Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
 
=== Валынскае ўмацаваньне ===
Валынскае ўмацаваньне зробленае на месьцы [[Берасьцейскі замак|Берасьцейскага замку]], складалася з 2 бастыённых [[форт]]аў з 2 [[равэлін]]амі. Тут у былым кляштары бэрнардзінцаў у сярэдзіне 19 ст. месьціўся [[Берасьцейскі кадэцкі корпус]], пазьней — вайсковы шпіталь. Злучалася з цытадэльлю [[Холмская брама|Холмскай брамай]] і пад'ёмнымпад’ёмным мостам цераз [[Мухавец]].
 
=== Цярэспальскае ўмацаваньне ===
Радок 60:
 
=== Кобрынскае ўмацаваньне ===
[[ImageФайл:BFrampart.jpg|thumb|Кобрынскае ўмацаваньне.]]
Кобрынскае ўмацаваньне створана на мейсцы былога Кобрынскага прадмесьця. Яно складалася з 4 бастыённых фортаў з 3 равэлінамі. З Цытадэльлю злучалася Берасьцейскай і Беластоцкай (Брыгіцкай) брамамі й мастамі цераз Мухавец.
 
Радок 89:
 
=== СССР ===
[[ImageФайл:Armia Czerwona,Wehrmacht 23.09.1939 wspólna parada.jpg|thumb|Сустрэча нямецкіх і савецкіх войскаў]]
[[22 верасьня]] ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да савецка-нямецкага пакту аб ненападзе ([[23 жніўня]] [[1939]]) у горад і крэпасьць увайшла 29-ая лёгка-танкавая брыгада [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]<ref>Мельцюхоў М. І. Савецка-польскія войны.</ref>. Знаходжаньне нямецкіх войскаў у крэпасьці скончылася сумесным разьвітальным парадам і абменам сьцягамі. Сыстэма ўмацаваньняў, якія акружалі крэпасьць, аказалася напаўраскрытай на захадзе, бо форты за Заходнім Бугам трапілі ў рукі немцаў. Крэпасьць у сувязі з разьвіцьцём ваеннай тэхнікі страціла былое ваеннае значэньне, але разам з пабудаванымі ў ёй 2 дотамі ўвайшла ў [[Берасьцейскі ўмацаваны раён]].
 
Радок 99:
 
== Мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць» ==
[[ImageФайл:BrestF.jpg|thumb|250px|Галоўны ўваход]]
У [[1971]] адкрыты мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць-герой». Скульптурна-археалягічны ансамбальансамбль уключае ўцалелыя збудаваньні, закансэрваваныя руіны, фартыфікацыйныя валы й творы сучаснага манумэнтальнага мастацтва. Комплекс месьціцца ва ўсходняй частцы Цытадэлі.
 
Галоўны праход уяўляе сабой праём у выглядзе пяціканцовай зоркі ў маналітным жалезабэтонным масіве, які абапіраецца на вал і сьцены казематаў. На вонкавым баку ўсталяваная дошка з тэкстам аб прысваеньні крэпасьці ганаровага званьня «герой». Ад галоўнага ўваходу алея вядзе цераз мост да плошчы Цырыманіялаў, дзе адбываюцца масавыя ўрачастасьці.
Радок 110:
==Музэі==
=== Музэй абароны крэпасьці ===
[[ImageФайл:Museum of the defense of Brest fortress 6th room.JPG|thumb]]
Адкрыты [[8 лістапада]] [[1956]]. Састаўная частка мэмарыяльнага комплексу. Месьціцца ў былой кальцавой казарме, якая захавалася на цэнтральным востраве крэпасьці (Цытадэлі). Мае 11 экспазыцыйных заляў, каля 40 тыс. экспанатаў у тым ліку больш за 20 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Тэматычныя аддзелы экспазыцыі: гісторыя крэпасьці, перадваеннае жыцьцё, мерапрыемствы па ўмацаваньні заходніх рубяжоў, напад фашысцкіх войскаў, дзейнасьць кампартыі і Савецкага ўраду па арганізацыі адпору ворагу, прыгранічныя баі, абарона крэпасьці, Люблінска-Берасьцейская апэрацыя, крэпасьць - аснова патрыятычнага выхаваньня. Асноўнае ў экспазыцыі — абарона крэпасьці. Найбольш каштоўныя экспанаты — прадметы, знойдзеныя падчас раскопаў: сьцяг 393-га артылерыйскага дывізіёну, загад № 1 па гарнізоне, подпіс на цаглінах «Умираем не срамя», зброя, гадзіньнікі воінаў і шмат іншага. У 2 кіназалях дэманструюцца хранікальна-дакумэнтальныя фільмы пра абарону крэпасьці.
 
=== Археалягічны музэй «Берасьце»===
[[ImageФайл:Brest - Archeological museum Bjarestse.JPG|left|thumb|Жылыя пабудовы старажытнага Берасьця]]
[[Археалягічны музэй «Берасьце»‎]] заснаваны ў [[1972]], месьціцца на тэрыторыі Валынскага ўмацаваньня. Мае 14 экспазыцыйных заляў, плошча экспазыцыі 2400 м², больш за 45 тыс. экспанатаў. Музэй знаёміць з эканамічным разьвіцьцём Берасьця ў 11—14 ст. Асноўная экспазыцыя ўключае больш як 30 выяўленых у выніку археалягічных раскопак гарадзішча Берасьця драўляных жылых і гаспадарчых пабудоваў, рэшткі маставых, частаколаў, якія дзякуючы кансэрвуючым якасьцям магутнага культурнага пласту добра захаваліся на вышыню 12 вянкоў. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касьцяны мастыхін, мэталічная пісала й інш.