Гаштольды: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1495748 (translate me)
Радок 13:
| Адгалінаваньні ад роду =
}}
'''Ґаштольды''' ('''Gaštoldy'''<ref>[http://slounik.org/nn/га/29 Ґаштольд = Gaštold] // {{Літаратура/Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс, 2001)}}</ref>), ''Гаштаўты''<ref>Гаштольды // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 518.</ref> — [[шляхта|шляхецкі]] род гербу «[[Габданк]]», адзін з найбольш знатных і багатых у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Галоўная рэзыдэнцыя — [[Геранёнскі замак]].
 
[[Хроніка Быхаўца]] прыпісвае Гаштольдам адно паходжаньне зь іх галоўнымі супернікамі — [[Радзівілы|Радзівіламі]]. Назва роду ўтварылася ад імя ягонага пачынальніка, [[Гедымін|Гедымінава]]ава [[ваявода|ваяводы]] Гаштольда, якога забілі на вайне зь [[мечаносцы|мечаносцамі]] ў [[1364]] годзе. Ягоны сын [[Андрэй Гаштольд|Андрэй]] ў [[1387]] годзе быў [[староста віленскі|старостам віленскім]], унук [[Ян Гаштольд]] (памёр у [[1458]] годзе) намесьнічаў у [[1436]] годзе ў [[Смаленск|Смаленску]]у, а з [[1443]] году — у [[Вільня|Вільні]].
 
У Яна Гаштольда былі дачка [[Марыя Гаштольд|Марыя]], якая была ў шлюбе з [[князь кіеўскі|князем кіеўскім]] [[Сямён Алелькавіч|Сямёнам Алелькавічам]], і сын [[Марцін Гаштольд]] ([[1428—1483]]), [[ваявода кіеўскі|ваявода кіеўскі]] і [[ваяводы троцкія|троцкі]], які ад шлюбу зь дзьвюма князёўнамі [[Гальшанскія|Гальшанскімі]] прыжыў двух дзяцей: ад першага — сына Альбрэхта, ад другога — дачку Лізавету, выдадзеную ў [[1492]] годзе замуж за [[Ян Мікалай Радзівіл|Яна Мікалая Радзівіла]] — пачынальніка старэйшай галіны [[Радзівілы|Радзівілаў]].
 
[[Альбэрт Гаштольд|Альбэрт Гаштольд]] (Альбрэхт Гаштольд; пам. [[1539]]) быў [[ваяводы віленскія|ваяводам віленскім]] і [[канцлер вялікі літоўскі|канцлерам вялікім літоўскім]]. Ён атрымаў ад вялікага князя [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] дазвол ужываць на пячатках чырвоны воск замест зялёнага, што дазвалялася толькі асобам панавальнага дому, і ажаніўся з [[Соф'я Гаштольд|Соф'яй]], дачкой князя [[Васіль Вярэйскі|Васіля Вярэйскага]], які ўцёк у Літву. Яе маці была грачанка Марыя — пляменьніца [[Соф'я Палеолаг|Соф'і Палеолаг]].
 
Іх сын [[Станіслаў Гаштольд]] (каля [[1507]]—[[1542]]), у жылах якога, верагодна, цякла кроў бізантыйскіх імпэратараў, ня меў дзяцей ад шлюбу з [[Барбара Радзівіл|Барбарай Радзівіл]]. Апошняя па яго сьмерці выйшла за вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]], і гэтым шлюбам прынесла ў дзяржаўны скарб прыналежныя Гаштольдам валадарствы.
Радок 29:
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* {{Літаратура/ЭГБ|2}}
* КозлоўскіКазлоўскі С. Гаштовты — уладальнікі Ліпнішок. Нарыс гісторыі аднаго роду / Сяргей КозлоўскіКазлоўскі // Ліпнішкі — 500 гадоў гісторыі (1510—2010 гг.): Рэгіянальная навуковая канферэнцыя прысвечаная 500-годдзю Ліпнішкаўскай парафіі і 400-годдзю надання мястэчку Магдэбурскага права. / пад рэд. А. К. Гецэвіча. — Гродна, 2010. — С. 14-19.
 
[[Катэгорыя:Гаштольды]]