясцовага права загадам 25 чэрвеня [[1840]] року. На загад М. Сьпяранскага І. Даніловіч таксама сабраў запісы па гісторыі [[Магдэбурскае права|майдэборскага права]], якія падрыхтавалі скасаваньне гэтага права на Ўкраіне.
 
У [[1835]] року І. Даніловіч был прызначаны прафэсарам крымінальнага права ў зноўку адчынены [[Кіеўскі ўнівэрсытэт Сьвятога Ўладзімера]]. Ён быў першым [[дэкан]]ам юрыдычнага факультэту і, акрамя крымінальнага права, чытаў лекцыі мясцовых законаў, адначасна працуючы над падрыхтоўкай выданьня першага Літоўскага Статуту. Ня маючы на гэта ўласных сродкаў, І. Даніловіч марна зьвяртаўся па дапамогу да археаграфічнай камісіі, паказваючы на значэньне гэтага помніка. З Кіева ён прыслаў у II аддзяленьне «Агляд гістарычных зьвестак пра стан зводу мясцовых законаў Заходніх губэрняў» (перавыдадзены Пецярбурскім унівэрсытэтам у 1910 року), які зьмяшчаў гісторыю крыніцаў літоўска-польскага права і паслугаваў уводзінамі да Заходняга зводу.
Радок 43:
[[Файл:Ignacy Danilowicz Skarbiec Diplomatow.jpg|міні|«Skarbiec dyplomatów papieskich, cesarskich, królewskich, książęcych…». [[Вільня]], [[1860]]]]
 
Працы прыхільніка натуральнага права І. Даніловіча адлюстроўваюць ідэі францускіх асьветнікаў [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]]. Ён высока цаніў дасягненьні [[Француская рэвалюцыя|францускай рэвалюцыі]] (аб’яднаньне тэрыторыі дзяржавы, вызваленьне сьвецкай улады ад падпарадкаваньня царкве, разбурэньне ўлады фэўдалізму, абвяшчэньне роўнасьці ўсіх перад законам). Навуковец быў супраць умяшальніцтва законадаўцы ў свабоду думкі, выступаў супраць прыгоннага права, выказваўся за грамадзянскі шлюб і раўнапраўе сужэнцаў, крытыкаваў непарыўнасьць царкоўнага шлюбу<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = Вансявичюс| імя = С. А.| аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = Жеруолис И. А.,| дата публікацыі = | url = http://law.edu.ru/article/article.asp?articleID=186729| загаловак = Развитие правовой науки в Вильнюсском университете| фармат = | назва праекту = Юридическая Россия| выдавец = Министерство образования и науки РФ| дата = 1 студзеня 2010| мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Як выбітны знаўца фэўдальнага права і помнікаў заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага І. Даніловіч у сваіх працах падкрэсьліваў усебаковую распрацаванасьць права ВКЛ. Ён адзін зь першых зьвярнуў увагу расейскіх гісторыкаў права на неабходнасьць дасканалага вывучэньня гісторыі дзяржавы і права ВКЛ і захаваньня для нашчадкаў помнікаў права. Ён марыў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае і мову Статутаў<ref name="ehb206">[[Вячаслаў Чамярыцкі]]. Даніловіч Ігнат Мікалаевіч // {{Літаратура/ЭГБ|3к}} С. 206.</ref>.
 
Працы І. Даніловіча па літоўскім заканадаўстве
Радок 52:
Пра начытанасьць І. Даніловіча ў замежнай літаратуры можна меркаваць з нататкі, падрыхтаванай ім у [[1818]] року на просьбу князя [[Адам Юры Чартарыйскі|Чартарыйскага]] з параўнаньнем кодэксу Напалеона з польскім правам. Яе выдаў [[Аляксандар Краўсгар]] пад назвай «Kodeks Napoleona w porównaniu z prawami polskiem i litewskiem» (Warszawa, [[1905]]).
 
У [[1826]] року Ігнат Даніловіч выдаў «Statut Kazimierza IV», у [[1827]] — «Latopisiec Litwy i Kronika ruska» (летапіс, цікавы як крыніца ззь мінуўшчыны Літвы й Русі, знойдзеная ім у Беластоцкай вобласьці). Складзены І. Даніловічам збор рукапісаў і выпісак з больш як 2500 крыніцаў надрукаваны пасьмяротна ў двух тамох у [[1860]]—[[1862]] роках у Вільні пад назвай «Skarbiec diplomatów», у тым ліку «[[Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году]]».
 
Артыкул І. Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (у «Журнале Министерства народного просвещения», 1840, № 11) да пачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] заставаўся карысным дапаможнікам па гістарычнай бібліяграфіі Вялікага Княства Літоўскага. Разам з князем [[Дзьмітры Абаленскі|Дз. Абаленскім]] ён выдаў «Книгу посольскую метрики Великого княжества Литовского» (Масква, 1843). Акрамя таго, апублікаваў «Исторический взгляд на древнее образование городов славянских до XIII стол.» (у «Сборн. общ. ист. и древн. росс.», IV, 1841) і іншыя працы.