USS «Джордж Буш» (CVN-77): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
|Commons =
}}
'''USS «Джордж Буш» (CVN-77)''' (па-ангельску USS George H. W. Bush (CVN-77))  — амэрыканскі атамны [[авіяносец]] кляса «Німіц», дзясяты і апошні карабель гэтага кляса, мае значную колькасьць удасканаленьняў у параўнаньні з папярэднімі караблямі праэкта. Названы ў гонар 41-га прэзыдэнта ЗША [[Джордж Гэрбэрт Ўокер Буш|Джорджа Буша-старэйшага]]. Зьяўляецца другім караблём ЗША названым ў гонар ваенна-марскога лётчыка (першым быў «Форэстал»), а таксама другім, названым ў гонар жывога прэзыдэнта (пасьля авіяносца [[USS «Рональд Рэйган»|«Рональд Рэйган»]]). Закладзены 6 верасьня 2003  г., спушчаны на ваду 9 кастрычнік 2006  г, уключаны ў склад флёту 10 студзені 2009 году.
 
== Апісанне ==
Радок 60:
Аднак ужо ў траўні 2009 пачаліся сур’ёзныя праблемы авіяносца зь сыстэмай туалетаў. Па стане на лістапад 2011 году ўся сыстэма ламалася па меншай меры двойчы, што робіла ўсе 423 унітазы ў 130 прыбяральнях непрацоўнымі. Колькасьць інцыдэнтаў, з-за якіх не працавала толькі частка ўнітазаў нават складана падлічыць. У адным выпадку рамонтнай брыгадзе прыйшлося працаваць над паломкай 35 гадзін запар <ref>http://www.vz.ru/news/2011/11/15/538826.html</ref> У час чатырохмесячнага пэрыяду абслугоўваньня ў доку (ў 2012 годзе), праблема ўнітазаў была вырашана.
 
== Назва ==
 
Авіяносец названы ў гонар 41-га прэзыдэнта ЗША [[Джордж Гэрбэрт Ўокер Буш|Джорджа Буша-старэйшага]].
Джордж Буш-старэйшы стаў самым маладым пілотам ваенна-марскога флёту 39-40-х гадоў. Калі ён стаў малодшым афіцэрам у рэзэрве ВМС ЗША 9 чэрвеня 1943, праз тры дні пасьля 19-годзя <ref>http://www.history.navy.mil/faqs/faq10-1.htm</ref>. Ён зьдзяйсьняў выляты з авіяносца [[USS San Jacinto]]. 2 верасьня 1944  г., падчас місіі над [[Ціхі акіян|Ціхім акіянам]], японскі зэнітны агонь падбіў яго самалёт. Джордж Буш здолеў пакінуць падбіты самалёт, і пасьля некалькіх часоў прабываньня на плыту, быў падабраны падводнай лодкай [[USS Finback (SS-230)|USS Фінбэк]]. Ён быў узнагароджаны Крыжом за лётныя заслугі і тры паветраныя мэдалі за мужную службу ў Ціхаакіянскім флёце.
 
== Гісторыя будаўніцтва ==
[[Файл:USS George H. W. Bush (CVN-77) island landing.jpg|thumb|left|300 пкс|Транспарціроўка 700-тоннай «выспы» для ўсталяваньня (2006 год)]]
Кантракт на будаўніцтва новага авіяносца CVN-77 быў прысуджан Northrop Grumman Shipbuilding Newport News 26 студзеня 2001 году. Цырымонія найменьня адбылася 9 сьнежня 2002 году ў Northrop Grumman Newport News. Кіраваў цырымоніяй ганаровы сакратар ваенна-марскога флёту Гордан Інглянд.
 
Цырымонія закладкі прайшла 6 верасьня 2003 году <ref>http://www.navsource.org/archives/02/77.htm</ref>, з удзелам былога прэзыдэнта Джорджа Буша-старэйшага, які выступў у якасьці асноўнага дакладчыка. Былая першая лэдзі Барбара Буш таксама прыняла ўдзел зу цырымоні. Былы прэзыдэнт нанёс свае ініцыялы на мэталічную пласьціну, якую затым прыварылі на карабель.
 
Карабель быў пабудаваны па модульным прынцыпе, па якім значныя часткі карабля зьбіраліся па асобку, а затым транспартаваліся на месца з дапамогай вялікага [[пад'емны кран|пад'ёмнагапад’ёмнага крана]]. Асноўныя вехі ў будаўніцтве ўключаюць будаваньне шчоглы ў сакавіку 2005 году з наступным раьзьмяшчэньнем яё на «выспе» 8 ліпеня 2006. 700-тонная выспа потым была ўсталявана на палётнай палубе.
 
[[ImageФайл:GHW Bush CVN 77 Carrier.JPG|thumb|left|300 пкс|CVN-77 адразу пасьля пакіданьня ім сухога доку]]
 
== Эмблема ==
[[Файл:CVN-77 insignia.png|thumb|300px|Эмблема авіяносца]]
Кожны элемэнт эмблемы мае сваё значэньне для судна, марской авіяцыі, ваенна-марской службы, і нацыі. Ёсьць шэсьць характэрных асаблівасьцей эмблемы, пачынаючы з 41 белай зоркі, якія сымбалізуюць "«цёзку"» карабля (41-га прэзыдэнта ЗША). Прамяні сьвятла, якія зьяўляюцца на гарызонце ўяўляюць канцэпцыю Буша-старэйшага аб «тысячы кропак сьвятла». Графічнае адлюстраваньне авіяносца адлюстроўвае носьбіт адначасова як сымбаль і інструмэнт амэрыканскай сілы, як сілы дабра. Над авіяносцам намаляваны накладныя профілі тарпеднага бамбавіка TBM Avenger (які прадстаўляе Буша-старэйшага ў якасьці пілота ваенна-марскога флёту), ўдарнага зьнішчальніка [[F/A-18 Hornet]] і [[F-35|F-35C Lightning II]]. Забруджаныя якара і шчыты, з цэнтрам у ваенна-марскія лётчыкамі крыламі, гонар гісторыя авіяцыі судна цёзкі. Нарэшце, дэвіз «Freedom at work» (Свабода ў працы) запазычаны з інаўгурацыйнай прамовы Буша-старэйшага, падчас якой ён сказаў: «Мы ведаем, што працуе: Свабода працуе. Мы ведаем, што правільна: свабода правільна»<ref>http://www.public.navy.mil/airfor/cvn77/Pages/ShipsSeal.aspx</ref>.
 
[[Файл:US Navy 110129-N-3885H-158 USS George H.W. Bush (CVN 77) is underway in the Atlantic Ocean.jpg|thumb|300px|Авіяносец Джорд Буш у [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным акіяне]]]]
Радок 83:
[[Файл:Phalanx CIWS - ID 070709-N-9079D-007.jpg|thumb|300px|Аўтаматычная пушка [[Mark 15 Vulcan Phalanx CIWS|Mark 15 «Вулкан Фаланкс»]], такія ж усталяваны на CVN-77]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}