Румынская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 31:
Другая паводле распаўсюджанасьці вэрсія аб паходжаньні румынскай мовы заснаваная на тэорыі аб [[этнагенэз румын|пераемнасьці румынскага народу]].
 
Паводле гэтай тэорыі румынская мова сфармавалася ў той жа лінгвістычнай прасторы, дзе да гэтага існавала мова гета-дакаў. Пасьля заваяваньня Дакіі Рымам у [[106]] годзе да адводу рымскіх войскаў за Дунай у [[275]] годзе тагачасная раманізацыя не прывяла да поўнага зьнікненьня гета-дакійскае мовы, бо мясцовае насельніцтва жыло вельмі адасобленымі суполкамі і толькі ў малой ступені кантактавала з асаднікамі. Працяглая раманізацыя прывяла да зьяўленьня протарумынскай мовы. Раманізацыя ж пачалася яшчэ да захопу Дакіі Рымам і працягвалася пасьля сыходу Рыма з дакійкайдакійскай правінцыі, што і тлумачыць так ярка выяўлены раманізаваны характар сучаснай румынскай мовы.
 
Фармаваньне румынскай мовы скончылася ў XI стагодзьдзі з памяншэньнем уплыву [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]]. Нягледзячы на наяўнасьць некалькіх вэрсіяў, у цэлым агульнай гіпотэзай зьяўляецца пункт гледжаньня, згодна зь якім румынская мова сфармавалася з протарумынскае мовы, якая, у сваю чаргу, паўстала на мясцовым варыянце [[вульгарная лаціна|вульгарнае лаціны]] — рэгіянальнага [[лацінская мова|лацінскага]] маўленьня, што засталося ў якасьці спадчыны рымскага панаваньня ў правінцыях, што зазналі рымскі ўплыў.