Розьніца паміж вэрсіямі «Мовы ойль»

68 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
д
аздабленьне using AWB
д (→‎Статус: выпраўленьне спасылак)
д (аздабленьне using AWB)
| iso5 =
}}
'''Мовы ойль''' ({{мова-fr|langues d'oïl, langues d'oui|скарочана}}, вымаўл. {{IPA|[lɑ̃ɡᵊdɔjl]}}, {{IPA|[lɑ̃ɡᵊdwi]}}) — [[дыялект]]ны кантынуўм, які складаецца зь літаратурнае [[француская мова|францускае мовы]] й іншых роднасных моваў, распаўсюджаных у паўночнай палове [[Францыя|Францыі]], паўднёвай [[Бэльгія|Бэльгіі]] і [[Нармандзкія астравы|Нармандзкіх астравох]]. Уваходзяць у склад гала-раманскае галіны (да якой належаць таксама раманскія мовы й дыялекты поўначы Італіі, усходу Гішпаніі й поўдня Францыі), якая належыць да заходнераманскае падгрупы [[раманскія мовы|раманскае]] групы [[індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскае]] сям'ісям’і моваў.
 
Зь лінгвістычнага пункту гледжаньня супрацьпастаўленыя іншым раманскім мовам Францыі, распаўсюджаным на поўдні Францыі (асабліва сярэднявечным). Назва атрыманая ў выніку разьвіцьця [[лацінская мова|лацінскага]] слова «так» ва ўсіх мовах ойль.
** [[Валёнская мова]], [[Лятарынгія|лятарынскі]] дыялект, [[нармандзкая мова]] (уключна з ідыёмамі Нармандзкіх астравоў), [[пікардзкая мова]], усходнія шампаньскія дыялекты;
* Франсьенская зона:
** Дыялекты уласнаўласна [[француская мова|францускае мовы]] (арлеанскі, турскі, шампаньскі, бэрышонскі, бурбонскі дыялекты).
 
Кожная з моваў ойль мела ўласнае разьвіцьцё з часу распаду агульнае мовы-продку, таму пэрыядызацыя моваў ойль ёсьць строга індывідуальнай. Тым ня менш, вылучаюцца два агульныя пэрыяды і некалькі пэрыядаў для літаратурнай францускай мовы:
 
* Старажытнафранцуская, старанармандзкая мовы ([[9 стагодзьдзе|ІХ]]—[[13 стагодзьдзе|ХІІІ]] стст.стагодзьдзі);
* Сярэднефранцуская мова ([[14 стагодзьдзе|XIV]]—[[15 стагодзьдзе|XV]] стст.стагодзьдзі);
* Француская мова пэрыяду [[Адраджэньне|Адраджэньня]] ([[16 стагодзьдзе|XVI]] ст.);
* Клясычная француская ([[17 стагодзьдзе|XVII]]—[[18 стагодзьдзе|XVIII]] стст.стагодзьдзі).
 
Унутры дыялектнага кантынуўму ойль існуе прынамсі адна [[ізаглёса]], вядомая як [[лінія Жарэ]]. На поўнач ад ізаглёсы (Нармандыя, Пікардыя) адзначаецца вымаўленьне /k/, /g/ перад /a/, у той час як у іншых дыялектах ойль /k/ у гэтай пазыцыі перайшло ў /ʃ/, /g/ — у /dʒ/. У дыялектах ок зноў адзначаецца вымаўленьне /k/, /g/ перад /a/, што карэлюе з клясычнай лацінай і, верагодна, можа тлумачыцца адрозьненьнямі ў [[субстрат (лінгвістыка)|субстраце]] й супэрстраце дадзеных рэгіёнаў.
 
== Гісторыя ==
Ужо ў ІІІ—V стст. н.э. вызначылася мяжа між будучымі мовамі ойль і будучымі мовамі ок. Лінгвістычныя адрозьненьні між раманскімі ідыёмамі поўначы й поўдня Францыі ў асноўным склаліся праз кліматычныя, этнаграфічныя й культурныя адрозьненьні між рэгіёнамі. Іншы значны ўнёсак зрабіла раманізацыя, якая пачала ажыцьцяўляцца на поўдні сучаснай Францыі значна раней за поўнач, дзе даўжэй захоўваліся аўтахтонныя [[кельцкія мовы|кельцкія]] рысы, на якія дадаткова з V па Х стст.стагодзьдзі леглі германскія супэрстрат і адстрат, які асабліва моцным стаўся ў рэгіёне сучаснай Бэльгіі, уздоўж мяжы з германскай моўнай прасторай.
 
