Розьніца паміж вэрсіямі «ЦСКА Масква (футбольны клюб)»

д
д (абнаўленьне зьвестак)
'''ЦСКА''' ({{мова-ru|Центральный спортивный клуб армии}}) — расейскі футбольны клюб з гораду [[Масква]]. Трохразовы [[Чэмпіянат Расеі па футболе|чэмпіён Расеі]], пяціразовы ўладальнік [[Кубак Расеі па футболе|Кубка Расеі]]. Сяміразовы [[Чэмпіянат СССР па футболе|чэмпіён СССР]], пяціразовы ўладальнік [[Кубак СССР па футболе|Кубка СССР]]. Уладальнік [[Кубак УЭФА|Кубка УЭФА]] (2005). ЦСКА зьяўляецца адным з найстарэйшых і самых тытулаваных расейскіх клюбаў у постсавецкай гісторыі<ref>[http://www.sport-express.ru/newspaper/2009-06-01/1_1/ ЦСКА: 13-й Титул!]. Sport-express.ru.</ref>, які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (таварыства аматараў лыжнага спорту), заснаванага ў [[1911]] годзе.
 
У цяперашні час галоўным трэнэрам клюбаклюбу зьяўляецца [[Леанід Слуцкі]] з кастрычніка [[2009]] году, ён заняў гэтую пасаду пасьля звальненьня пад [[Гішпанія|гішпанскага]] спэцыяліста [[Хуандэ Рамас|Хуандэ Рамаса]]а<ref>[http://fr.uefa.com/competitions/ucl/news/kind=1/newsid=910901.html «Le CSKA remercie son entraîneur Ramos»]. uefa.com</ref>. Клюб выкладвае вялікія грошы, каб прыцягваць пэрспэктыўных маладых гульцоў. Так адзін зь лепшых нападнікаў клюбу апошніх гадоў [[Вагнэр Лаў]] далучыўся да каманду ўва ўзросьце 20 гадоў у [[2004]] годзе, [[Томаш Нецыд]] апынуўся ў складзе чырвона-сініх у 19 гадоў.
 
У [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2009—2010 гадоў|сэзоне 2009—2010 гадоў]] ЦСКА выйшаў у першы раз у сваёй гісторыі ў 1/8 фіналу [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]]. Тады расейская каманда сустракалася з гішпанскай «[[Сэвільля (футбольны клюб)|Сэвільляй]]» і паводле выніках сустрэч ЦСКА перайшлі ў наступны раўнд, дзе з аднолькавым лікам 0:1 саступілі італьянскаму «[[Інтэрнацыянале Мілян|Інтэру]]».
=== 1911—1935 ===
[[Файл:OPPV Moskva.jpg|міні|120пкс|зьлева|Эмблема ТАЛС]]
Гісторыя футбольнага клюбаклюбу ЦСКА пачалася ў [[1911]] годзе, калі ў Таварыстве аматараў лыжнага спорту (ТАЛС) была арганізавана футбольная сэкцыя<ref>[http://www.pfc-cska.com/club/history/?id=10&page=2 Футболисты, стр. 2]. Pfc-cska.com.</ref>. На базе гэтай футбольнай сэкцыі было сфарміравана тры каманды, якія ў тым жа годзе ўпершыню прынялі ўдзел у [[чэмпіянат Масквы па футболе|чэмпіянаце Масквы]] ў клясе «Б». [[27 жніўня|14 (27) жніўня]] [[1911]] году быў згуляны першы афіцыйны матч каманды ТАЛС з клюбам «Вэга». Матч скончыўся перамогай футбалістаў ТАЛС зь лікам 6:2. У [[1917]] годзе каманда заваявала першае месца ў Казанскай лізе (першынстве каманд, якія разьмяшчаліся ў дачных мясцовасьцях уздоўж Казанскай чыгункі) і выйшла ў «А» чэмпіянату Масквы, дзе выступала да [[1922]] году.
 
Пасьля сэзону [[1917]] году частка другой каманды ТАЛС перайшла ў першую. У [[1921]] годзе ў восеньскім першынстве Масквы ([[Кубак Фульда|Кубку Фульда]]) чэмпіён вызначаўся ў «залатым матчы», у якім прымалі ўдзел каманды ТАЛС і КФС. Каманда КФС перамагла зь лікам 6:0. У сэзоне [[1922]] году футбалісты ТАЛС перамаглі ў вясновым чэмпіянаце Масквы й занялі другое месца ў восеньскім<ref>[http://www.pfc-cska.com/club/history/?id=11&page=4 Среди сильнейших, стр. 4]. Pfc-cska.com.</ref>. У тым жа годзе ТАЛС перамагла ў розыгрышу «Кубку КФС — Каламягі», у фінале якога па рэгламэнцерэглямэнце сустракаліся пераможцы першай і другой ліг маскоўскага чэмпіянату, і «[[Кубак Сталіца па футболе|Кубак Сталіца]]» у якім сустракаліся чэмпіёны [[Масква|Масквы]] й [[Петраград|Петраграда]]а. Сэзон [[1922]] году быў апошнім, у якім каманда выступала пад назвай ТАЛС.
 
У сэзоне [[1923]] году ў савецкім спорце наступілі перамены. «Буржуазны» спорт вырашылі паставіць на сацыялістычныя рэйкі. Усе старыя спартовыя грамадзтвы былі зачыненыя альбо расфармаваныя, а на іхняй аснове былі ўтвораны ведамасныя каманды. Усе чальцы «старых» камандаў залічваліся ў адпаведныя ведамствы, а маёмасьць (у тым ліку [[стадыён]]ы й спортпляцоўкі) перадаваліся новым камандам<ref>Журнал «Великие клубы». «ЦСКА ч. 1» № 12 (12) 2006 г., стр. 7</ref>. Спартоўцы ТАЛС ўліліся ў новастворануюнаваствораную супольнасьць Досьледна-паказальнай пляцоўцы УсевобучаЎсевобуча (ДППУ), створаная пад крылом [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. Сярод асноўных мэтаў ДППУ значыліся праца па агульнай і ваеннай падрыхтоўцы дапрызыўнiкоўдапрызыўнікоў і фізычнае аздараўленьне дапрызыўнiкоўдапрызыўнікоў і байцоў Чырвонай арміі<ref>[http://www.pfc-cska.com/club/history/?id=12&page=4 «Под флагом Всевобуча», стр. 4]. Pfc-cska.com. </ref>.
 
== Склад ==
26 807

зьменаў