Люблінская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
}}
 
'''Лю́блінская у́нія''' — пагадненьне абпра аб’яднаньніаб’яднаньне [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Каралеўства Польскага]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў фэдэратыўную дзяржаву ([[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітая абодвух народаў]]). Заключанае [[28 чэрвеня]] [[1569]] году і [[1 ліпеня]] таго ж году зацьверджана асобна дэпутатамі польскага і літоўскага сеймаў на сейме, скліканым у [[Люблін]]е [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]].
 
== Перадумовы й прычыны ==
Радок 36:
== Унія ==
[[Файл:Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg|thumb|120пкс|Герб Рэчы Паспалітай [[1569]] году]]
[[10 студзеня]] [[1569]] г. у [[Люблін]]е (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ у лютым пакінула Люблін. Кароль асобнымі актамі далучыў да Польшчы [[Падляшша]] і амаль усю тэрыторыю [[Украіна|Украіны]]. Магчымасьцяў весьці вайну яшчэ ій з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку [[1569]] г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.
 
Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілею-дагавора, зацьверджанага пастановай [[Люблінскі сойм, 1569|Люблінскага сейма]] [[1 ліпеня]] [[1569]] г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экзэмплярах — адзін замацаваны пячаткамі польскіх фэадалаў, другі — пячаткамі фэадалаў княства, пасьля чаго абодва бакі памяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасьць добраахвотнай згоды бакоў.
 
У акце гаварылася таксама, што «''Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно непадзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і зьлілася ў адзін народ зь дзьвюх дзяржаў і народаў''».<ref name="ReferenceA">Зельверович Л. М. Литовская метрика. СПб., 1883. Т.1. С.55 — 76.</ref> Яшчэ ўказвалася, што хоць асобае ўзьвядзеньне на княжаньне вялікага князя літоўскага павінна быць адменена, але тытул і пасады Вялікага княства застаюцца. Уступаючы на прыстол, новы кароль пад прысягаю пацьвярджае ўсе правы і вольнасьці падданых абедзьвюх дзяржаўдзяржаваў і народаў. Надалей зьбіраюцца толькі агульныя соймы і адна [[Рада]]. Цалкам захоўваюцца правы і прывілеі, а таксама высокія пасады. Дагаворы і саюзы зь іншымі краінамі заключаюцца толькі з агульнага ведама і згоды абодвух [[народ]]аў. Манэта павінна быць аднолькавая і раўнацэнная. Адмянялася пошліна на вываз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маёнткаў духавенства і асобасобаў [[шляхта|шляхецкага саслоўя]].
 
Гэты акт павінен быў выклікаць і зьмены ў заканадаўстве Вялікага княства. «''Усе, якія б яны ні былі, статуты, па якой бы прычыне яны ні былі ўведзены ці ўхвалены ў княстве Літоўскім супроць польскага народу і якія зьвязаны з набыцьцём ці ўладаньнем пазямельнай маёмасьцю, што дасталася паляку ў княстве якім бы ні было спосабам… усе гэтыя статуты, як супярэчныя наогул праву, справядлівасьці, узаемнай братэрскай любові і Уніі, роўна як і агульнаму злучэньню, ніякай сілы мець не павінны''».<ref name="ReferenceA"/>
Радок 51:
3ь юрыдычнага боку акты аб далучэньні беларускіх і ўкраінскіх земляў да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны ня маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага, вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна зь дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілею [[1492]] г. і арт. 1,2, 12 раздз. 3 Статута 1566 г. вялікі князь ня меў права зьмяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты бяз згоды Рады і сойма. У арт. 4 таго ж разьдзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута: «А где бы што одержано и вышло яким же кольвек обычаем против сего Статуту, то с права и суду справедливость через нас н потомки наши за радою рад наших Великого князства на сторону отложено и ни во што обернено быти маеть». Таму акты аб аддзяленьні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх земляў, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала «ни во что обернути» — прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасьць іх устанаўлівалася і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 сьнежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы.
 
