Кельцкія мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д агульныя зьвесткі
Радок 26:
{{Індаэўрапейцы}}
[[Файл:Distribution of Celts in Europe.png|thumb|left|250пкс|Ружовым — максімальная тэрыторыя пашырэньня кельцкіх моваў ў Эўропе (каля 400 г да н. э.)]]
'''Ке́льцкія мо́вы''' — група моваў [[Індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскай]] моўнай сям’і. Улучае дзьве буйныя падгрупы: [[Кантынэнтальныя кельцкія мовы|кантынэнтальную]] (цалкам вымерлую да [[5 стагодзьдзе|5]]-[[6 стагодзьдзе|6]] стагодзьдзя [[Наша эра|н. э.]]) і [[Астраўныя кельцкія мовы|астраўную]]. Астраўныя келькіякельцкія мовы таксама маюць дзяленьне на [[Брыцкія мовы|брыцкія]] ды [[Гайдэльскія мовы|гайдэльскія]] мовы.
 
== Клясыфікацыя ==
Астраўныя кельцкія мовы распаўсюджаныя на [[Брытанскія астравы|Брытанскіх астравох]], а таксама ў [[Брэтанія|Брэтаніі]] ([[брэтонская мова]]). Брэтонская мова распаўсюджаная ў кантынэнтальнай Эўропе, яе аднясеньне да астраўных тлумачыцца паходжаньнем продкаў носьбітаў брэтонскай мовы з Брытанскіх астравоў і агульных рысаў гэтай мовы зь іншымі астраўнымі кельцкімі мовамі.
 
Кантынэнтальныя кельцкія мовы мелі гістарычны арэал на вельмі вялікай частцы Эўропы, ахопліваючы тэрыторыі ад сучаснай [[Партугалія|Партугаліі]] да сучасных заходняй [[Украіна|Украіны]] й цэнтральнай [[Турэччына|Турэччыны]], дзе кельты зьявіліся ў выніку шырокіх перасяленчых працэсаў. Некаторыя з кельцкіх кантынэнтальных моваў гістарычна засьведчаныя або прынамсі вядомыя праз гістарычныя згадкі, іншыя — невядомыя, пра іх наяўнасьць можна меркаваць толькі праз колішнюю наяўнасьць кельтаў у тым ці іншым рэгіёне.
 
Іншы шлях клясыфікацыі кельцкіх моваў прадугледжвае падзел кельцкіх моваў на Q-кельцкія й P-кельцкія. Першыя з кельцкіх моваў у тым ці іншым выглядзе захавалі пракельцкі зычны ''*kʷ'', у другіх гэты гук перайшоў у ''p''. Да Q-моваў адносяцца ўсе гайдэльскія й некаторыя адзінкавыя кантынэнтальныя кельцкія мовы, да P-моваў адносяцца астатнія кельцкія мовы, у тым ліку брыцкія.
 
Некаторыя лінгвісты адносяць або прадугледжваюць гіпатэтычнае ўключэньне да кельцкіх моваў такіх старажытных моваў як люзытанская, вэнэцкая, пікцкая ды лігурыйская. Зрэшты, гэтыя мовы маюць рысы, якія збліжаюць іх зь іншымі галінамі індаэўрапейскай сям'і, а іх малая задакумэнтаванасьць досыць ускладняе іх дакладную клясыфікацыю.
 
== Сучасны стан ==
Усе сучасныя кельцкія мовы ў той ці іншай ступені знаходзяцца пад пагрозаю зьнікненьня. Тым ня менш, практычна ўсе сучасныя кельцкія мовы маюць дзяржаўную й грамадзкую падтрымку або рэгіянальны статус. Ірляндзкая мова мае дзяржаўны статус у [[Ірляндыя|Рэспубліцы Ірляндыя]] й афіцыйны статус у [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Celtic languages}}
* [http://www.abdn.ac.uk/celtic Старонка кельцкага адзьдзяленьня Ўнівэрсытэту горадагораду Абэрдын] {{Ref-en}}
* [http://www.ethnologue.com/show_family.asp?subid=1164-16 Альманах «Ethnologue» аб кельцкіх мовах] {{Ref-en}}