Пэрсыдзкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя, крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Persian_language?oldid=599409460, https://ru.wikipedia.org/wiki/Персидский_язык?oldid=60711577
Радок 32:
 
=== Старажытнапэрсыдзкая мова ===
Старажытнапэрсыдзкая мова паўстала на паўднёвым-захадзе Ірану (гістарычны рэгіён Парс, зь якім зьвязваецца паходжаньне мовы) і функцыянавала, на думку навукоўцаў, да ІІІ ці IV ст. да н. э. Была роднай мовай уладароў старажытнапэрсыдзкай [[Дзяржава Ахемэнідаў|Ахемэнідзкай дзяржавы]] (''farsi-ye hakhameneshyan''). У пісьме выкарыстоўваўся клінапіс (які ня быў прымітыўнай сыстэмай пісьменнасьці, бо ім пасьпяхова карысталіся самыя розныя мовы аж тры з паловай тысячагоддзітысячагодзьдзі). Напачатку І тыс. да н. э. сфармавалася і роднасная старажытнапэрсыдзкай — [[авэстыйская мова]], літургічная мова, якая засталася ўвасобленай у рэлігійных тэкстах Авэсты.
 
Мяркуецца, што старажытнапэрсыдзкі клінапіс, які ўяўляе сабой спрошчаны від асыра-бабілёнскага, выкарыстоўваўся Ахемэнідамі толькі ў асабліва ўрачыстых момантах, а мовай дзяржаўнай канцылярыі была тагачасная міжнародная мова — [[арамэйская мова|арамэйская]]. Пазьней арамэйская пісьмовасьць стала выкарыстоўвацца ў пэрсыдзкай мове і на яе аснове былі створаныя пісьмовасьці, якія выкарыстоўваліся ў Іране да канчатковай ісламізацыі (сярэднеіранскія пісьмовасьці).
 
Надпісы ўладароў Дарыя і [[Ксэркс]]а захавалі да цяперашняга часу старажытнапэрсыдзкую мову ў яе клясычнай форме, якая адрозьнівалася багатай [[марфалёгія (лінгвістыка)|марфалёгія]]й, блізкай да сыстэмы іншае старажытнаіранскае мовы — авэстыйскай — і да сыстэмы [[санскрыт]]у. Пазьнейшыя надпісы — Артаксэркса I і II — сьведчаць пра значнае спрашчэньне марфалёгіі, а надпісы Артаксэркса III паказваюць, што ў яго часы (IV ст. да н. э.) пачынаўся сярэднепэрсыдзкі пэрыяд разьвіцьця мовы. Сярэднепэрсыдзкая мова адрозьніваецца ад старажытнапэрсыдзкай у асноўным марфалягічнай сыстэмай. Спрашчэньне і распад старажытнапэрсыдзкага скланеньня і спражэньня, зьвядзеньне розных катэгорыяў, клясаў ды склонаў да адной-дзьвюх, паступовае падзеньне канчаткаў пад уплывам новага, эксьпіраторнага націску — увесь гэты працэс, пачатак якога заўважны ўжо ў надпісах Артаксэркса III, прывёў пры канцы сасанідзкай эпохі (III—VII стст.стагодзьдзі) да таго аналітычнага стану пэрсыдзкай мовы, які назіраецца пазьней у той жа мове ў помніках, напісаных новай, [[арабскае пісьмо|арабскай графікай]] — у новапэрсыдзкай мове.
 
=== Сярэднепэрсыдзкая мова ===
Радок 46:
Вынікам арабскай заваёвы і распаўсюджаньня ў Іране [[іслам]]у стала грунтоўнае пераўтварэньне мовы і зьяўленьне новапэрсыдзкай мовы, першыя помнікі якой вядомыя з [[9 стагодзьдзе|IX]] ст. Яна выкарыстоўвае ўдасканаленае арабскае пісьмо (дададзеныя літары для гукаў [p], [ʧ], [ʒ], [g], зьмененыя фанэтычныя значэньні многіх арабскіх літараў і агаласовак). Пэрсыдзкая мова хутка трансфармавалася пад уплывам арабскай. Часткова гэта тлумачыцца тым, што яшчэ да заваёвы Ірану арабамі, у краіне, як і ва ўсім рэгіёне, шырока выкарыстоўвалася роднасная арабскай арамэйская мова. Між тым, заваяваныя насельнікі Ірану мелі больш разьвітую культуру за арабаў, што датычылася, у тым ліку, мовы і літаратуры. Арабы нават мусілі яшчэ доўгія гады працягваць весьці сваё справаводзтва на заваяваных іранскіх землях на паглаві, ейнай пісьмовасьцю і пры дапамозе мясцовых сакратароў-адміністратараў сасанідзкай школы.
 