Акты аб аддзяленьні земляў не былі замацаваны пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Юрыдычную незаконнасьць іх разумелі і самі творцы, таму і пасьля выданьня гэтых актаў стараліся прымусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на унію і тым самым прыхаваць незаконнае далучэньне чужых тэрыторыйтэрыторыяў бачнасьцю «згоды» і «братэрскай любові» абодзвух бакоў.
Далучэньне велізарнай тэрыторыі, адарванай ад княства, павялічыла польскую дзяржаву ў некалькі разоў, але не ўмацавала яе, а значна аслабіла, бо Польшча вымушана была ўвесь час трымаць свае сілы на захопленых землях, каб не даваць разгарацца вызвалепчай барацьбе ўкраінскага і беларускага народаў, якая праяўлялася асабліва ў сярэдзіне [[XVII стагодзьдзе|XVII]] ст. Прысваеньне гэтых тэрыторыйтэрыторыяў узмацніла ў Польшчы і рост вялікадзяржаўных шавіністычных ілюзій, якія зусім выцясьнялі цьвярозую развагу. Пануючым вярхам Польшчы здавалася, што іх эгаістычным плянам цяпер нішто не перашкодзіць, бо галоўныя іх апаненты ў княстве зломлены і прыгнечаны, а само княства асуджана на ліквідацыю. Яны не разумелі, што падрыў сіл саюзнай дзяржавы вёў да аслабленьня Польшчы, а разгул шавінізму — да ўзмацненьня нацыянальнай барацьбы, што ўрэшце і стала адной з прычын распаду польскай фэадальнай дзяржавы.
 
Пасьля страты значнай тэрыторыі Вялікае княства не магло далей самастойна весьці вайну і вымушана было, каб атрымаць дапамогу ад польскіх фэадалаў, капітуляваць і падпісаць ганебны акт уніі на ўмовах, прадыктаваных імі. Патрыятычныя сілы княства, якія супраціўляліся націску польскіх фэадалаў, былі аслаблены наяўнасьцю ўнутры дзяржавы моцнай каталіцкай агентуры, якая складалася з часткі акаталічанай шляхты і каталіцкага духавенства і дзейнічала на карысьць польскіх фэадалаў па ўказцы з Ватыкана і Гнезна. Значная ж частка фэадалауфэадалаў і шляхты была запалохана пагрозай канфіскацыі маёнткаў і дзеля асабістых інтарэсаў паступалася інтарэсамі дзяржавы. Характарызуючы паводзіны прадстаўнікоў шляхты на соймах, пісьменьнік [[XVI стагодзьдзе|XVI]] ст. пісаў, што яны поўнасьцю падпарадкаваліся жаданьням караля, «адны баючыся што-небудзь страціць, а другія жадаючы ўбіцца ў ласку».<ref>Stryjkowski M. Kronika… Warszawa, 1846. T.2. S.418.</ref> Пры такім становішчы прадстаўнікі Вялікага княства вымушаны былі пад пагрозай канфіскацыі маёнткаў вярнуцца ў Люблін і падпісаць прапанаваны ім акт аб злучэньні дзьвюх дзяржаўдзяржаваў.
 
Гвалтоўнае і бяспраўнае далучэньне ўкраінскіх і часткі заходнебеларускіх земляў да Польшчы прынесла шмат шкоды ня толькі насельніцтву Беларусі, Украіны і Літвы, але і самой Польшчы. Прымусовае акаталічваньне і апалячваньне беларускага і ўкраінскага народаў спарадзіла нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Насаджэньне ж рэакцыйнай дагматычнай ідэалёгіі каталіцкай царквы выклікала застой і заняпад навукі і культуры. Усё гэта шкодна адбілася на стане вытворчых сіл і эканомікі, што ў канчатковым выніку прывяло да пагібелі ўсёй фэадальнай Рэчы Паспалітай.