Розьніца паміж вэрсіямі «Аляксандар Тарасевіч»

д
д (выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён)
Раньні пэрыяд творчасьці гравёра праходзіў у Глуску, што вынікае з подпісу майстра на тытуле кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…» («Малітвы і службы Маці Боскай Марыі…»): «Alexander Tarasowicz scuipsit anno 1672 w Hlusku» («Аляксандар Тарасовіч гравіраваў году 1672 у Глуску»).<ref name="В. Шматаў 1984"/> У 1680-я гады мастак пераехаў з Глуска ў [[Вільня|Вільню]], дзе супрацоўнічаў у друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі.<ref>Б. Лазука (2007)</ref>
 
Каля 1688 г. Тарасевіч пакідае Беларусь і пераезджаепераяжджае ў [[Кіеў]], які толькі што адышоў да Маскоўскай дзяржавы. У [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскай лаўры]] ён прыняў чарнецтва і ўзяў новае імя Антоній. Ва Ўкраіне ён стаў пачынальнікам школы медзярыту, але ўласных гравюр стварыў усяго некалькі: партрэты палітычнага дзеяча Васілія Галіцына (1690), Мялеція Анціахійскага (1693), чарнігаўскага архіепіскапаархіяпіскапа Лазара Барановіча (1693). З 1705 году Антоній вядомы як намесьнік Сьвенскага манастыра (каля Бранска).
 
Закончыў А.Тарасевіч свой жыцьцевы шлях ігуменам Кіева-Пячэрскай лаўры. Пасьля яго сьмерці ва ўласнасьць Кіева-Пячэрскай лаўры перайшла бібліятэка, якую, відавочна, мастак прывёз з сабою ў Кіеў ззь Беларусі (рэестр бібліятэкі быў апублікаваны ў 1901).
 
== Творчасьць ==
[[Файл:Дабравешчанне. (з кнігі Rosarium...), 1672-1677 гг..jpg|thumb|200пкс|зьлева|Дабравешчаньне. (з кнігі Rosarium...), 1672-1677 гг.]]
Найбольш раньнімі зь вядомых твораў А. Тарасевіча зьяўляюцца 40 медзярытаў да кнігі «Rosarium…», якія былі створаны, відаць, у [[Глуск]]у. Над гэтым цыклам мастак працаваў, верагодна з 1672 да 1677. Кніга выдавалася двойчы — у [[Аўгсбург]]у і [[Вільня|Вільні]]. 40 ілюстрацыйілюстрацыяў дзеляцца на дзьве групы: каляндарны цыкл (12 медзярытаў, 6,3 х 9,7 см) і гравюры на эвангельскія сюжэты (27 медзярытаў, памеры ў большасьці — 16 х 13 см), якія па зьместу, стылю і манеры выкананьня між сабой адрозьніваюцца. Калі каляндарны цыкл блізкі да прац [[Пітэр Брэйгэль|П. Брэйгеля]] і выўначаецца асабістымі назіраньнямі народнага жыцьця, то ў ілюстрацыях на эвангельскі сюжэт адчуваецца веданьне рэнэсанснага і сучаснага мастаку заходнеэўрапейскага жывапісу і графікі.<ref name="В. Шматаў 1984"/>
 
Кампазыцыя тытульнага ліста заснавана на матыве брамы. Але тут дамінуюць не архітэктурныя формы, а выяўленыя фігуры Маці Боскай, апосталаў, сьвятых, асобных біблейскіх пэрсанажаў і істот. Нягледзячы на даволі значную іх колькасьць, аркуш не выглядае перагружаным. Мастак дасягнуў гарманічнага суаднясеньня плянаў і прапорцый формформаў. Па краях брамы паказаны апосталы: зьлева (зьверху ўніз) — Матвей, Пётар, Лука, справа — Марк, Павал, Ян Эвангеліст. У іх руках ці побач выяўлены кананічныя для гэтых асобасобаў прадметы і істоты — анёл, леў, цялец, ключы, меч. У самым версе тытульнага ліста ў авальным картушы прадстае Сьвяты Казімер. Цэнтральную частку аркуша займае фігура Маці Боскай, паказаная ў промнях зьзяньня мандорлы, ля яе ног — укленчаныя сьвятыя Францыск і Дамінік.<ref name="Б. Лазука">Б. Лазука</ref>
 
