Беларускае навуковае таварыства (1918): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ryba g (гутаркі | унёсак)
д Клімаў 2004 (актуальная спасылка)
Радок 50:
'''Беларускае навуковае таварыства''' ('''БНТ''') — першая беларуская навуковая ўстанова<ref name="ehb386">[[Анатоль Сідарэвіч|А. М. Сідарэвіч]]. Беларуская Народная Рэспубліка // {{Літаратура/ЭГБ|1к}} С. 386.</ref>, якая дзейнічала ў [[Вільня|Вільні]] ў [[1918]]—[[1939]]. Сярод заснавальнікаў [[Вацлаў Ластоўскі|В. Ластоўскі]], [[Іван Луцкевіч|І.]] і [[Антон Луцкевіч|А. Луцкевічы]], В. Сьвятаполк-Мірскі, [[Ян Станкевіч|Я. Станкевіч]], [[Уладзіслаў Талочка|У. Талочка]] і інш. Кіроўны ворган — урад, які абіраўся на агульным сходзе сяброў БНТ.
 
Праводзіла дасьледаваньні ў галіне гісторыі, літаратуры, мовы, фальклёру і этнаграфіі Беларусі. Сябры БНТ бралі ўдзел у працы міжнароднага зьезду гісторыкаў у [[Варшава|Варшаве]] і рэгіянальнага уў [[Львоў|Львове]]. Выдавала навуковыя збонікі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні» і «Запісы Беларускага навуковага таварыства»<ref>[[Арсень Ліс|А. С. Ліс]]. Беларускае навуковае таварыства // {{Літаратура/ЭГБ|1к}} С. 355.</ref>.
 
Несупынна ў працы таварыства ўдзельнічалі [[Антон Луцкевіч|А. Луцкевіч]]. [[Сяргей Паўловіч|С. Паўловіч]], [[Уладзімер Самойла|У. Самойла]], [[Адам Станкевіч|А. Станкевіч]], [[Антон Неканда-Трэпка|А. Трэпка]]. Пры таварыстве дзейнічаў [[Беларускі музэй у Вільні|Беларускі музэй імя І. Луцкевіча]] і бібліятэка.
 
[[31 кастрычніка]] [[1933]] у зьвязку з правядзеньнем [[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|палітычнай рэформы беларускага правапісу]] БНТ склікала надзвычайнае паседжаньне, вынікам якога было прыняцьцё рэзалюцыі супраць рэформы, дзе паказвалася яе [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыйная]] скіраванасьць і слабы навуковы падмурак<ref name="klimaw-2004">[[Ігар Клімаў|Клімаў І.]] [http://mab.org.by/materyjaly/publikacyi/dva-standarty-bielaruskaj-litaraturnaj-movy Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»</ref>.