Спартак Масква (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: абнаўленьне зьвестак
Радок 40:
=== 1922—1935 ===
[[Файл:MKS-futbolteam.JPG|міні|250пкс|зьлева|«МГС» у [[1922]] годзе]]
Папярэднік «Спартака» МГС быў заснаваны [[18 красавіка]] [[1922]] году спартоўцамі з маскоўскага раёну [[Чырвоная Прэсьня]], паводле прапановы Івана Арцем’ева<ref>Нисенбойм Э., Расинский В. Спартак Москва. Официальная история 1922-2002. — Москва: МС Медиа, 2002. — С. 10-14. — 870 с. — ISBN 5-902215-01-3</ref>. Група энтузіястаў, з Арцем’евым на чале, атрымала дазвол на злом некалькіх закінутых дамоў у раёне Прэсьненскай заставы для наступнага будаўніцтва стадыёну. У [[1922]] годзе ўжо былі гатовыя трыбуны, агароджы, распранальні й само поле. Паралельна адбылася рэарганізацыя двух фізкультурных калектываў: «Расейскага гімнастычнага таварыства» і «Таварыства фізычнага выхаваньня» Прэсьненскага футболу, то бок, іх пераўтварылі уў «Маскоўскі гурток спорту» (МГС). Тады ж у каманду прыйшлі браты Старасьціны (Мікалай, Аляксандар, Андрэй і Пётар), зь якімі зьвязана вялізная частка гісторыі «Спартака». Назва будучай каманды выклікала бурныя спрэчкі, і ў рэшце рэшт спыніліся на кампрамісным варыянце — «Маскоўскі гурток спорту Чырвонапрэсьненскага раёну» («МГС»), але ўжо праз год клюб быў перайменаваны ў «Чырвоную Прэсьню», як і прапаноўвалася першапачаткова Арцем’евым. Да [[1935]] году каманда выступала пад назвамі «Чырвоная Прэсьня», «Харчавік» і «Промкаапэрацыя».
 
Папярэднікі «Спартака» выступалі ў [[чэмпіянат Масквы па футболе|чэмпіянаце Масквы]] — першы год у клясе «Б», але заняўшы першае месца як у вясновым, гэтак і восеньскім турнірах, каманда патрапіла ў клясу «А», спаборніцтва уў якім адразу ж выйграла. Усяго ў [[1923]]—[[1935]] гадох каманда чатыры разы перамагала ў першынстве Масквы, і пяць разоў станавілася першай у «клюбным заліку» — комплексным паказчыку, які ўлічваў акрамя вынікаў гульняў яшчэ й выступленьні малодшых камандаў, статыстычныя паказчыкі, гульнявую дысцыпліну й агульную працу спартовай сэкцыі.
 
== Склад ==