Паўстаньне 1794 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія, нэўтральнасьць
Радок 9:
Пачалося паўстаньне [[24 сакавіка]] [[1794]] году. У гэты дзень на Рынкавай плошчы [[Кракаў|Кракава]] быў агалошаны Акт паўстаньня, якім Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сілаў і кіраўніком усяго паўстаньня абвяшчаўся нашчадак старажытнага беларускага шляхецкага роду [[Тадэвуш Касьцюшка|Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка]]. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы й адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня для ўсёй Рэчы Паспалітай — [[Найвышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай|Вышэйшую народную раду]] (утвораная [[21 траўня]]).
 
З [[22 красавіка|22 красавіка]] на [[23 красавіка]] паўстанцы вызвалілі [[Вільня|Вільню]] й [[24 красавіка]] ўтварылі [[Найвышэйшая Народная рада Вялікага княства Літоўскага|Найвышэйшую Раду Вялікага Княства Літоўскага]] на чале зь ліцьвінам [[Якуб Ясінскі|Якубам Ясінскім]]. Хутка ўсё Вялікае Княства было ахопленае полымем паўстаньня. Паўстанцы ўзялі ўладу ў [[Горадня|Горадні]], [[Берасьце|Берасьці]], [[Наваградак|Наваградку]], [[Слонім]]е, [[Пінск]]у, [[Ваўкавыск]]у, [[Кобрынь|Кобрыні]], [[Ашмяны|Ашмяне]], [[Ліда|Лідзе]], [[Браслаў|Браславе]]. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, ахопленай паўстаньнем, былі створаныя 23 павятовыя парадкавыя камісіі (органы самакіраваньня касьцюшкаўскіх паўстанцаў), зь іх 19 дзейнічалі ўласна на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
 
Паўстаньне зрабіла спробу аб’яднаць разам інтарэсы перадавой часткі шляхецтва, сялянства й гарадзкога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога ў вызваленьні ад «ярма дэспатызму» народаў суседніх краінаў. Касьцюшка заклікаў да ўдзелу ў паўстаньні прадстаўнікоў усіх веравызнаньняў. Асаблівая ўвага была выказаная ім да праваслаўнага сьвятарства й насельніцтва. [[14 чэрвеня]] Народная рада выдала пастанову аб аднаўленьні герархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай [[Пінская кангрэгацыя 1791 году|Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 году]] абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы.
Радок 17:
[[Файл:Racławice1.jpg|250пкс|міні|справа|[[Бітва пад Рацлавіцамі]]]]
 
Аднак пасьля некалькіх важкіх перамогаў лёс адвярнуўся ад паўстанцаў. Паўстанцам супрацьстаялі аб’яднаныя сілы Аўстрыі, Прусіі й Расеі, а многія так і не падтрымалі паўстаньне. Заклікі Касьцюшкі да простага народу выклікалі недавер сялянаў (бо Палянэцкі ўнівэрсал адно што рабіў сялянсялянаў вольнымі, але не надзяляў іх зямлёй) і сабатаж памешчыкаў. [[Юльян Нямцэвіч|Нямцэвіч]], паплечнік Касьцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага:
 
<blockquote>«''Шляхта, якая прывыкла без перашкодаў карыстацца маёмасьцю сваіх сялянаў, супраціўлялася выкананьню загаду Начальніка — Касьцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі ня ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касьцюшка сваім Ўнівэрсалам з-пад Палянца ад 7 траўня 1794 г. аб’явіў сельскі народ свабодным, аб’яўляў яму свабоду. Унівэрсалы гэтыя або не дайшлі, або ім ня верылі''».<ref>Niemcewicz J.U. Pamiętniki czasów moich. Paryż, 1848. S. 207.</ref></blockquote>
Радок 32:
Паражэньне паўстаньня дало магчымасьць [[Аўстрыі]], [[Прусія|Прусіі]] й [[Расея|Расеі]] захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў [[1795]] падзяліць яе паміж сабой. Паводле [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|гэтага падзелу]] да Расеі адышлі [[Заходняя Беларусь]], [[Летува]], [[Курляндыя]] й частка [[Заходняя Ўкраіна|Заходняй Украіны]], Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя — з Кракавам. Станіслаў Аўгуст [[25 лістапада]] [[1795]] падпісаў акт адмовы ад трону. Гэта якраз была гадавіна яго каранацыі й дзень імянінаў імпэратрыцы Кацярыны II, якая ў свой час «зрабіла» яго каралём, а цяпер прымусіла адмовіцца ад тытула.
 
Пасьля далучэньня да Расеі тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзеленая на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадох [[Вільня|Вільні]], [[Горадня|Горадні]] й [[Коўна|Коўна]]. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідзкі і ТрокскіТроцкі, гарадзенскай — Наваградзкі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасьцейскі (а таксама некалькі воласьцяў), ковенскай — Вілкамірскі, Упіцкі й Самагіція. У Горадні засноўвалася вярхоўнае праўленьне генэрал-губэрнатара для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўленьне складалася з чатырох аддзяленьняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага й эканамічнага.
 
У тым жа 1795 былі ўнесеныя зьмяненьні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне й замест трох частак былі ўтвораныя Віленская й Слонімская губэрні, якія пасьля ўступленьня на прастол Паўла I былі аб’яднаныя ў адну губэрню. Аляксандар I у [[1801]] распарадзіўся аб утварэньні на тэрыторыі Заходняй Беларусі й Летувы дзьвюх губэрняў: Гарадзенскай і Віленскай. У [[1807]] Расея заключыла з Францыяй [[Тыльзыцкая мірная дамова|Тыльзыцкую мірную дамову]], паводле якой Расеі перадавалася Беластоцкая акруга.
Радок 52:
== Літаратура ==
* {{кніга|аўтар = Юхо Я.А.|частка = |загаловак = Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. дапам.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = Універсітэцкае|год = 1992|том = |старонкі = с. 225-233|старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://jivebelarus.net/at_this_day/events_calendar253.html| загаловак = Пачатак вызваленчага паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі| фармат = | назва праекту = | выдавец = «Жыве Беларусь». Бібліятэка гістарычных артыкулаў| дата = 29 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}
* * [http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_570557.pdf Гигин В. Суворов vs Костюшко // Беларуская думка. — 2009. — № 10. — С. 86-95.]