Крымскае ханства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Краіна |Назва = Крымскае ханства |НазваЎРоднымСклоне...'
 
д націскі
Радок 68:
|ДатаПадзеі1 = 1783
}}
'''КрымскаеКры́мскае ханстваха́нства''' ({{Мова-crh3|Qırım Hanlığı|قريم خانلغى}}) — [[Фэадальны лад|фэадальная]] дзяржава [[Крымскія татары|татарскай]] дынастыі [[Гераі|Ґірэяў]], якая існавала ў [[1449]]—[[1783]] роках. Саманазва — '''Крымскі юрт''' ({{Мова-crh3|Qırım Yurtu|قريم يورتى|скарочана}}). Займала тэрыторыю [[Крымскі паўвостраў|Крымскага паўвостраву]] (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая кіравалася непасрэдна [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыяй]]), стэпы [[Паўночнае Прычарнамор’е|Паўночнага]] [[Прычарнамор’е|Прычарнамор’я]] ў міжрэччы [[Днестар|Днястру]] й [[Дон]]у, а таксама землі паўночнай [[Кубань|Кубані]]. Плошча дасягала 26 тыс. км², насельніцтва 180—300 тыс. чал. (у асн. татары, у паўднёвай частцы таксама [[італьянцы]], [[грэкі]], [[армяне]], [[караімы]], [[жыды]], [[туркі]], [[французы]], на поўначы ад [[Перакопскі перашыек|Перакопскага перашыйку]] [[нагайцы]]). Сталіца — места [[Бахчысарай]].
 
Заснаванае [[Хаджы I Герай|Хаджы Гірэем]] у выніку палітычнага распаду [[Залатая Арда|Залатой Арды]]. У 1478 року падчас праўленьня ягонага сына [[Мэнглі I Герай|Мэнглі Гірэя]] прыняло [[пратэктарат]] [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]], якая адлучыла ад Крымскага ханства буйныя парты [[Эўпаторыя|Гезьлеў]], [[Азоў (Крым)|Азоў]], [[Ачакаў]], [[Ізмаіл]]. Хан знаходзіўся ў васальнай залежнасьці ад асманскага султана і ў сваю чаргу трымаў у васальнай залежнасьці качоўнікаў [[Нагайская арда|Нагайскай]], [[Белгарадзкая арда|Буджацкай]], [[Едысанская арда|Ачакаўскай]], [[Джамбуйлуцкая арда|Перакопскай ордаў]]. Цягам XV—XVIII стагодзьдзяў вяла пэрманэнтныя войны з паўночнымі суседзямі — [[Войска Запароскае|запароскімі казакамі]], [[ВКЛ|Літвою]], [[Каралеўства Польскае (1385—1569)|Польшчаю]], [[Маскоўскае царства|Масковіяй]] і [[Данскія казакі|данскімі казакамі]], неаднаразова зьдзяйсьняла [[Крымска-нагайскія набегі на Русь|паляваньні на рабоў ва Ўкраіне]]. Зазнала вялізныя страты пад час [[Расейска-турэцкая вайна (1735—1739)|расейска-асманскае вайны 1735—1739 рокаў]]. У 1774 пасьля чарговае [[Расейска-турэцкая вайна (1768—1774)|паразы Асманскае імпэрыі]] [[Кючук-Кайнарджыйская дамова|атрымала незалежнасьць]] пад пратэктаратам Расейскай імпэрыі. У 1783 было анэксаванае Расеяй і стала ў яе складзе [[Таўрыйская губэрня|губэрняй]].