Аўгустоўскі канал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 1:
[[Файл:Gorczyca sluzowanie 2.jpg|thumb|220px|Шлюз Горчыца (Польшча)]]
'''Аўгусто́ўскі кана́л''' — гідратэхнічнае збудаваньне [[19 ст.]], на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] ([[Гарадзенскі раён]]) і [[Польшча|Польшчы]]. Даўжыня 101,2 км, у межах Беларусі 22 км. Глыбіня 1,8 м. Праходзіць з [[Нараў|р. Нараў]] па рэках [[Бебжа|Бебжа]], [[Нета|Нета]], далей праз азёры [[Сайна|Сайна]], [[Нецка|Нецка]], [[Белае|Белае]], [[Сьцюдзёнае|Сьцюдзёнае]], па [[Чорная Ганча|р. Чорная Ганча]] ў [[Нёман|Нёман]]. Беларуская частка канала налічвае 3 шлюзы — Нёмнава, Дамброўка, Валкушак (шлюз Кужынец — на мяжы Беларусі з Польшчай) і 2 плаціны. Шлюз у Нямнове самы вялікі — трохкамэрны, даўжыня яго трох камэраў — 43,5 м. Астатнія шлюзы адна й двухкамерныядвухкамэрныя.
 
Плян па пабудове канала належаў [[Францішак Друцкі-Любецкі|Францішку Друцкаму-Любецкаму]] для стварэньня воднага шляху з басэйнаў [[Вісла|Віслы]] і Нёмана да расейскх портаў на [[Балтыйскае мора|Балтыйскім моры]] ў абход тэрыторыі [[Каралеўства Прусія]], якае ўвяло вялікія правазныя пошліны. Праект, які атрымаў назву "Аўгустоўскі канал", быў цалкам распрацаваны ў [[1824]] і прадугледжваў канцавым пунктам канала порт Віндавы (цяпер [[Вэнтспілс|Вэнтспілс]]). У тым жа годзе прект ўхваліў расейскі імпэратар Алякандр І. Паводле першапачатковага праекту, агульная даўжыня канала ад р. Бебжа да порта Віндавы мусіла скласьці 395 км, але пабудавана было толькі 101,2 км, бо другая лінія канала па рэках Нёман—[[Дубіса|Дубіса]]—Віндава (цяпер [[Вента|р. Вента]]) не была пабудаваная, паколькі ў канцы 19 ст. пачаў бурна разьвівацца чыгуначны транспарт.
 
Праект распрацоўваўся і канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынэра [[Ігнацій Прандзінскі|Ігнація Прандзінскага]], які разьлічваў, што будаўніцтва мусіла быць закончана праз 10 гадоў, а першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады. Асноўныя работы былі выкананы да [[1830]] г. Будаўніцтва перапянялася за часам [[Паўстанне 1830-1831|паўстання 1830–1831]] г. і аднавілася (пад кіраўніцтвам інжынэра [[Тэадор Урбанскі|Тэадора Урбанскага]]) у 1833, закончылася ў 1839 г. На канале было 18 шлюзаў, мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў. Шлюзы Аўгустоўскага канала — сапраўдныя шэдэўры інжынэрнага мастацтва, пабудаваныя надзвычай дабротна і надзейна.