Кацюбееў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: аздабленьне
Радок 21:
У сувязі з аслабленьнем ВКЛ, выкліканым жорскім унутрыдзяржаўным супрацьстаяньнем, Кацюбееў у [[1442]] року быў перададзены ва ўласнасьць падольскаму магнату Фёдару Бучацкаму, апроч гэтага места Бучацкі таксама атрымаў днястроўскія замкі [[Чорны Горад|Белгарад]] і [[Каравул]]. На гэты час прыпадае росквіт гандлю ў Кацюбееве.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/brokgauz_efron/74220/Одесса Одесса] // {{Літаратура/ЭСБЕ}}</ref> Апроч продажу зерня, ён быў таксама вядомы як месца здабычы солі ў ліманах.<ref name="odesa1"/> Пра значнасьць тагачаснага Кацюбеева сьведчыць той факт, што кантроль над ім стаўся прычынай судовага канфлікту паміж Бучацкім з аднаго боку і ўрадоўцамі дзяржаўнай мытнай службы зь іншага. Таксама варта зазначыць, што места добра ведалі замежныя падарожнікі, у прыватнасьці яно было пазначанае на італійскай мапе Фра Маура [[1459]] року.
 
Напрыканцы [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] места перайшло пад кантроль [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]], васала [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. Аднак у выніку ўнутраных канфліктаў у ханстве і, магчыма, праз набегі запароскіх казакаў Кацюбееў у другой палове [[16 стагодзьдзе|XVІ ст.]] прыйшоў у заняпад. Падобнае становішча места засьведчыў пасол караля польскага Марцін Бранеўскі ў [[1578]] року.
 
У [[17 стагодзьдзе|XVІІ ст.]] Качыбей зноў фігуруе ў марской картаграфіі. Гэтак на мапе Янсона (сяр. XVІІ ст.) ён значыцца пад назвай ''Koszubi'', на мапе [[:{Не перакладзена|Генэральная мапа Ўкраіны|Боплана|uk:|Генеральна карта України|Боплана]]}} (1648) і Сансона ([[1660]]) — як ''Koczubi'', Ван Келена ([[1699]]) — як ''Kaczubi'', Ёгана Гомана (кан. XVІІ — пач. XVІІІ стст.стагодзьдзяў) — як ''Koisubi''. Таксама ён быў пазначаны на мапах Дэ Фэра ([[1714]]), Фішэра ([[1730]]), Дэ Ліля ([[1732]]) і Дэ Ваганді ([[1757]]).
 
У [[1765]] року турэцкія ўлады аднавілі старадаўні вялікалітоўскі замак, дабудаваўшы да яго высокую вежу зь ліхтаром ды некалькі складоў.<ref name="odesa1"/> Фартэцыя атрымала новую назву Эні-Дунья (Новы Сьвет), у ёй разьмясьцілася невялікая турэцкая залога. У пазьнейшы час у Качыбеі існаваў цывільны і вайсковы порт ды [[кавярня]], у якой мясцовае насельніцтва абмяркоўвала апошнія навіны.