Новапэрсыдзкая мова фармавалася, як літаратурная мова пэрсыдзкай арыстакратыі, што і адлюстроўвае старая назва гэтае мовы ''забан-і-дарі'' (прыдворная мова). З такім асяродзьдзем фармаваньня зьвязаныя і многія яе рысы — пэўная герархічная ўстаноўка, якая выяўляецца ў тым, што для цэлага шэрагу паняткаў, і перадусім для дзеясловаў, існуюць паралельныя шэрагі словаў, якія ўказваюць, якія адносіны існуюць паміж суразмоўцамі, напрыклад, рознае сацыяльнае становішча суразмоўцы або ўзровень паводле грамадзкай герархіі. Прыкладам, панятак «казаць» (паміж роўнымі — ''гофтан'', пра вышэйшага — ''формудан'', у ягонай прысутнасьці і ўвогуле — ''арз кярдан''). Варта адцеміць і выкарыстаньне арабскіх запазычаньняў, што ўказвае на вялікую дзелю запазычваньняў арабскага паходжаньня мовы, а менавіта: арабскія словы зазвычай выкарыстоўваліся раўналежна зь іх пэрсыдзкім адпаведнікам, як то — ''ба сэйд ва шікар рафт'' — «на паляваньне (ар.) і паляваньне (пэрс.) пайшоў». Новапэрсыдзкая мова дары пачала складваць на аснове пэрсыдзкіх гаворак Сярэдняй Азіі і паўночна-ўсходніх правінцыяў Ірану ў ІХ-Х стстстагодзьдзях.
 
Неўзабаве пасьля ісламізацыі Ірану пэрсыдзкая мова стала другой па значэньні літаратурнай мовай ісламскага сьвету. Дзякуючы сваёй ролі ў ісламскай цывілізацыі пэрсыдзкая мова перажыла чарговую хвалю свайго пашырэньня па ўсім Блізкім Усходзе, а таксама на [[Каўказ]]е, у Сярэдняй Азіі ды Індыі (у яе гістарычным значэньні, то бок у сёньняшняй Індыі і [[Пакістан]]е). Пэрсыдзкая мова аказала велізарнае ўзьдзеяньне на фармаваньне мовы [[урду|ўрду]] (а таксама і яе індыйскага варыянту [[гіндзі]]) ды [[асманская турэцкая мова|асманскай турэцкай мовы]]. Пэрсыдзкая мела ролю лінгва-франка на ўсходзе ісламскага сьвету цягам тысячагоддзятысячагодзьдзя, што, у тым ліку, тлумачыцца параўнальнай прастатой яе [[граматыка|граматыкі]], марфалёгіі ды [[сынтаксіс]]у.
 
Сёньняшнія межы пашырэньня пэрсыдзкай мовы шмат меншыя за нядаўнія. Да [[1835]] году пэрсыдзкая мова была афіцыйнай мовай пры вядзеньні дзяржаўных справаў на ўсім індыйскім субкантынэнце (пазьней яе зьмяніла ангельская). На Каўказе пэрсыдзкая мова як мова адміністрацыі, справаводзтва і літаратуры (побач з асманскай) была паступова зьмененая на [[расейская мова|расейскую мову]] толькі ў другой палове [[19 стагодзьдзе|ХІХ]] ст.
Радок 56:
 
== Распаўсюджаньне ==
Два іншыя варыянты мовы цяпер займаюць горшае становішча, што зьвязана з доўгатэрміновым заняпадам навукі ў [[Аўганістан]]е і інтэнсыўнайінтэнсіўнай [[русіфікацыя]]й у [[Таджыкістан]]е. Але ўсе тры варыянты застаюцца цалкам узаемна зразумелымі (прынамсі, у вуснай форме з прычыны пераводу таджыцкай мовы на [[кірыліца|кірыліцу]]). Праз гэта на цяперашні час пэрсыдзкая мова, зазнаўшы тры гістарычныя этапы, мае тры рэгіянальныя варыянты ды дзьве пісьмовасьці (арабска-пэрсыдзкі альфабэт і кірыліцу). Пры ўсім гэтым яна захоўвае трывалае адзінства, выяўленае ва ўзаемаразуменьні паміж яе носьбітамі — ад [[Памір]]у да [[Каўказ]]у.
 
У Іране на пэрсыдзкай мове размаўляе каля 50-60% ад насельніцтва краіны, зьяўляючыся нацыянальнай мовай пэрсаў і дзяржаўнай мовай Ірану. У краіне пэрсыдзкай мовай звычайна валодаюць таксама іншыя іранскія народы (мазэндэранцы, курды, бэлуджы і г.д.), а таксама народы не-іранскага паходжаньня (напрыклад, азэрбайджанцы).