Майкл Кейн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Uegen (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 23:
Нарадзіўся ў [[лёндан]]скіх трушчобах [[14 сакавіка]] [[1933]] г. У школе вучыўся дрэнна, доўгі час бедаваў і падумваў аб тым, каб кінуць акторскі шлях. У веку 30 гадоў нарэшце дасягнуў міжнароднага прызнаньня, згуляўшы лейтэнанта-арыстакрата ў фільме «Зулусы» [[1964]] г. Па рэкамэндацыі [[Шон Конэры|Шона Конэры]] быў узяты ў фільм «Дасье „Іпкрэс“» на галоўную ролю Гары Палмэра, эксцэнтрычнага шпіёна-лавэласа ў акулярах, пасьля сталага культавым персанажам і прататыпам [[Осьцін Паўэрс|Осьціна Паўэрса]]. За ролю Альфі ў аднайменным фільме [[1966]] г. намінаваны на прэмію «Оскар».
 
Калі асноўнай рысай выкананых Кэйнам у 1960-я гады роляў была ўнутраная высакароднасьць, то на мяжы сямідзесятыхсямідзясятых ён зьняўся ў дзьвюх вельмі пасьпяховых камэдыях: «Скрыня Пандоры» і «Рабаваньне па-італьянску». У [[1972]] г. згуляў разам з [[Лоўрэн Аліўе|Лоўрэнсам Аліўе]] уў трагікамэдыі «Гульня на вылет» і ізноў быў намінаваны на «Оскар».
 
Пачынаючы з другой паловы 1970-х, Кэйна часта папракалі ў неразборлівасьці пры выбары роляў. Шматлікія фільмы зь яго ўдзелам з трэскам праваліліся, але былі і асобныя мастацкія посьпехі: ролі прафэсара-алькаголіка ў «Выхаваньні Рыты» ([[1983]]) і прафэсійнага лавэласа ў «Адпетых ашуканцах» ([[1988]]) выйгралі па «[[Залаты глёбус|Залатому глёбусу]]», а роля фінансіста Эліота ў фільме [[ВудзіЎудзі Ален]]а «Ханна і яе сёстры» ([[1986]]) прынесла яму доўгачаканы «Оскар», праўда, за ролю другога пляну.
 
У 1990-я гады кар’ера Кэйна ізноў пайшла ў гару. Ён быў удастоены трэцяга «Залатога глёбуса» за фільм «Галасок» ([[1998]]), другога «Оскара» за ролю ў фільме «Правілы вінаробаў» ([[1999]]), і ізноў намінаваны на гэтую прэмію за галоўную ролю ў драме «Ціхі амэрыканец» ([[2002]]). У [[2000]] г. быў прысьвечаны каралевай [[Лізавета II|Лізаветай II]] у рыцары. Сярод апошніх кінапрацаў Кэйна — бацька Осьціна Паўэрса ў трэцім фільме пра пацешнага шпіёна, адстаўны карыкатурыст у фантастычным фільме «Дзіцё чалавечае», прыслужнік [[Бэтмэн]]а ў блокбастары «Бэтмэн: Пачатак» і пажылы інжынэр ілюзіяў у іншым фільме [[Крыстафэр Нолан|Крыстафэра Нолана]], «Прэстыж».
Радок 38:
* [http://www.michaelcaine.com/ Афіцыйная старонка] {{ref-en}}
 
{{Шаблён:Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну (1981—2000)}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кейн, Майкл}}