Лявонці Тарасевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing, replaced: а У → а Ў, ддзя → дзьдзя, з Бе → зь Бе, форм → формаў using AWB
Радок 24:
== Творчасьць ==
[[Файл:Graviura, zroblenaja Lavoncijem Taraśevičam z abraza Maci Božaj z Mienskaha кaśćoła bernardynak.jpg|left|thumb|Гравюра, зробленная Лявонціем Тарасевічам з абраза Маці Божай з Дзіцяткам, які захоўваўся ў галоўным алтары мінскага касьцёла бернардзінак]]
Творы адметныя жыцьцёвасьцю вобразаў, цэласнасьцю кампазыцыі, дакладнасьцю малюнка, разнастайнасьцю штрыхоўкі. У раньні пэрыяд створана гравюра «Апосталы Пётр і Павел з цудадзейным абразом Жыровіцкай Багародзіцы», партрэты [[Караль Радзівіл (1669-1719)|К. Радзівіл]]а, ашмянскага прыстольніка [[Георгі Зямля|Г. Зямлі]], смаленскага япіскапа Б. Корвін-Гасеўскага (канец 1690-х г.), гербы віленскага епіскапаэпіскапа [[Канстантын Казімер Бжастоўскі|К. Бжастоўскага]] (1682), [[Агінскія|Агінскіх]] (1686) і інш., афармленьне «Служэбніка» (1695). У творах шырока выкарыстаны барочныя сымбалі і алегорыі. У [[Масква|Маскве]] выканаў партрэт рускай царэўны Соф’і. Значныя творы гэтага пэрыяду: [[гравюра|гравюры]] да кнігі «Пацярык Пячэрскі» (1702). «Псалтыр» і «Эвангельле» (абодва 1703)<ref>В. Шматаў</ref>.
 
[[Файл:Тарасевіч Рацыянальныя асновы.jpg|thumb|Франтысьпіс кнігі М. Буйноўскага «Рацыянальныя асновы выбару». 1688]]
Важны пэрыяд дзейнасьці Л. Тарасевіча зьвязаны з [[Віленская акадэмічная друкарня|Віленскай акадэмічнай]] і [[Супрасльская друкарня|Супрасьльскай друкарнямі]]. У выданьнях, выпушчаных тут, Л. Тарасевіч паўстае як вопытны майстар, які ня толькі выдатна валодае тэхнікай гравіраваньня, але мае бліскучыя якасьці мастака з тонкім густам, свабодна аперыруе складанымі і разнастайнымі кампазыцыйнымі, плястычнымі прыёмамі. Гэта бачна, напрыклад, па вырашэньні франтысьпіса і ілюстрацыйілюстрацыяў у кнізе М. Буйноўскага «Рацыянальныя асновы выбару» ([[Вільня]], 1688).<ref name="Б. Лазука">Б. Лазука</ref>
 
Асабліва яскрава магчымасьці мастака адлюстраваліся ў стварэньні тытульнага ліста «Літургіёна, або Служэбніка» (Вільня, [[Супрасль]], 1692—95). Яго адрозьнівае бездакорнае адчуваньне прапарцыянальных суадносін паміж масамі выяўленчых формаў і свабодным аб’ёмам аркуша, прызначаным для разьмяшчэньня тэкста. Плястыка аркуша вызначаецца выразнай вытанчанасьцю. На крыху высунутых уперад падножжах калён стаяць фігуры сьвятых [[Васіль Вялікі|Васіля Вялікага]] і [[Ян Златавуст|Яна Златавуста]]. Вышэй над імі паказаны [[анёлы]] і Сьвяты [[Георгі Дваяслоў]]. 3 пышнай дэкаратыўнай аздобай верхняй часткі аркуша перагукаецца вырашэньне кампазыцыі ўнізе, куды ўваходзяць [[картуш]] з гербам у сярэдзіне, прыгожая гірлянда зь лістоў, кветак і садавіны<ref name="Б. Лазука"/>.
 
[[Файл:Тарасевіч Партрэт Гасеўскага.jpg|thumb|Партрэт Б. Гасеўскага. 1690-ыя г.]]
Значнай і па-мастацку цікавай часткай спадчыны Лявонція Тарасевіча зьяўляюцца партрэтныя і гербавыя выявы. Яны друкаваліся на асобных аркушах ці ўключаліся ў кнігі, зьмяшчаліся на франтысьпісах, пераўтвараючыся ў своеасаблівыя ілюстрацыі. Напрыклад, у «Літургіёне, або Служэбніку» ёсьць партрэт [[Караль Радзівіл (1669-1719)|К. Радзівіла]]. Франтысьпісы шэрагу кніг упрыгожылі гербы буйных магнацкіх радоў: [[Агінскія|Агінскіх]], [[Браніцкія|Браніцкіх]], [[Сапегі|Сапегаў]], [[Бжастоўскія|Бжастоўскіх]]. У [[1690-я]] гг. мастак выгравіраваў партрэтныя выявы падстолія ашмянскага Георгія Зямлі і будучага епіскапаэпіскапа-суфрагана беларускага [[Багуслаў Гасеўскі|Багуслава Гасеўскага]]. Калі ў першым прыкладзе характарыстыка вобраза дапаўняецца сымбалічнымі ўвасабленьнямі «Ісьціны», «Разважнасьці», персаніфікацыяй «Славы», то ў другім вырашэньне менш складанае. Гэта пышны картуш з партрэтам Б. Гасеўскага. Яго, як і герб, трымаюць анёлы.<ref name="Б. Лазука"/>
 
== Глядзіце таксама ==