Вялікае Княства Літоўскае: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «с»
Радок 56:
Назва Вялікага Княства і тытул гаспадара зьмяняўся зь цягам часу ў залежнасьці ад ягоных межаў і дзяржаўнай будовы.
 
У сяр. [[XIII стагодзьдзе|XIII]] — пач. [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стст.стагодзьдзях дзяржава называлася толькі Літвой. Так, у грамаце вялікага князя [[Міндоўг]]а ([[1254]]) ён значыцца «каралём Літвы». Па далучэньні да Вялікага Княства Літоўскага Кіеўскай і іншых украінскіх зямель гаспадар называўся «кароль ліцьвінаў і многіх русінаў» (у той час [[Русь]]сю называлі [[Украіна|Ўкраіну]], а Літвой — цяперашнюю [[Беларусь]]<ref name="ehb401">[[Язэп Юхо|І. А. Юхо]]. Вялікае Княства Літоўскае: Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 401.</ref>). Па далучэньня часткі [[Латвія|Латвіі]] вялікі князь [[Гедымін]] пачаў называцца «кароль ліцьвінаў і русінаў, валадар і князь Зэмгаліі». Па далучэньні [[Жамойць|Жамойці]] (сучаснай цэнтральнай і заходняй [[Летува|Летувы]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 40.</ref>) у сяр. [[XV стагодзьдзе|XV ст.]] вялікі князь тытулюецца як «''великий князь... всее Литовское земли и Жомойтское и многих Руских земель''». У [[Статут ВКЛ 1529 году|Статуце 1529 году]] значылася «''Права писаныя даны панству Великому князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иныя через наяснейшого пана Жикгимонта, з Божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных''»<ref>[[Язэп Юхо|І. А. Юхо]]. Вялікае Княства Літоўскае: Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 401—402.</ref>.
 
Аднак па складаньні [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] ([[1569]]) і далучэньні [[Украіна|Ўкраіны]] да Польшчы краіна пачала звацца толькі Вялікім Княствам Літоўскім, хоць сам гаспадар працягваў тытулявацца вялікім князем літоўскім, рускім, прускім, жамойцкім, мазавецкім, а па далучэньні ў [[1561]] годзе [[Інфлянты|Інфлянтаў]] — і інфлянцкім<ref name="ehb402">[[Язэп Юхо|І. А. Юхо]]. Вялікае Княства Літоўскае: Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 402.</ref>.
Радок 68:
{{Асноўны артыкул|Утварэньне Вялікага Княства Літоўскага}}
 
Вытокі [[беларусы|Беларускай]] дзяржаўнасьці адносяцца ад ўзьнікненьня [[Полацкае княства|Полацкага]] і [[Тураўскае княства|Тураўскага]], а пазьней [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскага]], [[Наваградзкае княства|Наваградзкага]], [[Смаленскае княства|Смаленскага]] і іншых княстваў, а створаная ў гэты час матэрыяльная і духоўная культура зрабілася падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў ў [[XIII стагодзьдзе|XIII]]—[[XIV стагодзьдзе|XIV]] стст.стагодзьдзях<ref name="ehb387"/> Падобныя працэсы былі праявай і арганічнай часткай мірнага [[балты|балта]]-[[славяне|славянскага]] ўзаемадзеяньня ў біэтнічным рэгіёне верхняга Панямоньня<ref>{{Літаратура/Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к}} С. 2.</ref>. Пераход балта-славянскага сымбіёзу на новую ступень эвалюцыі адбыўся з прычыны разбурэньня палітычнай сыстэмы Ўсходняй Эўропы (агрэсія [[Інфлянцкі ордэн|Інфлянцкага]] і [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага]] ордэнаў, [[мангола-татарская навала]])<ref name="kraucevic175">{{Літаратура/Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к}} С. 175.</ref>. Утварэньне Вялікага Княства Літоўскага дало магчымасьць насельніцтву краю абараніць сваю незалежнасьць і стварыць умовы для далейшага сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага разьвіцьця.
 
