Гісторыя Масквы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 13 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q338434 (translate me)
Радок 5:
Першая летапісная згадка пра Маскву прыходзіцца на [[1147]] год. Ужо празь некалькі гадоў, у [[1156]] годзе князем [[Юры Даўгарукі|Юрыем Даўгарукім]] ([[1090]]—[[1157]]) была пабудаваная першая драўляная фартэцыя (Крэмль). У [[1238]] годзе горад захоплены манґоламі і спалены. У [[1263]] годзе Масква робіцца цэнтрам аднайменнага [[Маскоўскае княства|княства]] — цэнтрам і пачаткам будучае [[Расея|расейскае дзяржавы]]. Сваёю ляяльнасьцю [[Залатая Арда|Залатой Гордзе]] маскоўскія князі заслужылі давер хана. У першай палове 14 стагодзьдзя, калі насельніцтва Масквы складала ўжо больш за 30 000 жыхароў, манґольскі хан прызначыў маскоўскага князя старэйшым сярод расейскіх князёў, Масковія сталася чымсь накшталт жандарма расейскіх зямель.
 
Зь цягам часу Масква ўсё болей і болей набірала моц, што ўрэшце дазволіла ёй пазбавіцца манґольскага панаваньня. Першым этапам была [[Кулікоўская бітва]] [[8 верасьня]] [[1380]] г., пасьля якое Масква хоць і была спаленая ў [[1382]] г., але здолела умацаваццаўмацавацца палітычна, ваенна і эканамічна. У [[1480]] манґольская геґемонія скончылася, і Масква сталася сталіцаю ўзьнікшае адзінае расейскае дзяржавы.
 
Вялікі кназь [[Іван III Вялікі]] ([[1440]]—[[1505]]), што кіраваў Масквой з [[1462]] г., ажаніўся ў [[1472]] г. з [[Сафія Палеалёґ|Сафіяю Палеалёґ]], пляменьніцаю апошняга [[Бізантыйская імпэрыя|бізантыйскага]] імпэратара [[Канстантын XI|Канстантына XI Палеалёґа]], і пераняў зь Бізантыі ідэю аўтакратычнае дзяржавы, сымболіку, [[Герб Расеі|дзьвюгаловага арла]] і прыдворны цырыманіял. З тых часоў Масква лічыцца «трэцім Рымам» і апірышчам [[Праваслаўе|праваслаўя]].
Радок 18:
У Айчыннай вайне [[1812]] г. Масква была захопленая «Вялікаю арміяй» [[Напалеон Банапарт|Напалеона]] і на дзьве траціны спаленая адыходзячымі расейскімі войскамі. З-за голаду і марозаў францускае войска было неўзабаве вымушанае зысьці з гораду.
 
[[Файл:Situationsplan_von_MoskauSituationsplan von Moskau.jpg|міні|250пкс|Гістарычная мапа Масквы (каля 1888)]]
 
У пачатку [[1813]] г. пачалася перабудова гораду, былі зьнішчаныя фартыфікацыйныя пабудовы, да сярэдзіны 19 стагодзьдзя былі разбудаваныя камунікацыі і дарогі да ўсіх важнейшых гарадоў Расеі. У [[1890]] г. на вуліцах Масквы зьявіліся першыя трамваі. Насельніцтва Масквы паводле першага перапісу насельніцтва [[28 студзеня]] [[1897]] г. складала адзін мільён жыхароў, да [[1914]] г. гэтая лічба вырасла ўдвая.
Радок 43:
Пры канцы 1980-х гадоў эканамічная крыза разам з абвастрэньнем міжнацыянальных праблем і прагаю рэспублік ССР да незалежнасьці прывялі да краху савецкае імпэрыі. У жніўні [[1991]] г., калі прэзыдэнт СССР [[Міхаіл Гарбачоў]] плянаваў заключэньне абноўленае зьвязнае дамовы, некалькі ґенэралаў, чальцоў ураду і галава [[КДБ]] ініцыявалі [[19 жніўня]] спробу дзяржаўнага перавароту. У Маскву былі ўведзеныя войскі, рокаш быў падаўлены. Пасьля паразы путчу, праз чатыры месяцы Гарбачоў [[25 сьнежня]] [[1991]] заявіў аб сваёй адстаўцы, што азнаменавала канец СССР.
 
У [[1992]] г. прэзыдэнт Расеі [[Барыс Ельцын]] падпісаў з галовамі расейскіх суб'ектаўсуб’ектаў фэдэрацыйную дамову, якая рэґулюе адносіны між фэдэрацыйным цэнтрам Расеі і яе суб'ектамісуб’ектамі. У верасьні [[1993]] г. Ельцын распусьціў Зьезд народных дэпутатаў і [[Вярхоўны Савет Расеі]]. У кастрычніку таго самага году адбыўся яшчэ адна спроба перавароту з боку касэрватыўных сіл. Калі паўстанцы захапілі будынак парлямэнту, гарадзкі выканаўчы камітэт, і тэлевізійную вежу, Ельцын гвалтоўна падавіў рокаш (190 ахвяраў).
 
[[12 сьнежня]] 1993 г. была прынятая новая Канстытуцыя і адбыліся першыя свабодныя парлямэнцкія выбары. З 5 па 7 верасьня [[1997]] г. горад 450 мерапрыемствамі ўрачыста адзначыў сваё 850-годзьдзе. [[31 сьнежня]] [[1999]] г. прэзыдэнт Ельцын нечакана пакінуў свой пост. З таго часу галавою расейскае дзяржавы быў [[Уладзімер Пуцін]]. У пачатку верасьня [[2002]] г. у Маскве было ўведзенае надзвычайнае становішча з-за буйных лясных і тарфяных пажараў вакол Масквы.