Таргавіцкая канфэдэрацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
У [[1788]]—[[1792]] гг. у Варшаве адбываўся [[Чатырохгадовы сойм]], у межах якога былі распрацаваныя шэраг рэформаў, што закраналі амаль усе сфэры жыцьця тагачаснага грамадзтва [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Кульмінацыяй гэтых рэформаў стала падпісаньне [[3 траўня]] [[1791]] г. «[[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|Урадавага закону]]» — новай канстытуцыі, якая, сярод іншага, уводзіла спадчыннасьць трону, абмяжоўвала выбарныя правы беднай шляхты, пашырала правы свабодных гарадоў і іх месьцічаў.
 
Гэтыя новаўвядзеньні прыйшліся не даспадобы некаторым прадстаўнікам шляхты, і асабліва магнатэрыі Рэчы Паспалітай. У знак пратэсту найбольш актыўныя прадстаўнікі апазыцыі ўжо ў сярэдзіне 1791 г. зьехалі за мяжу: вялікі гетман каронны Францішак Браніцкі — у Вену, польны гетман каронны Севярын Жавуцкі — у Пецярбург, рускі ваявода і гэнэралгенэрал кароннай артылерыі Шчасны Патоцкі — у Вену. [[Кацярына ІІ]], уцягнутая на той момант у вайну з ТурцыяйТурэччынай таксама была моцна незадаволеная тым, як разгортваліся падзеі.
[[Файл:Taler of Targowica Confederation 1793.PNG|міні|170пкс|Талер, выбіты ў гонар Таргавіцкай канфэдэрацыі]]
 
Радок 12:
 
== Гэнэральная канфэдэрацыя ВКЛ ==
[[Файл:Symon_Marcin_KasakoŭskiSymon Marcin Kasakoŭski._Сымон_Марцін_Касакоўскі_ Сымон Марцін Касакоўскі (J._Damiel Damiel,_1812 1812).jpg|міні|170пкс|[[Шыман Марцін Касакоўск]]і]]
[[22 траўня]] [[1792]] г. корпусы Беларускай арміі пад кіраўніцтвам генэрала Міхаіла Крачэтнікава ўвайшлі на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Арганізацыя канфэдэрацыі на землях [[ВКЛ]] была даручана прадстаўніку буйнога магнацкага роду Віленшчыны, генэрал-маёру расейскай арміі [[Шыман Марцін Касакоўскі|Шымону Касакоўскаму]]. Актыўна падтрымліваў яго ў гэтай справе брат — інфляндзікі біскуп [[Юзаф Касакоўскі]]. За наступныя паўгады Таргавіцкая канфэдэрацыя была абвешчана ва ўсіх буйных гарадах [[ВКЛ]]. Шляхта гарадоў часта прысягала новай канфэдэрацыі пад прымусам і пагрозай пазбаўленьня маёмасьці<ref>Smolenski W. Konfederacja Targowicka. Kraków. 1903, с. 124</ref>. [[12 чэрвеня]] [[1792]] г. у [[Вільня|Вільні]] было абвешчана аб стварэньні Генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ. Ейным маршалкам стаў канцлер ВКЛ [[Аляксандар Міхал Сапега|Аляксандар Сапега]]. [[Шыман Касакоўскі]] быў абвешчаны гетманам ВКЛ «з волі народу». Канфэдэрацкія ўлады ў гарадах Рэчы Паспалітай замянілі сабой былыя органы ўлады. Іх асноўнай задачай была пастаўка фуражу і правіянту для расейскіх войскаў.
 
Радок 25:
 
== Значэньне ==
Таргавіцкая канфэдэрацыя з аднаго боку была спробай магнатэрыі Рэчы Паспалітай і незадаволенай шляхты вярнуць кардынальныя правы, парушаныя Канстытуцыяй 3 траўня, але зь іншага боку канфэдэрацыя стала інструмэнтам у руках Кацярыны ІІ для апраўданьня свайго уварваньняўварваньня на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, а пазьней і яе чарговага падзелу.
 
== Крыніцы ==