Гальяш Пельгрымоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11696649 (translate me)
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[ВКЛ|Літве]] (магчыма, у [[Ашмянскі павет|Ашмянскім павеце]]). Паходзіў з шляхецкага роду герба «Навіна». Паводле веравызнаньня — [[кальвінізм|кальвініст]]. Родавы маёнтак — [[Меднікі]]. У маладосьці быў зьвязаны з дваром [[Радзівілы|Радзівілаў]]. У [[1581]] пад камандаваннемкамандаваньнем [[Крыштап Радзівіл «Пярун»|Крыштафа Радзівіла]] прымаў удзел разам з [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Ф. Кмітам-Чарнабыльскім]] і [[Андрэй Рымша|А. Рымшам]] у паходзе ў Расею. Сакратар польскага караля [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]], у [[1583]] па яго даручэньні езьдзіў у [[Масква|Маскву]] да [[Іван IV Жахлівы|Івана IV Жахлівага]] зь лістом і падарункамі. З [[26 лютага]] [[1586]] па [[1608]] гады — [[пісар вялікі літоўскі]]. У [[1597]] абіраўся маршалкам Слонімскага сойміка<ref>Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад., прадм., камент. І. Саверчанкі. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 297. — 608 с.</ref>. З 1600 сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве на чале з [[Леў Сапега|Л. Сапегам]] (прымаў удзел у дыпляматычных перамовах дзеля заключэньня вечнага міру), з 1602 выконваў абавязкі [[Маршалак трыбунальскі|маршалка Літоўскага трыбунала]]. Памёр у 1604 годзе.
 
== Творчасьць ==
Радок 9:
У 1590-х паступова пераходзіць на польскую мову. Выдае пад крыптанімам «E. P. Philalethes Lithuanie» вялікі вершаваны творы «Дыялёг літоўскага шляхціча пра Інфлянцкую вайну караля Стэфана з князем маскоўскім...» (Вільня, 1594) і ананімна — зборнік вершаў на лацінскай і польскай мовах «Патрыёт Айчыны да сэнату і дзяржавы літоўскай» ([[1597]]).
 
У выніку паездкі ў складзе пасольства Льва Сапегі ў Маскву нарадзіліся тры творы: празаічны дыярыюш пасольства, кароткі вершаваны польска-беларускі дыялёг «[[Гутарка аднаго паляка з маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601|Гутарка аднаго паляка з маскалём...]]» і вершаваны дыярыюш «Пасольства да вялікага князя маскоўскага» (каля 7000 радкоў) — найбольш значны твор у літаратурнай спадчыне Г. Пельгрымоўскага. І ў празаічным, і ў вершаваным дыярыюшы прамовы цара і баяр аўтар падае з захаваньнем адмысловых словаў расейскай мовы, але перадаючы іх на беларускі манер («h», «ci», «dzi» замест «g», «ti», «di», зь цьвёрдым «г»). Чыстая беларуская лексыка сустракаецца ў баярскіх прамовах, асабліва уў прамовах Льва Сапегі<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 489</ref>. Сьледам за польскім дасьледнікам А. Брукнерам І. Саверчанка таксама зьвяртае ўвагу на моўныя асаблівасьці паэмы, адзначаючы наяўнасьць формаў, уласьцівых беларускай мове<ref>Рак, А. [http://khblit.narod.ru/arhiu/pracy/rak05.htm Творчасць Гальяша Пельгрымоўскага ў навуковых даследаваннях]</ref>.
 
== Пераклады ==
Радок 27:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пельгрымоўскі, Гальяш}}
 
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1609 годзе]]
[[Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага]]