Вялікае Княства Літоўскае з цэнтрам у [[Наваградак|Наваградку]] паўстала каля [[1240-я|1240-х]] гадоў, калі на запрашэньне мясцовых баяраў тут пачаў княжыць [[Міндоўг]]. Абарону краю ачоліў наймацнейшы, правераны ў баях і выправах ваенны правадыр, этнічнае паходжаньне якога ня мела істотнага значэньня, асабліва ў рэгіёне, дзе два этнасы вякамі жылі ўперамешку<ref name="kraucevic175"/>.
Радок 101:
==== Люблінская унія ====
{{Асноўны артыкул|Люблінская унія}}
У выніку Крэўскай уніі Вялікае Княства Літоўскае і Польшча аб’ядналіся на аснове дынастычна-пэрсанальнай уніі пры захаваньні імі пэўнай самастойнасьці ўва ўнутранай і вонкавай палітыцы. Неаднаразовае аднаўленьне і пераўкладаньне гэтага зьвязу (у [[1401]], [[1413]], [[1446]], [[1501]]) сьведчыла з аднаго боку пра яго нетрываласьць, а зь іншага — пра наяўнасьць чыньнікаў, што падштурхоўвалі абедзьве дзяржавы да збліжэньня. У [[XV стагодзьдзе|XV]]—[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стст.стагодзьдзях вызначылася наступная тэндэнцыя: чым больш абвастраліся дачыненьні Вялікага Княства з Масквой, тым больш яно схілялася да аб’яднаньня з Польшчай.
 
Кульмінацыя маскоўска-літоўскага процістаяньня наступіла ў [[1558]] годзе, калі маскоўскі гаспадар [[Іван Жахлівы]] распачаў [[Інфлянцкая вайна|вайну]] з [[Інфлянцкі ордэн|Інфлянцкім ордэнам]] і захапіў шэраг важных фартэцыяў, што стварыла пагрозу беларускаму Падзьвіньню. З гэтай прычыны вялікі князь [[Жыгімонт Аўгуст]] прыняў [[Інфлянты]] пад свой пратэктарат, у выніку чаго землі ордэна перайшлі ў супольнае валоданьне Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага<ref name="hb153"/>. Аднак папярэднія войны выцягнулі ўсе сродкі зь дзяржаўнага скарбу: вялікалітоўскае войска пацярпела шэраг няўдачаў, і неўзабаве Масква захапіла ўсю паўночна-ўсходнюю частку Беларусі, адкрыўшы сабе шлях на [[Вільня|Вільню]]. Пад пагрозай апынулася само існаваньне дзяржавы, што прымусіла кіроўныя колы Вялікага Княства шукаць хаўрус з Польшчаю ўзамен на вайсковую дапамогу.
Радок 122:
 
==== Крыза ====
У [[XVII стагодзьдзе|XVII]]—[[XVII стагодзьдзе|XVIII]] стст.стагодзьдзях у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасьці пазначыліся перадкрызавыя тэндэнцыі: адсутнасьць нацыянальнага адзінства, сацыяльныя, этнічныя, рэлігійныя супярэчнасьці, фэўдальныя міжусобіцы прывялі да эканамічнага заняпаду. Шматлікія войны вялі да разбурэньня местаў, мястэчак і вёсак, фізычнага зьнішчэньня насельніцтва.
 
== Дзяржаўны і палітычны лад ==
Радок 139:
На раньнім этапе свайго існаваньня Вялікае Княства Літоўскае падзялялася на судова-адміністацыйныя акругі (княствы і намесьніцтвы), межы якіх склаліся гістарычна. На тэрыторыі Беларусі было каля 20 княстваў і намесьніцтваў, якія зьяўляліся асноўнымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Яны падзяляліся на больш дробныя воласьці, якія паступова распадаліся ў працэсе пераходу зямель да фэўдалаў.
 
У [[XV стагодзьдзе|XV]]—[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стст.стагодзьдзях аформілася 2-узроўневая адміністрацыйна-тэрытарыяльная сыстэма: найвышэйшы ўзровень складалі ваяводзтвы (ад [[1413]] году — [[Віленскае ваяводзтва|Віленскае]] і [[Троцкае ваяводзтва|Троцкае]], [[1471]] — [[Кіеўскае ваяводзтва|Кіеўскае]], [[1504]] — [[Полацкае ваяводзтва|Полацкае]], [[1507]] — [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкае]], [[1508]] — [[Смаленскае ваяводзтва|Смаленскае]], [[1511]] — [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскае]], [[1513]] — [[Падляскае ваяводзтва (1513—1795)|Падляскае]]) і землі (Жамойцкая і Валынская), якія ў сваю чаргу падзяляліся на княствы і намесьніцтвы.
 
