Раман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Роман_(жанр)?oldid=14093266
Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
[[Файл:2009 stapelweise Neuerscheinungen im Buchladen.JPG|значак|Сучасныя раманы ў бэрлінскай кнігарні]]
'''Рама́н''' ({{мова-fr|roman|скарочана}}, {{мова-de|Roman|скарочана}}, ад {{мова-la|romanus|скарочана}} — ''рымскі''; у позьнім сярэднявеччы — твор, напісаны на раманскай мове<ref name="белэн" />) — [[эпас|эпічны]] [[літаратурны жанр]], як правіла [[проза|празаічны]], але можа быць вершаваным. Раман грунтуецца на аповедзе пра прыватны лёс чалавека ў грамадзтве ій сьвеце<ref name="белэн" />.
 
Тэрмін «раман» паходзіць ад [[француская мова|францускага]] ''romanz'' альбо ''roman'', што зьяўляецца скаротам [[лацінская мова|лацінскага]] выразу ''romanice loqui'' — «гаварыць па-раманску», то бок на нэалацінскай мове. Паняткам «''conte roman''» пачалі называцца творы, напісаныя на народнай мове (замест агульнапрынятай лаціны).
 
Раман адрозьніваецца ад [[навэля|навэлі]], [[аповесьць|аповесьці]] ій [[апавяданьне|апавяданьня]] сваёй працягласьцю ій большай складанасьцю, больш дэтальнай распрацоўкай дзеяньня ій абставінаў, большай колькасьцю герояў. Аднак існуюць і кароткія раманы, таксама як і доўгія апавяданьні.
 
== Гісторыя ==
=== Перадгісторыя ===
Раман, як апавядальны празаічны твор, быў вядомы яшчэ ў [[антычная літаратура|антычнай літаратуры]], то бок прадстаўнікамі аўтараў такіх твораў ёсьць [[Лёнг]] («[[Дафніс і Хлёя]]»), [[Харытон]] («[[Херэй і Каліроя]]»), [[Геліядор з Эмэсу|Геліядор]] («[[Этыёпіка]]») у старажытнагрэцкай і [[Пэтроніюс]] («Сатырыкон»), [[Апулей]] («Мэтамарфозы ці Залаты асёл») у старажытнарымскай і старажытна-ўсходняй літаратуры, як то [[Чатыры клясычныя раманы]] або «[[Аповесьц пра Гэндзі]]». Аднак у сучасным [[літаратуразнаўства|літаратуразнаўстве]] прынята аддзяляць гэтыя літаратурныя формы ад сучаснага рамана.
 
=== Зараджэньне раману ===
У сваёй сучаснай форме раман пачаў зараджацца ў сярэдзіне [[12 стагодзьдзе|XII стагодзьдзя]] на хвалі імкненьняў азнаёміць эўрапейскае грамадзтва (перш за ўсё францускае) з антычнымі [[міт]]амі, творамі антычных аўтараў. Эпічныя жэсты зь іхнымі разгалінаванымі сюжэтамі й шматлікімі пэрсанажамі таксама паспрыялі фармаваньню раманнага жанру. Гэтак зьявіліся першыя раманы: «Раман пра Аляксандра», « Раман пра Тыбы», «Раман пра Трою», «Раман пра Энэя» — кампіляцыі, вечнае перабіраньне антычных аўтараў. Тады раманам называлі апавядальны твор, напісаны нейкай з раманскіх моваў. У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] таксама атрымалі пашырэньне рыцарскія раманы, як то цыкль артураўскіх раманаў [[Крэт’ен дэ Труа|Крэт’ена дэ Труа]]. Рыцарскія раманы часьцяком выкарыстоўвалі сюжэты такіх эпасаў, як то «[[Песьня пра Ралянда]]» або «Песьня пра Гіёма Оранскага» ды іншых твораў падобнага тыпу. Гэтыя творы часьцяком былі блізкія да эпічнага жанру паэзіі й стылістычна істотна адрозьніваліся ад рамана ў ягоным сучасным выглядзе, таму некаторымі дасьледчыкамі прынята разглядаць гэтыя жанры разам з антычным раманам, асобна ад сучаснага .
 
У эпоху [[Адраджэньне|Адраджэньня]] зьявіліся пародыі на рыцарскі сярэднявечны раман («[[Гарганцюа і Пантагруэль]]» аўтарства [[Франсуа Рабле]]) — раман з элемэнтамі рэалізму, у форме казкі ці сатыры, запазычанай з фальклёру, «[[Дон Кіхот]]» [[Мігель Сэрвантэс|Мігеля Сэрвантэса]] ёсьць правобразам рэалістычнага рамана.
 
== Крыніцы ==
Радок 14 ⟶ 24:
* [[Літаратура]]
* [[Літаратурны жанр]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.elib.bsu.by/bitstream/123456789/24289/1/%D0%A0%D1%8B%D1%86%D0%B0%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%96%20%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BD%20%D1%83%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B.pdf Рыцарскі раман у беларускай літаратуры]. Сяргей Кавалёў
 
{{Накід:Літаратура}}