Аляксандар Вашкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
У пачатку 1860-х чалец Варшаўскай мескай адміністрацыі. У лютым 1863 перадаў паўстанцам партыю зброі і штабных мапаў, а ў чэрвені таго ж году — зарганізаваў перадачу грашовых сродкаў [[Нацыянальны ўрад (1863—1864)|Часоваму нацыянальнаму ўраду]] ({{мова-pl|Kasа Głównej Komisji Rządowej Przychodów i Skarbu Królestwa Polskiego}}) прызначаных для Дзяржаўнага скарбу Расейскай імпэрыі (3,5 мільёны злотых ды 500 тысячтысячаў рублёў). Быў апошнім начальнікам гораду [[Варшава]], выконваў свае абавязкі з [[10 сьнежня]] [[1863]] па [[19 сьнежня]] [[1864]]. Быў выпадкова арыштаваны 19 сьнежня 1864 на вуліцы Выборчай ({{мова-pl|Ulica Elektoralna w Warszawie}}). Ён разумеў, што заняпад паўстанцкага руху незваротны, але, нягледзячы на тое, выдаваў указы, друкаваў адозвы, ствараючы эфэкт прысутнасьці паўстанцкай мескай адміністрацыі ў Варшаве. Ён ня меў пэўнага месца жыхарства, ночыў у будынку млына ў раёне Солец ({{мова-pl| Solcu}}), днём чытаў газэты ў кавярнях. Сьвядома не зьбіраўся выяжджаць з гораду<ref>Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, 1994. — s. 256.</ref>.
 
Пазбаўленьне волі адбываў у [[10 павільён Варшаўскай цытадэлі|10 павільёне Варшаўскай цытадэлі]]. Ён быў павешаны 17 лютага 1865 разам з Эмануілам Шафарыкам. Гэта было апошняе публічнае пакараньне паўстанцаў у Варшаве<ref>Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, 1994. — s. 256—258.</ref>.
Радок 9:
== Памяць ==
[[Файл:Tablica Agrypin Konarski, Józef Piotrowski, Józef Jankowski, Aleksander Waszkowski (Cytadela Warszawska).JPG|значак|Табліца ў мурах Варшаўскай цытадэлі на месцы шыбеніцы, на якой за часамі нацыянальна-вызвольнага руху ды сацыяльных зьмен гінулі паўстанцы-патрыёты. Табліца згадвае найбольш значных удзельнікаў і кіраўнікоў паўстаньня, якія былі пакараныя сьмерцю ў Цытадэлі: Агрыпіна Канарскага, Язэпа Пятроўскага, Язэпа Яноўскага ды Аляксандра Вашкоўскага]]
Постаці Вашкоўскага прысвечанапрысьвечана апавяданьне Ўладзіслава Тарлецкага «Dwie głowy ptaka», якое апублікавана ў 1978 у зборніку апавяданьняў, прысьвечаных Студзеньскаму паўстаньню «Twarze 1863».
 
У гонар Аляксандра Вашкоўскага названа адна з вуліцвуліцаў [[Варшава|Варшавы]].
 
== Крыніцы й заўвагі ==
Радок 24:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Вашкоўскі, Аляксандар}}
 
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1841 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1865 годзе]]