Ян Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Кальвіністы па краінах; дададзеная [[Category:Кальвіністы Вялікага Княства Літоўскага|Кат...
Радок 25:
|Маці =
|Жонка = Дарота Валовіч
|Дзеці = [[Мікалай Абрамовіч|Мікалай]]<br\ />Марына
|Колер =
|Колер загалоўку =
Радок 35:
 
== Погляды й грамадзкая дзейнасьць ==
Адзін з кіраўнікоў [[кальвінізм|кальвіністаў]] у ВКЛ, быў таксама шчыльна зьвязаны з праваслаўнымі (у т.л. з князем [[Канстантын Астроскі (малодшы)|Канстантынам Астроскім]]). Ягоная жонка Ганна Дарота з [[Валовічы|Валовічаў]] была апякункай віленскага праваслаўнага Сьвятадухава брацтва. У [[1581]] уступіў у канфлікт зь [[віленская дыяцэзія|віленскім біскупа]] [[Юры Радзівіл (біскуп)|Юр'ем Радзівілам]] адносна юрысдыкцыі біскупа ў справах веры. Удзельнічаў у дыскусіях зь [[езуіты|езуітамі]] ў Вільні ў [[1585]] і [[1599]], у дысыдэнцкіх зьездах у [[торунь|Торуні]] ў [[1595]] і ў Вільні ў [[1599]]. У сваім маёнтку [[Варняны]] ў [[Віленскі павет|Віленскім павеце]] (валодаў ад [[1587]]) збудаваў кальвінскі збор, школу й шпіталь. Напісаў кнігу «''Меркаваньне ліцьвіна пра куплю таньней збожжа й больш дарагі продаж''» (''Zdanie Litwina, o kupczy taniej zboża a drogiej sprzedaży''; [[1595]]). Апякаў [[Андрэй Волан|Андрэя Волана]] й [[Ян Радван|Яна Радвана]], якога схіліў да напісаньня паэмы «Радзівіліяда». Сваім коштам выдаў кальвінскі катэхізм віленскага прапаведніка С. Суроўскага (Вільня, 1598).
 
З нагоды ягонае сьмерці аднавернікі надрукавалі «''Арацыю на жалобную сьмерць і пахаваньне вялікага патрону Збору Божага й мудрага сэнатара''» (''Oracya na żałobną śmierć i pogrzeb wielkiego patrona Zboru Bożego i mądrego Senatora'').