У [[9 стагодзьдзе|ІХ]] ст. н.э. мова, згаданая пад тэрмінам ''romana lingua'' (літаральна «раманская мова») стала першай мовай, якая, як лічыцца, больш за ўсё адрозьнівалася ад іншых рэгіянальных варыянтаў лаціны і праз гэта стала лічыцца ейнымі носьбітамі ў якасьці асобнае мовы. У пазьнейшыя гістарычныя этапы пачынаецца разьвіцьцё асобных рысаў: так, з [[8 стагодзьдзе|VIII]] па [[12 стагодзьдзе|ХІІ]] стст.стагодзьдзі вядома пра ўзьнікненьне тыповых рысаў сучаснай валёнскай мовы. Зь іншага боку, тэксты таго часу ня згадвалі дыялекты ойль у якасьці асобных моваў. Ужываньне тэрміну «раманская мова» спыняецца прыкладна ў пачатку [[16 стагодзьдзе|XVI]] ст., калі маўленьне, што стала продкам сучаснае валёнскае мовы, пачынае ўзгадвацца пад асобнай назвай. Між іншым, тагачасныя ''раманская мова'' і мова ойль не прадстаўлялі сабою гамагенных моваў, чаму спрыяла адсутнасьць кадыфікацыі тагачасных моваў Эўропы, меншая колькасьць насельніцтва й параўнальна вялікая ступень ізаляцыі між дробнымі населенымі пунктамі.
 
Позьне- й пасьлярымская [[вульгарная лаціна]] — лацінскае маўленьне, што засталося ў выніку раманізацыі некаторых правінцыяў [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], падзялілася на два рэгіянальныя варыянты, у першым зь якіх лацінскае пацьвярджэньне разьвілася ў выраз ''hoc ille'', у другім — у ''hoc'', што пазьней скараціліся да ''oïl'' ды ''oc'' адпаведна; у наступным першы выраз разьвіўся ў ''oui'' на ўзор сучаснае францускае мовы.
З палітычных прычынаў наддыялектная форма дыялектаў ойль пачынае ўзвышацца над іншымі дыялектамі ойль ня толькі ў пісьмовых, але й у гутарковых галінах дзейнасьці. Прыкладна з канцы [[13 стагодзьдзе|ХІІІ]] ст. Прыблізна з гэтага пэрыяду пачынаецца ўзьдзеяньне літаратурнай францускай нормы на іншыя дыялекты ойль, а таксама на мовы ок — раманскія мовы поўдня Францыі. Між тым, дыялекты ойль і мовы ок, у сваю чаргу, аказвалі ўплыў на францускую мову.
 
У [[16 стагодзьдзе|XVI]] ст. француская мова замяніла сабою лаціну ў афіцыйным справаводзтве, аднак мясцовыя дыялекты ойль працягвалі ўжытак як мовы мясцовай адміністарцыі. Тым ня менш, праз цэнтралізацыю і павелічэньне ўплыву Францыі спрычыніліся да пркметнага скарачэньня галінаў дзейнасьці іншых дыялектаў ойль на працягу некалькіх стагодзьдзяў. Росту ўплыву францускай літаратурнай мовы таксама паспрыяла разьвіцьцё літаратурнай традыцыі на новай мове, што, аднак, прывяло да заняпаду рэгіянальнай літаратуры. Іншым фактарам павелічэньня ўплыву літаратурнай францускай мовы стала [[Француская рэвалюцыя]], якая зацьвердзіла францускую мову як афіцыйную мову ўсёй краіны. У пэрыяд [[18 стагодзьдзе|XVIII]]—[[20 стагодзьдзе|ХХ]] стст. адзначаецца росквіт таварыстваў па прасоўваньні й стандартызацыі мясцовых дыялектаў.
 
=== Разьвіцьцё літаратуры ===
 
== Статус ==
У афіцыйным дачыненьні сучасныя дыялекты ойль маюць параўнальна маленькі аб'ёмаб’ём афіцыйнага выкарыстаньня. Тым ня менш, валёнская, лятарынская й шампаньская мовы маюць рэгіянальны статус у [[Валёнія|Валёніі]] (Бэльгія). Падобны статус, а таксама іншыя некаторыя афіцыйныя функцыі мае нармандзкая мова, якая, апрача гэтага, мае пэўныя афіцыйныя функцыі ў арганізацыі [[брытанска-ірляндзкая Рада]]. Урад Францыі прызнае мовы ойль у якасьці адных з моваў Францыі, але ратыфікацыя краінай [[Эўрапейская Хартыя рэгіянальных моваў|Эўрапейскай Хартыі рэгіянальных моваў]] была адхіленая Канстытуцыйнай радай краіны<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.conseil-constitutionnel.fr/conseil-constitutionnel/root/bank_mm/anglais/a99412dc.pdf| копія = | дата копіі = | загаловак = DECISION 99-412 DC OF 15 JUNE 1999
European Charter for Regional or Minority Languages| фармат = | назва праекту = | выдавец = Канстытуцыйная рада Францыі.| дата = 27 сакавіка 2014 | мова = en| камэнтар = }}</ref>.
 
129 314

зьменаў