[[Файл:Тарасевіч Пакланенне вешчуноў.jpg|thumb|Пакланеньне вешчуноў (з кнігі «Rosarium…»), 1672-77]]
Біблейскія сюжэты трактуюцца ў адпаведнасьці з ужо прынятымі кананічнымі схемамі. Разам з тым мастак імкнецца да ўласнай трактоўкі сюжэтаў, вобразаў, бачаньня падзей, напаўняе іх калярытнымі дэталямі. Выразныя ракурсы, дынамічнасьць, багатыя і разнастайныя плястычныя рашэньні ў ласьцівы гэтым кампазыцыям.
 
Усе выявы невялікія па памерах. Адсюль амаль ювелірная прапрацоўка формформаў штрыхом пры захаваньні яснасьці ў суаднясеньні плянаў. Напрыклад, у сцэне «Пакланеньне вешчуноў» мастак падкрэсьлена супастаўляе, манумэнтальныя, урачыстыя вобразы вешчуноў і пазбаўленыя параднасьці фігуры Маці Божай і Сьвятога ІосіфаЁсіфа. Перад гледачом паўстаюць звычайныя людзі, якія крыху ўстрымана ўспрымаюць падзею, адносяцца да яе як да неабходнасьці. Асабліва ўражвае вобраз Сьвятога ІосіфаЁсіфа — адкрыты твар, адведзеная ў бок рука, у якой ён трымае зьняты капялюш, крыху нахілены рух фігуры, у якім нібыта прасочваецца жаданьне разгледзець усю падзею. Гэта сьвет простых людзей зь іх паўсядзённым жыцьцём і немудрагелістымі пачуцьцямі.<ref name="Б. Лазука"/>
 
[[Файл:Тарасевіч Кастрычнік.jpg|thumb|Кастрычнік (з кнігі «Rosarium…»), 1672-77]]
Другую частку складаюць каляндарныя выявы: 12 невялікіх па памеры кампазыцый, у кожнай зь якіх паказаны месяцы году ў адпаведнасьці з традыцыйнымі сялянскімі работамі. Практычна ўсе гравюры заснаваны на выкарыстаньні ілюстрацыйілюстрацыяў заходнеэўрапейскіх выданьняў. Гэта пацьвярджаюць, напрыклад, характэрныя паўднёванямецкія пэйзажы, выгляд тутэйшых утульных гарадкоў, адметнасьць некаторых сэзонных работ. Нягледзячы на гэта, у многіх выяўленых сцэнах, у абліччы іх удзельнікаў заўважаюцца трапныя мясцовыя назіраньні, блізкія да беларускага быту: напрыклад, у кампазыцыях «Чэрвень», дзе сяляне стрыгуць авечак і мыюць воўну, «Кастрычнік», дзе паказаны земляробчыя работы, «Лістапад» са сцэнай нарыхтоўкі дроў. У кожную сцэну мастак уключае сымбалічныя выявы сузор’яў, адпаведныя месяцам, суправаджае іх подпісамі.<ref name="Б. Лазука"/>
 
Верагодна, ілюстрацыі да «Rosarium…» прынесьлі мастаку шырокую вядомасьць, паколькі кнігі зь яго малюнкамі неўзабаве выходзяць у Вільні, Кракаве, Слуцку, Замосьці. Акрамя кніжнай ілюстрацыі А. Тарасевіч шмат працаваў у партрэтным жанры. Вядома, што мэцэнатам мастака выступаў маршалак Аляксандар-Гілярый Палубінскі, для якога А. Тарасевіч у 1675 у Глуску выканаў медзярыт «Радаслоўнае дрэва…».<ref name="В. Шматаў 1984"/>
26 332

зьмены