У [[1565]]—[[1566]] гадох згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай аформіўся новы падзел тэрыторыі Вялікага Княства<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. [http://www.vln.by/node/25 Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел] // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 38—39.</ref>:
Радок 177:
 
== Месты ==
У [[XIII стагодзьдзе|XIII]]—[[XIV стагодзьдзе|XIV]] стст.стагодзьдзях на тэрыторыі сучаснай Беларусі было каля 40 [[места]]ў<ref name="ehb406">[[Залман Капыскі|З. Ю. Капыскі]]. Вялікае Княства Літоўскае: Гарады // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 406.</ref>. У [[XV стагодзьдзе|XV ст.]] рысы гандлёвых і рамесьніцкіх цэнтраў набылі былыя [[фартэцыя|фартэцыі]], фэўдальныя [[замак|замкі]], некаторыя гаспадарскія двары. 3 канца [[XIV стагодзьдзе|XIV ст.]] мескія паселішчы пачалі здабываць самакіраваньне паводле [[Магдэбурскае права|Магдэбурскага права]].
 
У [[XVI стагодзьдзе|XV]]—[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стст.стагодзьдзях у Вялікім Княстве Літоўскім узьнікла вялікая колькасьць адметных мескіх паселішчаў — [[мястэчка|мястэчак]]. У крыніцах [[XVI стагодзьдзе|XVI]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] стст.стагодзьдзяў паняцьці «места» і «мястэчка» ўжываліся поруч у дачыненьні да сярэдніх і малых местаў. Існуюць розныя падыходы да іхнага разьмежаваньня.
 
Згодна з клясыфікацыяй [[Залман Капыскі|З. Капыскага]] буйнымі лічыліся месты, якія мелі 10 і больш тыс. жыхароў, сярэднімі — больш за 5 тыс., малымі — 2—5 тыс. жыхароў. У мястэчках было ад некалькіх сотняў да 1,5 тыс. жыхароў<ref name="ehb406"/>.
Радок 217:
Працэсы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Вялікага Княства Літоўскага мелі падабенства з заходнеэўрапейскімі галоўным чынам паводле формы, але значна розьніліся паводле зьместу і далёка не супадалі ў часе.
 
У 2-й пал. [[XVI стагодзьдзе|XVI]] — 1-й пал. [[XVII стагодзьдзе|XVII]] стст.стагодзьдзяў на тэрыторыі Вялікага Княства была праведзеная аграрная рэформа ([[устава на валокі]], якую падпісаў [[Жыгімонт II Аўгуст]]; валока складала 30 моргаў ці 21,37 га; пад [[фальварак]] адводзілася 8—15 валок). Усталявалася фальваркавая сыстэма гаспадараньня. Адбываецца канчатковае запрыгоньваньне сялянаў, значна павялічваецца прыгонны ўціск, вырасьлі даходы шляхты. У выніку рэформы ў цэнтральнай і заходняй Беларусі адбылося разбурэньне сялянскай грамады, укаранілася падворнае землекарыстаньне, зьмяніліся катэгорыі сялянаў (цяглыя, асадныя, агароднікі, слугі), іх эканамічнае й прававое становішча. Паступова ішло павелічэньне тэрыторыі землеўладаньняў сьвецкіх магнатаў, адначасна назіралася застава іхных маёнткаў. Гэта нарадзіла ў 2-й пал. [[XVII стагодзьдзе|XVIII ст.]] тэндэнцыю да пераўтварэньня фэадальнай формы ўласнасьці на зямлю ў буржуазную. Побач з заставай узьнікаюць такія зьявы, як арэнда зямлі, [[мануфактура|мануфактуры]] ды іншыя, што сьведчыць пра зараджэньне капіталістычнай формы гаспадараньня, дыфэрэнцыяцыю вёскі.
 
== Войска ==
Радок 252:
{{Партал|Беларусь}}
{{Commons|Category:Grand Duchy of Lithuania}}
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://starbel.narod.ru/statut1588.htm| загаловак = Дакумэнты, зьвязаныя са Трэцім статутам Вялікага Княства Літоўскага 1588 году| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://starbel.narod.ru/ Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы]| дата = 23 кастрычніка 2010 | мова = | камэнтар = }}
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://starbel.narod.ru/metr2/metr2.htm| загаловак = Дасьледаваньні мэтрыкаў ВКЛ| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://starbel.narod.ru/ Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы]| дата = 23 кастрычніка 2010 | мова = | камэнтар = }}
* [http://www.belhistory.eu/tag/vyalikae-knyastva-lito%D1%9Eskae/ Артыкулы па гісторыі ВКЛ у пэрыёдыку «Беларускі Гістарычны Агляд»]