Яўхім Кіпель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11127172 (translate me)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
стыль, нэўтральнасьць
Радок 10:
|месца сьмерці = [[ЗША]]
}}
'''ЯўхімЯўхі́м ЯўсеевічЯўсе́евіч КіпельКі́пель''' (Крыптанімы: ''К-ль''; ''Я.К-ль''; [[7 студзеня]] [[1896]] па новым стылі, [[Байлюкі]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Глускі раён]] [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай вобласьці]] — [[27 ліпеня]] [[1969]]) — беларускі грамадзкі дзеяч, пэдагог, актывіст [[беларуская дыяспара|беларускай дыяспары]] ў [[ЗША]].
 
== Біяграфія ==
Радок 17:
З [[1921]] году ў [[Менск]]у, сябар Навукова-тэрміналягічнай камісіі пры Наркамасьвеце БССР. Вучыўся ў [[БДУ]] (скончыў у [[1926]]), у [[1922]]—[[1927]] выкладаў [[беларуская мова|беларускую мову]] і [[прыродазнаўства]] ў школах Менску. З [[1926]] году сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі [[Інбелкульт]]у, адначасова лектар на пэдкурсах у Менску. Са студзеня [[1928]] году асьпірант [[БДУ]], у кастрычніку [[1929]] году выключаны па ідэалягічных матывах. З сакавіка [[1930]] году выкладчык Менскіх пэдкурсаў пры пэдтэхнікуме.
 
Арыштаваны ДПУ БССР [[28 чэрвеня]] [[1930]] году па справе «[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюза вызваленьня Беларусі]]»; паводле пастановы Калегіі [[АДПУ]] [[СССР]] ад [[10 сакавіка]] [[1931]] высланы ў [[Налінск]] [[Вяцкая вобласьць|Вяцкай вобласьці]] на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў [[Арол (горад)|Арле]] ў сьнежні [[1935]]; асуджаны на 5 гадоў лягераў. Вызвалены ў сьнежні [[1940]] году. Пасьля вызваленьня настаўнічаў у [[Саратаў|Саратаве]].
 
Напачатку [[1942]] году мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвеня [[1942]] году ў Менску. Працаваў у Інспэкцыі беларускіх школ над падрыхтоўкай школьных падручнікаў і праграмаў ды старшынстваваў, быў у [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] (нацыянальная арганізацыя, якая дзейнічала ва ўмовах нацысцкай акупацыі). Рэдагаваў газэту «[[Голас вёскі]]». З [[1944]] быў кіраўніком навуковага аддзелу [[БЦР|Беларускай Цэнтральнай Рады]], старшыня [[ІІ Усебеларускі Кангрэс|II Усебеларускага Кангрэсу]]. У 1944 годзе сям’я Кіпеляў выехала на Захад. Зь сярэдзіны [[1944]] году ў [[Нямеччына|Нямеччыне]]. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лягеры «Зь іхняга раю».
 
З [[1950]] году ў [[ЗША]], з [[1951]] году ўваходзіў у [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі]], стварыў [[Аб'яднаньнеАб’яднаньне беларускіх вязьняў савецкіх канцлягераў]], быў ініцыятарам стварэньня [[Беларуская народная партыя|Беларускай народнай партыі]]. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве [[Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (выдавецтва)|Беларускага інстытута навукі і мастацтва]] (БІНіМ) у [[Нью-Ёрк]]у.
 
Пахаваны на беларускіх могілках у [[Саўт-Рывэр]]ы ([[Нью-Джэрзі]]). У [[1989]] годзе [[Вярхоўны суд]] БССР прыняў пастанову аб [[рэабілітацыя|рэабілітацыі]] «врага белорусского народа». У [[1999]] у [[Нью-Ёрк]]у выйшла кніга ўспамінаў Яўхіма Кіпеля «Эпізоды».
 
== Сям’я ==