Вацлаў Ганка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
Радок 47:
Дзякуючы Ганку (і ягонаму імавернаму суаўтару [[Ёзэф Лінда|Ёзэфу Лінду]]) спраўдзіліся чаканьні дзеячоў чэскага нацыянальнага адраджэньня — «знайшліся» помнікі старажытнага [[пісьменства]], якія не саступалі па даўнасьці і разнастайнасьці зьместу рускім і сэрбскім помнікам, і да таго ж утрымлівалі карціну гераічнай і дэмакратычнай мінуўшчыны Чэхіі, а таксама антынямецкія нападкі.
 
Беспрэцэдэнтна працягламу посьпеху фальсыфікацыяў спрыяла ня толькі ідэальная адпаведнасьць палітычным спадзяваньням чэскіх патрыётаў, але й літаратурны талент, высокія на той час слявістычнаясьлявістычная кваліфікацыя і тэхнічнае майстэрства Ганкі, які на паўстагодзьдзя апярэдзіў магчымасьці сучаснай яму навукі. Няўдалая спроба кампаніі па доказе падробленасьці рукапісаў, прадпрынятая аўстрыйскай паліцыяй і рэдактарам аўстрыйскай газэты нязадаўга да сьмерці аўтара (1860), здавалася, надоўга замацавала ягоную гістарычную перамогу: Ганка выйграў судовы працэс супраць аўстрыйцы Ку і сышоў у труну з аўрэолям мучаніка нацыянальнага адраджэньня.
 
=== Літаратурна-навуковая дзейнасьць ===
Радок 60:
=== Панславізм ===
[[Файл:Horineves 07.jpg|міні|200 px|Мэмарыяльная таблічка на родным доме Вацлава Ганкі]]
Цягам амаль паўстагодзьдзя Ганка вёў актыўную працу па абмене інфармацыяй між славістамі розных краінкраінаў. Збольшага дзякуючы ягоным высілкам Прага стала буйным цэнтрам славістыкі. У 1848 Вацлаў Ганка ўзяў удзел у [[Праскі славянскі кангрэс|Праскім славянскім кангрэсе]], а таксама іншых мірных падзеях [[Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Аўстрыйскай імпэрыі|рэвалюцыі 1848—1849 рокаў]] з пазыцыяў [[панславізм]]у. Стаў заснавальнікам палітычнага таварыства «Slovanská Lípa» і быў абраны ў імпэрскі [[райхсрат]] у Вене, аднак адмовіўся ад гэтае пасады.
 
Адыграў значную ролю ў знаёмстве чэхаў з расейскай літаратурай, быў абраны сябрам-карэспандэнтам [[Пецярбурская Акадэмія навук|Пецярбурскай Акадэміі навук]].
Радок 73:
Канчаткова фальшывасьць абодвух рукапісаў з розных пунктаў погляду (тэхніка-палеаграфічнага, гістарычнага і лінгвістычнага) была навукова даведзеная толькі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў. Значную ролю ў каардынацыі дзеяньняў адмыслоўцаў у розных галінах навукі ў 1880-я-1890-я рокі адыграў будучы [[прэзыдэнт Чэхаславаччыны]] [[Томаш Масарык]], які й сам выступаў на старонках часопісу «[[Athenaeum (Чэхія)|Athenaeum]]» як крытык рукапісаў з эстэтычнага пункту гледжаньня.
 
Быў выяўлены факт напісаньня рукапісаў на абрэзках старажытнага пэргамэнту, зь якога быў змыты стары тэкст ([[палімпсэст]]); ужываньне [[Бэрлінская блакіць|бэрлінскае блакіці]], якая пачала вырабляцца ў XVIII стагодзьдзі; зьмешваньне напісаньняў рознага часу і няўпэўнены почырк (абвядзеньне абрысаў, падчысткі), на 6 тысячаў словаў — каля тысячы памылак у старажытначэскай мове, фактычныя [[анахранізм]]ы і г. д. У вырабе рукапісаў ззь вялікай доляй верагоднасьці ўзяў удзел таксама [[Ёзэф Лінда]], хутка выяўленая падробка якога («Песьня пад Вышаградам») ужываецца ў тэксьце. У 1899 року нават зьявілася вэрсія пра тое, што ў Краледворскім рукапісе Ганка пакінуў аўтарскі знак — зашыфраваны лацінскі надпіс «Hanka fecit» ({{Мова-be|Ганка зрабіў|скарочана}}), аднак гэта не пацьвердзілася.
 
Бадай, самая «шкодная» Ганкава фальсыфікацыя — аповед пра [[Бітва пад Оламаўцам|перамогу Яраслава з Штэрнбэрка пад Оламаўцам]] над [[Мангола-татарскае нашэсьце|мангола-татарамі]] ў [[1242]] року (адна зь песьняў Краледворскага рукапісу). Гэтая мітычная бітва вандруе з аднае гістарычнае працы ў іншую і пасьля выкрыцьця фальсыфікацыяў, яна нават трапіла ў трэцяе выданьне [[Вялікая савецкая энцыкляпэдыя|Вялікай савецкай энцыкляпэдыі]].
Радок 175:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ганка, Вацлаў}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чэхіі]]
[[Катэгорыя:Чэскія філёлягі]]