Дзень H (Швэцыя): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя, артаграфія, шаблён
д артаграфія
Радок 13:
Была зробленая значная праца: неабходна было ўсталяваць новыя [[дарожны знак|дарожныя знакі]] і [[сьвятлафор]]ы на іншым баку дарогі, правесьці пераканфігураваньне шматлікіх [[скрыжаваньне|скрыжаваньняў]], на вуліцах з аднабаковым рухам — перанесьці на іншы бок аўтобусныя прыпынкі; усе аўтамабілі мусілі правесьці адпаведную наладку фараў. Адначасова была падрыхтаваная новая [[дарожная разьметка]] белага колеру замест жоўтай, якая выкарыстоўвалася раней.
 
Асобную праблему складаў [[грамадзкі транспарт]]: швэдзкія [[аўтобус]]ы мелі правы руль і дзьверы зь левага боку. Падчас падрыхтоўкі да зьмяненьня боку руху швэдзкія аўтамабільныя капманіікампаніі выпусьцілі 8000  «пераходных» мадэляў аўтобусаў, якія мелі дзьверы з абодвух бакоў.
 
Вялікая ўвага надавалася і інфармацыі для насельніцтва. Быў выпушчаны адмысловы 30-старонкавы інфармацыйны буклет, быў распрацаваны і шырока распаўсюджаны (уключна з выявамі на жаночай бялізьне) адмысловы [[лягатып]]. Па радыё трансьлявалася інфармацыйная песьня ''«Трымай управа, Свэнсан»'' ({{lang|sv|«Håll dig till höger, Svensson»}}).